Воспитанники поставских детских школ искусств имени А. Тизенгауза и А. Ромера завершают учебный год в победами

Культура

На працягу навучальнага года выхаванцы пастаўскіх дзіцячых школ мастацтваў імя А. Тызенгаўза і А. Ромера не толькі спасцігаюць майстэрства ігры на музычных інструментах, вучацца дасканала валодаць пэндзлем і алоўкам, але і актыўна ўдзельнічаюць у розных конкурсах. З верасня па май іх праводзіцца вялікая колькасць, і амаль у кожным юныя пастаўчане становяцца прызёрамі. Таму, падводзячы вынікі года, дзецям і педагогам ёсць чым пахваліцца.

Большасць конкурсаў у юных музыкантаў прыпадае на вясну, якая для іх становіцца па-сапраўднаму гарачай парой. Толькі ў сакавіку нашы маленькія артысты прымалі ўдзел у чатырох творчых выпрабаваннях. Навучэнцы Леаніда Косава — Уладзіслаў Косаў і Канстанцін Шыдлоўскі — ездзілі ў Віцебск на абласны конкурс выканаўцаў на духавых і ўдарных інструментах, дзе абодва сталі лаўрэатамі І ступені. Святаслаў Стрылец, чыім педагогам з’яўляецца настаўнік па класе баяна Святлана Пусько, прывёз дыплом лаўрэата ІІ ступені з абласнога конкурсу юных вакалістаў і інструменталістаў «Мелодыі вясны-2024». Варвара Базелева і Валянціна Бажынская (настаўнікі — Наталля Пылева і Ірына Чадаева) удастоены дыпломаў лаўрэатаў ІІІ ступені на абласным фестывалі-конкурсе юных піяністаў «Прыступкі дасканаласці», які праходзіў у Смалявічах. А вось на адкрытым рэгіянальным конкурсе-фестывалі фартэпіяннай музыкі «Натхненне» ў Наваполацку Варвара атрымала дыплом лаўрэата Іступені. Яшчэ 9 нашых школьнікаў: Марыя Дзісько, Аляксандра Новікава, Дар’я Пачкоўская, Арына Петух, Яўгенія Худзякова, Валерыя Шакола, Ганна Лысёнак, Надзея Амяльчак і Яна Крыстуціс, якія вучацца ў Юліі Новікавай, Наталлі Хромавай, Паліны Кладніцкай, Веранікі Крывічанінай, Наталлі Фурс і Карыны Мейшутовіч, вярнуліся з гэтага конкурсу з дыпломамі ІІ і ІІІ ступеняў.

Воспитанники поставских детских школ искусств имени А. Тизенгауза и А. Ромера завершают учебный год в победами

Красавік прынёс пастаўчанам перамогі ў абласным конкурсе дзіцячых вакальных харавых калектываў «Сузор’е галасоў» і міжнародным конкурсе выканаўцаў на баяне і акардэоне «Магілёўскія найгрышы». У іх вакальная група «Сугучча» пад кіраўніцтвам Марыны Юдзенкі стала лаўрэатам ІІІ ступені, а баяніст Антон Зарэцкі (настаўнік — Вікторыя Кірплюк) заваяваў дыплом ІІступені.

Самым жа галоўным творчым выпрабаваннем для вучняў школ мастацтваў Беларусі з’яўляецца штогадовы Рэспубліканскі адкрыты конкурс выканаўцаў на народных інструментах імя І. І. Жыновіча. Ён складаецца з некалькіх адборачных тураў, якія паспяхова пераадолелі згаданы вышэй Антон Зарэцкі і цымбалісты Дар’я Гучык і Гардзей Кірплюк (яны навучаюцца ў класе Галіны Барысюк). У фінальным туры, які праходзіў з 13 па 19мая ў Лідзе, Антон і Гардзей удастоены званняў лаўрэатаў ІІ ступені, Дар’я — лаўрэата ІІІступені. А нядаўна стала вядома, што Антону Зарэцкаму прысуджана прэмія Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў у памеры 15 базавых велічынь.

Такім жа багатым на перамогі ў творчых конкурсах быў гэты навучальны год і для выхаванцаў ДШМ імя А. Ромера. Напрыканцы 2023 года яны прынялі ўдзел у абласным конкурсе «Калядныя матывы-2024», які праводзіла ДШМ №3 г. Віцебска сумесна з праваслаўнай царквой. На яго былі адпраўлены 5 работ, дзве з якіх адзначаны дыпломамі «За перадачу святочнай атмасферы». Граматы і дыпломы розных ступеняў атрымалі аўтары ўсіх 12 работ, дасланых на адкрыты рэгіянальны конкурс дзіцячага малюнка «Зімовая казка».

Віцебскі дзяржаўны каледж культуры і мастацтваў чацвёрты год запар ладзіць адкрыты дыстанцыйны абласны мастацкі конкурс «Асарці». Сёлета яго прызёрамі ў намінацыі «Жывапіс» сталі Дзіяна Мацкевіч і Ганна Лазікевіч (абедзве занялі 2-е месца ва ўзроставай катэгорыі 13—15 гадоў), у намінацыі «Графіка» — Надзея Амяльчак (1-е месца, катэгорыя 10—12 гадоў).

На міжнародным фестывалі-конкурсе дзіцячай творчасці «Палітра зорак» дыплома лаўрэата І ступені ўдастоена Вікторыя Зелянкевіч. Лізавета Копелева стала лаўрэатам ІІ ступені, Сафія Звяруга і Алена Шыць­ко — лаўрэатамі ІІІ ступені.

Нядаўна сталі вядомыя вынікі ўдзелу нашых маленькіх мастакоў у рэгіянальным конкурсе выяўленчага мастацтва імя Д.У. Крупені «У славу Радзімы», прымеркаваным да Дня Перамогі. У ім дыпломамі лаўрэатаў І ступені ўзнагароджаны Сяргей Гарбуль і Іван Лазікевіч. Цяпер у школе чакаюць вынікаў міжнароднага конкурсу мастацкай творчасці дзяцей і моладзі «У імя памяці і гераізму», які праводзяць Беларуская асацыяцыя клубаў ЮНЕСКА і міжнародная грамадская арганізацыя «Братэрства беларусаў і расіян» пры падтрымцы іншых арганізатараў. На яго адпраўлены 15 работ, таму дыпломы будуць абавязкова. Дарэчы, імі ўзнагароджваюць і настаўнікаў, якія падрыхта­валі прызёраў конкурсаў.

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.