Паважаныя арганізатары, удзельнікі і госці фестывалю!
Прыміце шчырыя віншаванні з нагоды адкрыцця XXXIV Міжнароднага фестывалю «Зіняць цымбалы i гармонік» у горадзе Паставы!
У свой 615-гадовы юбілей прыгожы куточак беларускага Паазер’я — Пастаўшчына — збipae разам найлепшых артыстаў i майстроў, аматараў, знаўцаў i прыхільнікаў народнай музычнай культуры.
Фестываль ужо даўно стаў любімай падзеяй для пастаўчан, чаканым месцам сустрэчы выканаўцаў народнай музыкі, дзеячаў культуры, сяброў i знаёмых, у жыцці якіх творчая дзейнасць i любоў да мастацтва займаюць значнае месца.
З вялікім задавальненнем удзельнікі i гocцi фестывалю дэманструюць свае творчыя дасягненні, удзельнічаюць у конкурсных спаборніцтвах, абмяркоўваюць тэндэнцыі развіцця народнай музыкі.
Кожнае мерапрыемства ў праграме характарызуецца сваёй непаўторнасцю i адлюстроўвае высокі мастацкі ўзровень удзельнікаў. Упэўнены, што 2024 год, аб’яўлены Годам якасці, дазволіць фестывалю адкрыць яркія зоркі на культурнай ніве i набыць новых прыхільнікаў.
Жадаю ўciм надоўга захаваць яскравыя ўражанні i радасныя пачуцці ад чарговай сустрэчы з народнай творчасцю, гасціннасцю i добразычлівасцю пастаўчан!
Анатолій Маркевіч, міністр культуры Рэспублікі Беларусь
Паважаныя госці, удзельнікі і арганізатары фестывалю! Шаноўныя пастаўчане!
Шчыра віншуем з урачыстым адкрыццём XXXIV Міжнароднага фестывалю народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік»!
Вядомы творчы форум у Паставах скіраваны на яднанне талентаў народнага мастацтва, прадстаўнікоў розных культур і нацыянальнасцей. У гэтым годзе ён праходзіць пад знакам 615-годдзя заснавання Пастаў, горада з унікальным архітэктурным стылем і цікавай гісторыяй.
У дні свята атмасфера горада напаўняецца каларытам нацыянальных мелодый і спеваў. Музычнае мастацтва Беларусі сілкуецца з крыніц нацыянальнай культуры. І выдатна, што яно мае сваіх прыхільнікаў не толькі ў рэгіёне нашага Паазер’я. Сёлета гасцінны фестываль збірае творчыя калектывы з Казахстана, Грузіі, Расіі, Латвіі і ўсіх абласцей Беларусі. На гэтым культурным форуме ёсць месца ўсім: дарослым і дзецям, класікам і наватарам, прафесіяналам і аматарам мастацтва.
Выказваем шчырую падзяку працавітым і апантаным жыхарам Пастаўшчыны, якія зрабілі ўсё магчымае, каб гэтае свята прайшло на высокім узроўні і падарыла выдатны святочны настрой.
Жадаем вам натхнення ў творчасці, здароўя і дабрабыту ў сем’ях, плёну ў працы, а гасцям — незабыўных уражанняў!
Аляксандр Субоцін, старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта
Дзмітрый Дзямідаў, старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў
Паважаныя госці і ўдзельнікі фестывалю! Дарагія пастаўчане!
Сардэчна віншуем вас з адкрыццём XXXIV Міжнароднага фестывалю народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік»!
Сёлетні фестываль багаты на яркія мерапрыемствы і праграмы, прысвечаныя Году якасці і 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Пастаўская зямля здаўна славіцца сваёй музычнай гісторыяй і насычаным культурным жыццём. Дзякуючы беражліваму захоўванню і развіццю культурнай спадчыны гэтае свята народнай музыкі стала паспяховым творчым праектам, які застаецца запатрабаваным і сёння.
З гадамі фестываль захоўвае свае ўнікальныя асаблівасці і ўзбагачаецца новымі фарбамі, растуць яго аўтарытэт і прызнанне.
Хай на свяце пануе атмасфера сяброўства і ўзаемаразумення!
Жадаем фестывалю даўгалецця, берагчы найлепшыя народныя традыцыі, а таксама новых выдатных адкрыццяў. А ўсім яго ўдзельнікам і гасцям — невычэрпнага натхнення, незабыўных сустрэч і паспяховых выступленняў!
Няхай вам у жыцці заўжды спадарожнічаюць мір і шчасце, каханне і поспех!
Сяргей Чэпік, старшыня Пастаўскага раённага выканаўчага камітэта
Юрый Кісялёў, старшыня Пастаўскага раённага Савета дэпутатаў