1 июля исполнилось 10 лет поставскому авиационному отряду

Безопасность

1 ліпеня споўнілася 10 гадоў пастаўскаму авіяцыйнаму атраду, які з’яўляецца структурным падраздзяленнем дзяржаўнай авіяцыйнай аварыйна-выратавальнай установы «Авіяцыя» МНС Рэспублікі Беларусь. Напярэдадні круглай даты яго кіраўніцтва запрасіла да сябе ў госці калег-авіятараў са сталіцы і жыхароў раёна, арганізаваўшы дзень адчыненых дзвярэй.

Гісторыя авіяатрада бярэ пачатак у 1993 годзе, калі была створана авіяцыйная эскадрылля пагранвойскаў. Месцам яе дыслакацыі стаў аэрадром у Азёрках. У 2014-м у сувязі з аптымізацыяй органаў пагранічнай службы эскадрыллю скарацілі да авіяатрада, які перадалі Міністэрству па надзвычайных сітуацыях краіны. З таго часу пайшоў новы адлік гісторыі падраздзялення — ужо ў іншым ведамстве.

1 июля исполнилось 10 лет поставскому авиационному отряду

Нягледзячы на гэта, яго задачы не толькі не змяніліся, але і значна расшырыліся. Да аховы Дзяржаўнай граніцы дабавіліся папярэджанне і ліквідацыя надзвычайных сітуацый, у прыватнасці, выяўленне лясных пажараў і іх тушэнне з верталётаў, пошук і выратаванне экіпажаў паветраных суднаў, якія церпяць бедства на тэрыторыі Беларусі, пошук людзей, якія згубіліся ў лясах, выяўленне несанкцыянаваных месцаў купання з мэтай выключэння гібелі людзей на вадзе. Працуюць авіятары МНС і ў рамках санітарнай авіяцыі: у выпадку неабходнасці перавозяць хворых з адной лячэбнай установы ў іншую, дастаўляюць донарскія органы. У адпаведнасці з дагаворам з Белтрансгазам, ажыццяўляюць з яго прадстаўнікамі аблёт газаправодаў.

1 июля исполнилось 10 лет поставскому авиационному отряду

1 июля исполнилось 10 лет поставскому авиационному отряду

— Акрамя іншага, мы займаемся яшчэ і натрэніраванасцю лётнага складу, — расказваў камандзір авіяатрада Алег Ярома. — Другі год на базе нашага аэрадрома праходзяць лётную практыку курсанты, якія навучаюцца ў Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь у інтарэсах Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Зараз яны ўжо распачалі практычныя палёты на верталёце «Мі-8». Знаходзіцца ў нас хлопцы будуць да канца лета, а пасля выпуску хтосьці з іх, магчыма, прыйдзе ў атрад.

1 июля исполнилось 10 лет поставскому авиационному отряду

Што да асабовага складу падраздзялення, то ён налічвае больш за 60 чалавек. Амаль усе — спецыялісты высокага класа. Многія служылі яшчэ ў пагранічнай эскадрыллі і з яе перайшлі ў авіяатрад МНС. Нямала і тых, хто пасля скасавання воінскага фарміравання адправіўся на пенсію, а потым вярнуўся ў Азёркі на цывільную пасаду — вадзіцелем аўтамабіля або спецыялістам па абслугоўванні тэхнікі. Былы пагранічнік і Алег Ярома. Ваенную кар’еру ён пачынаў у Савецкай арміі радавым салдатам. Служыў у Закаўказскай ваеннай акрузе, затым — на Далёкім Усходзе. У 2002 годзе, вярнуўшыся на Радзіму, у Беларусь, уладкаваўся ў авіяцыйную эскадрыллю камандзірам звяна і вырас да камандзіра часці. А пасля яе аптымізацыі ўзначаліў авіяатрад, не развітаўшыся з вінтакрылымі машынамі.

1 июля исполнилось 10 лет поставскому авиационному отряду

Усяго ў атрадзе іх чатыры: акрамя Мі-8, ёсць яшчэ Аs-355NP Ecureuil. Экіпажы верталётаў ажыццяўляюць палёты над усёй тэрыторыяй Беларусі згодна з заяўкамі і планамі. Але 28 чэрвеня ў іх рабочы графік былі ўнесены карэкціроўкі. У сувязі з юбілеем падраздзялення тэхніка і асабовы склад засталіся ў Азёрках, прымаючы шматлікіх гасцей. Самым галоўным сярод іх быў начальнік ДААВУ «Авіяцыя» палкоўнік унутранай службы Тадэвуш Курсевіч, які прыляцеў з Мінска разам з іншымі афіцэрамі ўстановы.

1 июля исполнилось 10 лет поставскому авиационному отряду

Святочнае мерапрыемства пачалося з урачыстага пастраення і мытынгу. Вітаючы пастаўскіх калег, Тадэвуш Іванавіч прыгадаў гісторыю авіяатрада, адзначыўшы, што за час свайго існавання ён зарэкамендаваў сябе з найлепшага боку. Такую ж высокую ацэнку даў нашым авіятарам і міністр па надзвычайных сітуацыях краіны Вадзім Сіняўскі, які нядаўна быў з рабочым візітам у Паставах. Падзякаваўшы кіраўніцтву і калектыву падраз­дзялення за якасную работу, Тадэвуш Курсевіч павіншаваў усіх са святам, пажадаў моцнага здароўя і далейшай плённай працы, а таксама ўзнагародзіў найлепшых. Іх аказалася некалькі дзясяткаў. Многія атрымалі граматы ДААВУ «Авіяцыя» і падзякі начальніка ўстановы, яшчэ больш — нагрудны знак «20 год Дзяржаўнай авіяцыйнай аварыйна-выратавальнай установе «Авіяцыя» МНС Рэспублікі Беларусь», некаторыя — чарговыя спецыяльныя званні.

1 июля исполнилось 10 лет поставскому авиационному отряду

Пасля афіцыйнай часткі віноўнікі ўрачыстасці прадэманстравалі гасцям сваё прафесійнае майстэрства. Не толькі дзеці, але і дарослыя з захапленнем назіралі за выкідам з верталёта парашутыстаў і іх дакладным прызямленнем у вызначаным квадраце, як адбываецца тушэнне пажараў з дапамогай паветранага судна: праляцеўшы перад гледачамі, Мі-8 зліў на дрэвы са спецыяльнага ўстройства каля дзвюх тон вады. Усе жадаючыя маглі пася­дзець у кабіне верталётаў і зра­біць фота і відэа на памяць, патрымаць у руках стралковую зброю, прадстаўленую ваеннаслужачымі і супрацоўнікамі раённага аддзела ўнутраных спраў, прадэгуста­ваць наварыстую юшку і салдацкую кашу. Не засталіся ўбаку і работнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях. Яны дэманстравалі сваю тэхніку і ўзбраенне, асабліва парадавалі ў летнюю спёку дзяцей, зрабіўшы для іх «душ» з пажарных рукавоў. Настрою ўсім дадало выступленне самадзейных артыстаў, некаторыя з якіх носяць пагоны.

Дзень адчыненых дзвярэй атрымаўся па-сапраўднаму цікавым і багатым на эмоцыі для ўсіх яго ўдзельнікаў.

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.