В Поставах завершился XXXIV Международный фестиваль народной музыки «Звіняць цымбалы і гармонік»

Важное Культура

Зліліся душы ў адзіным рытме: у Паставах завяршыўся XXXIV Міжнародны фестываль народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік».

Разнастайнасць мелодый, гасцінныя падворкі, мастацкія выставы, канцэртныя пляцоўкі з удзелам яркіх калектываў і зорак беларускай эстрады, вогненнае шоу і маляўнічы феерверк — усё гэта толькі малая частка таго, што прапаноўвала гасцям насычаная праграма фестывалю. Убачыць, паслухаць і пакаштаваць падчас музычнага свята ў мінулыя выхадныя сапраўды было што! За развіццём культурнай падзеі ўважліва сачыла і карэспандэнт «ПК».

У чарговы раз гасцінная Пастаўшчына сабрала разам найлепшых выканаўцаў, даследчыкаў, аматараў і прафесіяналаў народнага музычнага мастацтва з розных рэгіёнаў нашай краіны, а таксама з Расіі, Грузіі, Латвіі і Казахстана. Толькі афіцыйна запрошаных гасцей было больш за 600! Некаторыя з іх пераадолелі не адну тысячу кіламетраў, каб прыехаць сюды. Нацыянальны каларыт, шчырасць, душэўная цеплыня, яскравы тэмперамент кожнага ўдзельніка фестывалю і мэтанакіраваная работа яго арганізатараў стварылі ў гэтыя дні шырокафарматнае свята музыкі, дзе перапляліся розныя віды і жанры мастацтва.

В Поставах завершился XXXIV Международный фестиваль народной музыки «Звіняць цымбалы і гармонік»

В Поставах завершился XXXIV Международный фестиваль народной музыки «Звіняць цымбалы і гармонік»

За доўгія гады існавання фестываль стаў сапраўдным міжнародным святам. Яго любяць і чакаюць. Ён аб’ядноўвае нацыянальнасці, пашырае культурныя межы, дае ўнікальную магчымасць жыхарам Пастаўшчыны пазнаёміцца са звычаямі і традыцыямі рэгіёнаў не толькі нашай краіны, але і краін блізкага і далёкага замежжа. Трохдзённая праграма фестывалю была распрацавана такім чынам, каб кожны прысутны змог знайсці сабе мерапрыемства па душы. І трэба адзначыць, што ні адна з лакальных тэматычных пляцовак, якіх, дарэчы, было не менш за 30, не пуставала.

В Поставах завершился XXXIV Международный фестиваль народной музыки «Звіняць цымбалы і гармонік»

З першага дня фестывалю жыхары і госці райцэнтра сталі пагружацца ў атмасферу гукаў, лірыкі і фарбаў. Для гэтага перад імі адчыніліся не адны дзверы. Канцэртная зала па вуліцы Чырвонаармейскай сабрала прыхільнікаў літаратурна-музычнай творчасці. Тут радавалі гледачоў народны ансамбль песні «Вітанне», гурт «Вдохновение» пад кіраўніцтвам Людмілы Логінавай. У свет паэзіі акунулі прысутных член Саюза пісьменнікаў Беларусі Ігар Пракаповіч, Аляксандра Гайлеўская, удзельнікі аматарскага літаб’яднання «Світанак», а таксама паэты з Шаркаўшчынскага раёна. Ахвотных глыбей пазнаёміцца з дасягненнямі нашых таленавітых землякоў чакала выстава «Пастаўшчына — калыска талентаў і родны край цымбалаў», якая размяшчалася ў фае райвыканкама. Прыязна сустрэў усіх, хто прыйшоў на свята традыцыйнай творчасці, і Дом рамёстваў. Асабліва цікава было назіраць за эмоцыямі гасцей з сонечнага Казахстана, якія з вялізным захапленнем прымалі ўдзел ва ўсіх майстар-класах, уважліва слухалі і шчыра апладыравалі выканаўцам беларускіх песень і танцаў.

В Поставах завершился XXXIV Международный фестиваль народной музыки «Звіняць цымбалы і гармонік»

Па задумцы арганізатараў, прыгажосць музычнай сталіцы Паазер’я госці фестывалю маглі бачыць не толькі асабіста, але і праз прызму таленавітых мастакоў, якія прадставілі на агляд публікі адразу 3 выставы. Сярод іх хочацца вылучыць творчыя работы ўдзельнікаў Асацыяцыі расійскіх мастакоў-пленэрыстаў, якія пісалі Пастаўшчыну з натуры на працягу 5 дзён да свята. І працэс гэты сапраўды заварожваў.

