30-летие института президентства. Беседа с главой Поставского района Сергеем Чепиком

Местная власть

Сёлета адзначаецца 30-годдзе заснавання інстытута прэзідэнцтва. Ён быў сфарміраваны ў далёкім 1994 годзе і стаў неад’емнай часткай палітычнай сістэмы краіны. Тады ж на карце свету з’явілася і незалежная Беларусь.

Пройдзены складаны шлях, але сёння з упэўненасцю можна сказаць, што мы маем суверэнную дзяржаву. Пра тое, чаго дасягнулі за гэты час на Пастаўшчыне, карэспандэнт «ПК» Анна Анішкевіч пагутарыла са старшынёй райвыканкама Сяргеем Чэпікам.

30-летие института президентства. Беседа с главой Поставского района Сергеем Чепиком

Пачыналася з хаосу

— Калі вяртацца да падзей 30-гадовай даўнасці, то варта ўспом­ніць, што станаўленне Беларусі пачыналася з поўнага хаосу, — гаварыў Сяргей Васільевіч. — Былі разарваны ўсе эканамічныя сувязі. Насельніцтва страціла сацыяльныя і эканамічныя арыенціры. Сёння маладыя людзі з нейкім недаверам слухаюць расказы старэйшых пра часы татальнага дэфіцыту, пустыя паліцы магазінаў, талоны на прадукты і іншыя тавары, вялікія чэргі. Ім цяжка ўявіць жыццё ў пачатку 90-х.

Патрэбна была моцная палітычная асоба, здольная павесці за сабой народ. І на прэзідэнцкіх выбарах людзі аддалі свае галасы за Аляксандра Лукашэнку, які змог адвесці іх і краіну ад пропасці пасля развалу СССР, вывесці Беларусь з крызісу, захаваць яе незалежнасць. Беларусы сфарміраваліся як нацыя і выпрацавалі свой унікальны грамадска-палітычны і сацыяльна-эканамічны шлях развіцця. Сацыяльна арыентаваная эканоміка была і застаецца прыярытэтам дзяржавы. Яшчэ асаблівасцямі беларускай мадэлі эканомікі з’яўляюцца захаванне дзяржаўнага кіравання галінамі эканомікі, суіснаванне дзяржаўнага і прыватнага сектараў.

30-летие института президентства. Беседа с главой Поставского района Сергеем Чепиком— Разам з усёй краінай развіваўся і наш раён…

— Пастаўшчыне, як і ўсёй Беларусі, таксама давялося перажыць складаны час. У нашым раёне пасля расфарміравання воінскіх часцей беспрацоўе біла рэкорды. Прадпрыемствы літаральна задыхаліся ад безвыходнасці: працавалі па некалькі дзён на ты­дзень або прастойвалі, зарплаты былі мізэрныя, выплачваліся з затрымкай. Калгасы аказаліся на мяжы выжывання.

Але дзякуючы мудраму кіраўніцтву краіны, вобласці, раёна, працавітасці людзей, якія тут жывуць, іх мэтанакіраванасці, паступова ўсё пачало наладжвацца. Зладжаная камандная работа, заснаваная на тактыцы паступальнага росту, стала прыносіць стабільныя вынікі.

Эканамічную аснову нашага горада складаюць перапрацоўчыя і дрэваапрацоўчыя прадпрыемствы. Якасць прадукцыі гандлёвай маркі «Паставы-гарадок» ведаюць далёка за межамі Беларусі. Вялікім попытам карыстаецца мэбля ААТ «Паставымэбля». Гэтыя прадпрыемствы ўтрымліваюць традыцыйныя рынкі збыту, выходзяць на іншыя, распрацоўваюць і выпускаюць новую прадукцыю.

Самае галоўнае ў рабоце – абгрунтаваныя інвестыцыйныя рашэнні. У нашым раёне пайшлі шляхам развіцця традыцыйных для Пастаўшчыны галін і дзеючых прадпрыемстваў.

Гонар раёна — Пастаўскі мэблевы цэнтр. Ён створаны на базе былой воінскай часці. Кіраўнік Анатолій Бабічаў арганізаваў вялікае прадпрыемства спачатку па вытворчасці дзвярэй. Пазней тут сталі выпускаць пялеты, паркетную дошку. Прадукцыя ўпэўнена заняла сваю нішу на рынках Еўропы, Азіі, Афрыкі, Паўночнай Амерыкі. Прадпрыемства не стаіць на месцы: цяпер тут вырабляюць дзясяткі відаў крэслаў, сталоў, камодаў, шафаў, ложкаў і іншае. Мэбляй ПМЦ зацікавіліся нават у Японіі.

