АНСАМБЛЬ ГАРМАНІСТАЎ “КАРТУЗЯНЕ”
дзяржаўнай установы адукацыі “Дзіцячая школа мастацтваў г.Бяроза”
Кіраўнік – Ігар Сірычнік
Узорны ансамбль гарманістаў “Картузяне” быў створаны ў 1992 годзе настаўнікам па класу баяна Ігарам Рыгоравічам Сірычнікам. У 2011 годзе ансамблю прысвоена найменне “ўзорны”. У складзе калектыва навучэнцы і выпускнікі дзіцячай школы мастацтваў г. Бярозы па класу баяна. Рэпертуар калектыва вельмі разнастайны. Праграма адрозніваецца шырокай разнажанравасцю – ад народных найгрышаў да джазавых твораў і эстрадных песень. У рэпертуары “Картузян” некалькі тэматычных канцэртных праграм: “Ад полькі да танга”, “Гармонік-шоу”, “Калядуем з гармонікам” і іншыя.Узорны ансамбль гарманістаў “Картузяне” з’яўляецца нязменным удзельнікам мерапрыемстваў Брэстчыны. Штогод калектыў прымае ўдзел у абласных, рэспубліканскіх і міжнародных фестывалях і конкурсах. Выканальніцкае майстэрства ансамбля гарманістаў неаднаразова адзначалася высокімі ўзнагародамі. Юныя артысты з’яўляюцца ўладальнікамі шматлікіх дыпломаў лаўрэатаў розных ступеней, неаднаразова атрымлівалі Гран-пры.
ГАРМАНІСТ ДАНІІЛ СЫЧЫК
Данііл Сычык – актыўны ўдзельнік узорнага ансамбля гарманістаў “Картузяне”. Скончышы дзіцячую школу мастацтваў г. Бяроза па класу баяна (клас настаўніка І.Р.Сірычніка) ў 2023 годзе, Данііл працягвае займацца музыкай.
За гады навучання паспяхова асвоіў дадатковы інструмент – гармонік. Як гарманіст стаў пераможцам шматлікіх конкурсаў.
Рэпертуар Данііла вельмі разнастайны. Гэта апрацоўкі беларускіх, рускіх, яўрэйскіх народных песень, мелодый і танцаў, творы сучасных кампазітараў.
ДУЭТ ГАРМАНІСТАЎ ДАНІІЛ СЫЧЫК І ПАВЕЛ ГАВОРКА
Дуэт гарманістаў Сычыка Данііла і Гаворка Паўла існуе з 2021 года. Юныя музыканты – актыўныя ўдзельнікі ўзорнага ансамбля гарманістаў “Картузяне”. У выніку сумеснай творчасці дуэт неаднаразова станавіўся пераможцам шматлікіх конкурсаў. У скарбонцы Сычыка Данііла і Гаворка Паўла ўзнагароды рознага ўзроўню.
ЗАСЛУЖАНЫ АМАТАРСКІ КАЛЕКТЫЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
ФАЛЬКЛОРНЫ АНСАМБЛЬ “ПААЗЕР’Е”
дзяржаўнай установы адукацыі “Пастаўская дзіцячая школа мастацтваў імя Антонія Тызенгаўза”
Кіраўнік – Анатолій Собаль
З мэтай захавання выканальнiцкiх традыцый ў Пастаўскай музычнай школе ў 1991 годзе быў створаны новы фальклорны ансамбль “Паазер’е”, якi з’явiўся прамым нашчадкам i прадаўжальнікам груздаўскiх музычных традыцый. Удзельнiкi “Паазер’я” – выкладчыкi Пастаўскай дзіцячай школы мастацтваў, сярод якiх ёсць дзецi i ўнукi тых славутых музыкаў.
Стваральнiкам i адзiным кiраўнiком калектыву з’яўляецца Анатолій Анатольевiч Собаль. Ад самага моманту свайго стварэння ансамбль праводзiць актыўную канцэртную дзейнасць, няспынна павышае свае майстэрства, прымае ўдзел ў конкурсах i фестывалях раённага, абласнога, рэспублiканскага i мiжнароднага узроўняў. У 1993 годзе калектыву прысвоена найменне “народны аматарскі калектыў”, а ў 2003 годзе – ганаровае званне “Заслужаны аматарскi калектыў Рэспублiкi Беларусь”. У 2004 годзе калектыў узнагароджаны Спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Ансамбль “Паазер’е” у 2024 годзе ўдастоены дыплома финаліста Рэспубліканскага фестывалю ”Беларусь – мая песня“.