В Поставах завершился XXXIV Международный фестиваль народной музыки «Звіняць цымбалы і гармонік»

Увечары першага дня музычнага форуму жыхары гарпасёлка Варапаева, а таксама аграгарадкоў Камаі, Навасёлкі і Юнькі выцягнулі шчаслівыя білеты: яны першымі змаглі пазнаёміцца з творчасцю замежных музыкантаў, якія завіталі да іх з канцэртамі. Бітком набітыя залы, незабыўныя эмоцыі і аглушальныя авацыі ўдзячных слухачоў, па словах выканаўцаў, сталі для іх найлепшым кампліментам. Тым часам гучныя апладысменты грымелі і ў горадзе: у Доме культуры па вул. Станкевіча выступалі яркія і харызматычныя казахі, а ў гарадскім парку праходзіў абласны агляд-конкурс эстраднай музыкі ВІАton-2024.

В Поставах завершился XXXIV Международный фестиваль народной музыки «Звіняць цымбалы і гармонік»

В Поставах завершился XXXIV Международный фестиваль народной музыки «Звіняць цымбалы і гармонік»

Знакавай падзеяй фестывальнага жыцця стаў конкурс «Хто каго?», які прайшоў на другі дзень свята. Напярэдадні яго ў зале пасяджэнняў райвыканкама адбылася прэс-канферэнцыя з кіраўнікамі дэлегацый, членамі журы і аргкамітэта фестывалю, прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі.

Традыцыйны батл паміж музычнымі калектывамі штогод адкрывае новыя імёны таленавітых музыкантаў. Яго галоўная адметнасць, якая садзейнічае таму, што цікавасць да фестывалю з цягам часу не згасае, — высокі статус журы. Традыцыйна ў яго склад увайшлі вялікія знаўцы народнай музыкі на чале з народным артыстам Беларусі, прафесарам, выкладчыкам кафедры струнных народных шчыпкова-ўдарных інструментаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, старшынёй асацыяцыі беларускіх цымбалістаў Яўгенам Гладковым. Ох і рэзнулі ж падчас конкурсу музыканты! Як кажуць, адвялі душу па поўнай. У музычным спаборніцтве «іскрылі» прывычныя для нас гармонікі, цымбалы, скрыпкі, дудачкі разам з замежнымі домрамі, кыл-кобызам і сазсырнаем. Інтрыга, які з калектываў стаў найлепшым, захавалася да наступнага дня.

В Поставах завершился XXXIV Международный фестиваль народной музыки «Звіняць цымбалы і гармонік»

Самай маштабнай пляцоўкай для гулянняў традыцыйна стала плошча Леніна. Зранку другога дня там стварала настрой народная музыка, пад рытмы якой насвята з задавальненнем збіраліся пастаўчане і госці горада. Вабілі да сябе сувеніры і ўнікальныя рамесныя вырабы на гандлёвых радах. Вочы проста разбягаліся ад іх разнастайнасці! Мясцовыя майстры і народныя ўмельцы падрыхтавалі шмат аўтарскіх падарункаў для тых, хто шукаў нешта асаблівае.

В Поставах завершился XXXIV Международный фестиваль народной музыки «Звіняць цымбалы і гармонік»

Не менш увагі прыцягвалі да сябе і старанна падрыхтаваныя гасцінныя падворкі, дзе гасцей фестывалю сустракалі, забаўлялі і шчодра частавалі творчыя прадстаўнікі сельскіх Саветаў Пастаўшчыны. Усё гэта хараство адбывалася ў рамках традыцыйнага агляду-конкурсу «Пастаўшчына гасцінная». Да душы быў кожны куточак, але найлепшым журы вызначыла падворак Юнькаўскага сельскага Савета.

В Поставах завершился XXXIV Международный фестиваль народной музыки «Звіняць цымбалы і гармонік»

Радасці на свяце было і дзятве: яна з галавой акунулася ў шматлікія атракцыёны! Клапатлівыя бацькі толькі паспявалі «вытрасаць» кашалькі. Але ж якое свята без усяго гэтага антуражу?!

Канешне, найлепшыя традыцыі, якія за гады існавання фестывалю палюбіліся яго прыхільнікам, засталіся. Але абмяжоўвацца толькі імі нельга: людзі заўсёды з вялікай радасцю і цікавасцю ўспрымаюць навінкі. Адной з такіх у гэтым годзе стала моташоу, на якое з’ехалася каля 50 байкераў. Захапляльны стантрайдынг з удзелам мотаклуба The holigans MC выклікаў шквал апладысментаў прысутных і пакінуў пасля сябе самыя яскравыя эмоцыі.