За апошнія гады з’явіліся і іншыя вытворчасці. 50 рабочых месцаў створана ў ТАА «Мясакамбінат Пастаўскі», які выпускае мяса ў блоках, паўтушы, паўфабрыкаты і іншае. Высакаякасныя запасныя часткі да рознай тэхнікі — прадукцыя ўнітарнага прадпрыемства «Завод Проміс». Паспяхова працуе цэх па выпуску драўніны Пастаўскага лясгаса. Праведзена поўнамаштабная рэканструкцыя льнозавода. На ім запушчаны новыя лініі па вытворчасці доўгага валакна, шмат зроблена па паляпшэнні якасці прадукцыі і ўмоў працы людзей.

У раёне вёскі Бірвіта ўведзены ў эксплуатацыю ўнікальны энергетычны аб’ект — падстанцыя 330 кВ «Паставы».

Захоўваем спадчыну, рухаемся наперад

30-летие института президентства. Беседа с главой Поставского района Сергеем Чепиком— Сяргей Васільевіч, шмат зроблена і па добраўпарадкаванні горада.

— Некалькі разоў абнаўлялася цэнтральная плошча. Тым не менш мы з вялікай пашанай адносімся да гістарычнага мінулага. У нас захаваўся палац Тызенгаўзаў, каля якога ўстанавілі помнік Антонію Тызенгаўзу. На плошчы — дамы рамеснікаў, пабудаваныя ў XVIII стагоддзі ў барочным стылі.

Важны паказчык якасці жыцця — жыллё. За 30 гадоў разрасліся шматпавярхоўкамі мікрараёны 5 гарадка, вуліц Зялёнай, Юбілейнай. Пабудавана шмат індывідуальных дамоў. Вялікія планы на забудову вуліц Юбілейнай—Кляра. Тут павінен атрымацца прыгожы сучасны мікрараён. Прадпрыемствы і арганізацыі могуць пабудаваць у тых дамах кватэры для сваіх работнікаў.

Наш горад утульны, з нядрэннай інфраструктурай. Жыццё ў ім ідзе спакойна і бяспечна. Мірныя працоўныя будні чаргуюцца з вясёлымі святамі.

30-летие института президентства. Беседа с главой Поставского района Сергеем Чепиком— Умацаваў свае пазіцыі і прайшоў рэфармаванне аграпрамысловы комплекс.

— Змены ў лепшы бок адбыліся дзякуючы многім фактарам. Пастаянна абнаўляецца машынна-трактарны парк сельгаспрадпрыемстваў. На палях працуе магутная тэхніка беларускіх вытворцаў. Будуюцца новыя сучасныя фермы з выдатнымі ўмовамі для ўтрымання жывёлы, прадукцыйнай працы жывёлаводаў. Яны ёсць у ААТ «Хацілы-агра», «Навасёлкі-Лучай», «Камайскі-­агра». Растуць вытворчыя паказчыкі гаспадарак. У ААТ «Хацілы-­агра», напрыклад, за мінулы год ад кожнай каровы надаілі 9 202 кілаграмы малака.

Па тэмпах росту валавой прадукцыі (101,1%) Пастаўскі раён выйшаў на 2-е месца сярод 21 раёна вобласці.

Узвядзенне сучасных ферм прадаўжаецца ў Пагарцах ААТ «Навасёлкі-Лучай», Кураполлі ААТ «Кураполле-агра». Малочны завод завяршае будаўніцтва малочнатаварнага комплексу ў Бакавічах. Мы добра разумеем, што колькасць сельскага насельніцтва скарачаецца, таму ў АПК на першым плане — тэхналогіі. Дзякуючы ім удаецца дабівацца нядрэнных вынікаў і на хлебнай ніве. Сярэдняя ўраджайнасць зерневых і зернебабовых у ААТ «Хацілы-агра» за мінулы год склала 64,6 цэнтнера з гектара.

Каб мець рабочыя рукі на сяле, трэба будаваць жыллё і там. 12-кватэрныя дамы ўзведзены ў Навасёлках, Хацілах, Камаях, Варапаеве. Амаль з нуля адноўлены восем 4-кватэрных дамоў у Коўзанах.