В Поставах завершился XXXIV Международный фестиваль народной музыки «Звіняць цымбалы і гармонік»

В Поставах завершился XXXIV Международный фестиваль народной музыки «Звіняць цымбалы і гармонік»

Падрыхтаваліся пастаўчане і да сустрэчы з прыхільнікамі класічнай музыкі. На прыступках палаца Тызенгаўзаў у гонар не толькі фестывалю, але і 615-й гадавіны горада адбыўся шыкоўны канцэрт. Падчас яго правя­дзення слых і зрок усім прысутным лашчылі лаўрэаты міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў і фестываляў — выпускнікі і вучні Пастаўскай дзіцячай школы мастацтваў імя А. Тызенгаўза. Мяркуючы па шчырых апладысментах слухачоў, канцэрт пакінуў пасля сябе неверагодную асалоду.

В Поставах завершился XXXIV Международный фестиваль народной музыки «Звіняць цымбалы і гармонік»

В Поставах завершился XXXIV Международный фестиваль народной музыки «Звіняць цымбалы і гармонік»

Кульмінацыйным і адным з самых маляўнічых момантаў свята стала ўрачыстае адкрыццё фестывалю. «Хлебам ды соллю» вітаў прысутных заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль народнай музыкі Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь «Бяседа». Менавіта ён і распачаў ўрачыстую праграму. Затым адзін задругім на імправізаваную сцэну выхо­дзілі творчыя калектывы, ад разнастайнасці і яркасці касцюмаў якіх разбягаліся вочы.

В Поставах завершился XXXIV Международный фестиваль народной музыки «Звіняць цымбалы і гармонік»

Сярод ганаровых гасцей прысутнічалі кансультант упраўлення культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Беларусі Лілія Рэзкіна і намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкама Вячаслаў Дурноў. У адрас фестывалю і жыхароў горада яны выказалі падзяку за сардэчны прыём і адзначылі высокі ўзровень арганізацыі свята. З прывітальным словам да ўсіх прысутных звярнуўся і старшыня райвыканкама Сяргей Чэпік:

В Поставах завершился XXXIV Международный фестиваль народной музыки «Звіняць цымбалы і гармонік»

— Пастаўская зямля здаўна славіцца сваёй музычнай гісторыяй і насычаным культурным жыццём. Дзякуючы беражліваму захаванню і развіццю культурнай спадчыны свята музыкі стала паспяховым творчым праектам, папулярнасць якога расце з кожным годам. Фестываль дае выканаўцам і майстрам народнай творчасці выдатную магчымасць прадэманстраваць свае найлепшыя ўменні, абмяняцца вопытам і адкрыць новыя гарызонты для натхнення. Ад усёй душы жадаю фестывалю далейшага росквіту, а яго ўдзельнікам — творчых поспехаў, здароўя і дабрабыту!

В Поставах завершился XXXIV Международный фестиваль народной музыки «Звіняць цымбалы і гармонік»

Маляўнічую харэаграфічную карціну ўрачыстага адкрыцця стварыў заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны ансамбль народнага танца «На ростанях». Шчырымі апладысментамі віталі гледачы і мясцовых артыстаў: ансамбль барабаншчыц, вакалістку Злату Ярашэвіч, узорную цыркавую студыю «Каскад», танцавальныя калектывы «Скай-дэнс» і дзіцячай школы мастацтваў імя А. Тызенгаўза.

Станоўчыя эмоцыі, як заўсёды, падарыла і традыцыйнае музычна-тэатралізаванае прадстаўленне «Пастаўскі баль». З якім майстэрствам і запалам гралі, танцавалі і спявалі народныя калектывы!  Не раз з натоўпу вырывалася задаволенае «брава!». «Шкада, што не выводзіцца выступленне на шырокафарматныя экраны, каб можна было разгледзець усё ў дэталях», — чуліся і такія каментарыі прысутных.

Не забудуць пастаўчане і выступленняў творчых калектываў з Ліды і Мінска. Заварожвала гасцей вогненнае шоу лідчан, падчас якога ярка і нечакана ўспыхнула назва нашага горада. Сваім запалам і бадзёрасцю эстрадная група Coza Nostra «прымусіла» ўсіх танцаваць і спяваць разам вядомыя хіты. Роўна апоўначы неба расквеціў маляўнічы феерверк, пасля чаго моладзь чакала забаўляльная праграма з удзелам найлепшых дзіджэяў Віцебскай вобласці. Амаль да дзвюх гадзін ночы хлопцы і дзяўчаты «правяралі» на трываласць новы асфальт ля райвыканкама!

Трэці дзень фестывалю прынёс гасцям і жыхарам горада не менш уражанняў. З раніцы ўліў дождж. Але ж і ён падчас правядзення свята ўжо стаў для нас традыцыйным. Ды і хіба маглі нейкія кроплі спаборнічаць з музычнай віхурай, якая панавала ў гэтыя дні ў Паставах? Не парушаючы рэгламенту, мерапрыемства прадоўжылася па сцэнарыі.