У 2004 годзе на Пастаўшчыну прыйшоў прыродны газ. Ім карыстаюцца не толькі гараджане, але і жыхары 15 сельскіх населеных пунктаў.

Усё для чалавека

30-летие института президентства. Беседа с главой Поставского района Сергеем Чепиком— Сяргей Васільевіч, якія пазітыўныя змены адбыліся ў сацыяльнай сферы?

— Іх шмат. Захапленне выклікае сучасны, з незвычайным дызайнам дзіцячы сад у мікрараёне 6 гарадка. Там абуладкавана 6 групавых пакояў, асобныя кабінеты для спецыялістаў, харчовы і медыцынскі блокі. Ёсць басейн, музычная, фізкультурная і лячэбна-фізкультурная залы.

А ці не ўражвае пасля капітальнага рамонту першая школа? Шмат робім па паляпшэнні ўмоў для заняткаў спортам. Вялікую ўвагу ўдзяляем моладзі, яе патрыятычнаму выхаванню.

У абласным дзіцячым рэабілітацыйна-аздараўленчым цэнтры «Ветразь», будаўніцтва і рэканструкцыя якога праводзіліся ў адпаведнасці з прэзідэнцкай праграмай «Дзеці Беларусі», цяпер за год праходзяць рэабілітацыю прыкладна 3 500 чалавек. Установа мае статус санаторна-курортнай арганізацыі I ступені. Тут ёсць сучаснае абсталяванне і асвоены эфектыўныя методыкі аздараўлення і рэабілітацыі дзяцей з захворваннямі нервовай сістэмы, апорна-рухальнага апарату, органаў дыхання і іншымі.

Уведзены ў эксплуатацыю Дунілавіцкі псіханеўралагічны дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў. Адкрыты аддзяленні кругласутачнага знаходжання для састарэлых і інвалідаў у Паставах і Лынтупах. Там жа, а таксама ў Варапаеве працуюць дзённыя аддзяленні для гэтай катэгорыі грамадзян. Плануецца адкрыццё падобных пунктаў у Камаях і Навасёлках.

30-летие института президентства. Беседа с главой Поставского района Сергеем Чепиком— А што зроблена для развіцця турызму?

— У раёне знаходзіцца шэраг аб’ектаў, якія прыцягваюць увагу турыстаў. Гэта шматлікія архітэктурныя і прыродныя помнікі, дзякуючы якім захоўваецца і папулярызуецца самабытная культура раёна. Сотні гасцей прымае спартыўна-турыстычны комплекс «Азёркі». Там маляўнічая прырода, вяровачны гарадок, скаладром, квадра- і гідрацыклы, розныя экстрэмальныя забавы. З сёлетняга года наведвальнікі комплексу могуць жыць не толькі ў палатках, але і ў камфартабельнай гасцініцы.

Развіваецца аграэкатурызм: на Пастаўшчыне працуюць 26 агра­экасядзіб. У кожнай свае адметнасці. Заўсёды рады гасцям у доміках паляўнічых лясгаса. Там можна парыбачыць, прайсціся экалагічнымі сцежкамі, атрымаць станоўчыя эмоцыі і рэлакс. Апошнім часам ва ўсіх на слыху вёска Дукі, дзе па ініцыятыве ваенна-гістарычнага клуба «Пастаўскі гарнізон» арганізуецца рэканструкцыя гістарычных па­дзей Першай сусветнай вайны.

30-летие института президентства. Беседа с главой Поставского района Сергеем Чепиком— Сяргей Васільевіч, завяршаючы размову, падвядзіце, калі ласка, вынікі.

— Мы ўспомнілі толькі частку таго, што зроблена на Пастаўшчыне за тры дзесяцігоддзі. Зразумела адно: дзяржаўная палітыка за гэты час карэнным чынам змяніла наша жыццё да лепшага. Не ўсё ідэальна. Існуюць як дасягненні, так і праблемы, а значыць, ёсць над чым працаваць і да чаго імкнуцца. Тым не менш у Беларусі пануе стабільнасць. А ў сучасным свеце гэта самае каштоўнае.

80 гадоў таму наша краіна была вызвалена ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Але сёння мы зноў вымушаны змагацца за яе. Толькі ўжо ў іншай вайне — гібрыднай, дзе баль правяць фэйкі, правакацыі, эканамічны ціск. Беларусь — міралюбівая краіна, якая сама нікому не пагражае і робіць усё магчымае, каб яе грамадзяне жылі пад мірным небам.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.