Адметнай падзеяй у гэты дзень быў мітынг «У кожным сэрцы — памяць!» у гонар 80-годдзя вызвалення Беларусі. Падчас яго кветкі загінулым героям Пастаўшчыны ўпершыню ўсклалі прадстаўнікі прысутных на свяце афіцыйных дэлегацый. Затым святочная калона рушыла ў гарадскі парк, дзе адбыўся заключны гала-канцэрт. На ім і вызначыліся фіналісты конкурсу «Хто каго?».

В Поставах завершился XXXIV Международный фестиваль народной музыки «Звіняць цымбалы і гармонік»

В Поставах завершился XXXIV Международный фестиваль народной музыки «Звіняць цымбалы і гармонік»

Усе канкурсанты сабраліся на сцэне пад бурныя апладысменты шматлікіх гледачоў. І вось доўгачаканы момант — аб’яўленне вынікаў! Дыпломы ўдзельнікаў і лаўрэатаў у розных намінацыях конкурсу знаходзілі сваіх уладальнікаў. Ёсць кім і чым ганарыцца і пастаўчанам. За папулярызацыю народнага мастацтва, захаванне і развіццё музычных традыцый у намінацыі «Ансамбль» заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь фальклорны ансамбль «Паазер’е» ўзнагароджаны дыпломам лаўрэата I ступені. Такія ж дыпломы адправіліся ў Грузію, Казахстан, Карэлію і Гомель.

В Поставах завершился XXXIV Международный фестиваль народной музыки «Звіняць цымбалы і гармонік»

У намінацыі «Настаўнік—вучань» дыпломы пераможцаў атрымалі і вучні Пастаўскай дзіцячай школы мастацтваў імя А. Тызенгаўза: Ія Мятліцкая і Дар’я Гучык (лаўрэаты I ступені), Гардзей Кірплюк і Антон Зарэцкі (лаўрэаты II ступені), Ксенія Лысёнак (лаўрэат III ступені). Шчыра віншуем пераможцаў!

В Поставах завершился XXXIV Международный фестиваль народной музыки «Звіняць цымбалы і гармонік»

Тры фестывальныя дні акунулі гледачоў у непаўторную атмасферу свята і яднання праз музыку. Унікальнае спалучэнне розных музычных напрамкаў і стыляў, дазволіла кожнаму адчуць сябе часткай дзіўнай творчай вандроўкі. Кожны гук, кожная нота і кожны акорд пранікалі глыбока ў душу, прымушаючы забыцца пра паўсядзённыя клопаты і пагрузіцца ў свет мастацтва і прыгажосці. У чарговы раз фестываль паказаў, што музыка з’яўляецца ўніверсальнай мовай, здольнай пераадольваць любыя бар’еры, аб’ядноўваць людзей з розных краін.

В Поставах завершился XXXIV Международный фестиваль народной музыки «Звіняць цымбалы і гармонік»



Цікава было даведацца і меркаванні гасцей наконт фестывалю. Дзялюся некаторымі з іх.

***

От восторга я просто плакала, потому что много лет мечтала попасть на этот фестиваль. Наконец в этом году все обстоятельства сложились в мою пользу. Каждый шаг, который я делала в Поставах, был для меня восторгом. Взять, к примеру, конкурс «Кто кого?». Особенно впечатлило выступление казахского ансамбля «Сазген», ведь я выросла в Туркмении. То, что он исполняет, — это моё родное! Я искренне восхищалась всем: замечательным залом в Доме культуры, творческими людьми, ведущими. А когда возвращалась на площадь, то встретила байкеров. Мы с подругой махали им руками, а они нам от души сигналили. Восхищена я и тем, что весь праздник был расписан по минутам: одни заканчивают, другие уже готовятся. Представляю, сколько сил нужно было для этого потратить организаторам.

Галіна, выкладчык хіміі і біялогіі, г. Ваўкавыск

***

Мы в эйфории от фестиваля! Последний раз мы к вам приезжали 12 лет назад. Замечательно, что здесь собираются лучшие коллективы, особая признательность представительному жюри. Обстановка праздника великолепная! Нас просто на руках носили! Домой увозим 2 диплома за участие и диплом лауреата III степени, чему несказанно рады!

Народны ансамбль народнай музыкі і песні «Грымата», Гродзенская вобласць

***

Мы ехали поездом порядка 800 километров. Наш коллектив у вас впервые. О Поставах мы раньше не слышали, но уже хотим вернуться. Взяли список мест, где у вас можно остановиться, чтобы приехать сюда и с коллективом, и с семьями. В восторге от вашей гостеприимной публики и от организации фестиваля! Когда выступали в Воропаево, жители нас просто не отпускали. Такие душевные люди там живут! Благодарны вашему краю за эти замечательные эмоции и внимание к нам.

Народны хор рускай песні «Радаўніца», Расія, г. Пушкіна



Крысціна Рубель
Фота Людмілы Зелянкевіч і Наталлі Налей



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.