ІНСТРУМЕНТАЛЬНЫ ДУЭТ
АНАТОЛІЙ СОБАЛЬ І ВАНДА МАЦКЕВІЧ
ПРЫПЕВАЧНІЦА ВОЛЬГА СЕРГІЕНКА
дзяржаўная ўстанова “Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці”
На ўлонні цудоўных краявідаў Прыдзвіння пазнавала жыццё і навакольны свет Вольга Сергіенка. Пад векавую плынь Дзвіны, пад шум сосен і елак, чароўныя казкі бабулі, нараджаліся ў сэрцы вясковай дзяўчыны паэтычныя пачуцці, светлыя мары і летуценні. Для яе вялікае шчасце хадзіць сцежкамі дзядоў і прадзедаў, працягваць іх справу, спяваць іх песні. Сцежкі могуць змяніцца і наваколле не так выглядаць, як некалі, а зямля тая ж і клопаты ў людзей амаль такія, як і стагоддзе таму.
Вялікае шчасце для Вольгі – ведаць свае карані, тым больш што чалавек яна творчы, не абыякавы да мінулага і будучага Бацькаўшчыны. Вольга скончыла Віцебкі Дзяржаўны каледж мастацтваў, з’яўляецца навучэнкай 5 курса Смаленскага інстытута мастацтваў кафедры народнай творчасці, працуе ў Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці вядучым метадыстам.
ГАРМАНІСТ ВАЛЯНЦІН ГОЛУБЕЎ
Бешанковіцкі раён
Аптымізмам і займальнасцю вызначецца характар рэжысёра Задарожскага Дома культуры Бешанковіцкага раёна Голубева Ўладзіміра Валянцінавіча. Ён жыве, працуе і натхняецца на зямлі, дзе перапляліся ў чароўных карунках танклявыя бярозы, сціплыя вольхі, веліканы-дубы, дзе віецца дугою Дзвіна. У 1981 годзе скончыў Віцебкае музычнае вучылішча, а ў 1989 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі. Яго душа заўсёды патрабуе сцэны, музыкі, напісання песень і вершаў.
ЗАСЛУЖАНЫ АМАТАРСКІ КАЛЕКТЫЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
АНСАМБЛЬ НАРОДНЫХ ІНСТРУМЕНТАЎ “ВЕРАС”
дзяржаўнай установы адукацыі “Дзіцячая школа мастацтваў №5 г. Гомеля”
Кіраўнік – Яўген Глушань
Ансамбль народных інструментаў “Верас” быў заснаваны ў 1994 годзе. У 1999 годзе ансамбль за дасягнутыя поспехі ў развіцці самадзейнай творчасці, актыўную работу па прапагандзе народных культурных традыцый атрымаў ганаровае званне “народны самадзейны калектыў” .
Ад самага моманту свайго стварэння ансамбль праводзіў актыўную канцэртную дзейнасць, няспынна павышаў сваё выканальніцкае майстэрства, што дазволіла калектыву ў 2014 годзе атрымаць ганаровае званне “Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь”.
За сваю творчую дзейнасць, яркую своеасаблівасць, вялікі ўклад у развіццё і папулярызацыю беларускай інструментальнай музыкі, высокі ўзровень выканальніцкага майстэрства і сцэнічную культуру народны ансамбль народных інструментаў “Верас” адзначаны шматлікімі ўзнагародамі абласных, рэспубліканскіх і міжнародных фестываляў.
НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ НАРОДНАЙ МУЗЫКІ І ПЕСНІ “ГРЫМАТА”
дзяржаўнай установы культуры “Слонімскі цэнтр культуры і адпачынку”
Кіраўнік — Тамара Бамбешка
Творчая біяграфія народнага ансамбля народнай музыкі і песні “Грымата” пачалася ў 1989 годзе. Асноўнай мэтай дзейнасці калектыва з’яўляецца адраджэнне, папулярызацыя і захаванне беларускай народнай музыкі і песні. Рэпертуар ансамбля складаецца з беларускіх народных і мясцовых фальклорных твораў, твораў беларускіх аўтараў. З высокім прафесіяналізмам гучаць у выкананні самадзейных артыстаў беларускія жартоўныя, лірычныя песні, і песні абрадавага цыклу. У склад калектыву ўваходзяць самаадданыя творчыя людзі, якія імкнуцца далучыцца да вялікай спадчыны продкаў праз песню і данесці яе да гледача.
Ансамбль “Грымата” – нязменны удзельнік шматлікіх міжнародных, рэспубліканскіх, абласных фестываляў і конкурсаў, мерапрыемстваў рознага ўзроўню. Калектыву народнага ансамбля народнай музыкі і песні “Грымата” прысуджана спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва “За ўклад у развіцце міжнародных культурных сувязей Рэспублікі Беларусь” за творчую працу па ўмацаванню міжнародных культурных сувязей і папулярызацыю беларускага музычнага мастацтва.
ПРЫПЕВАЧНІЦА ХАХЕЛЬ САФІЯ РАМАНАЎНА
Хахель Сафія Раманаўна з’яўляецца ўдзельніцай народнага ансамбля народнай музыкі і песні «Грымата» ДУК «Слонімскі цэнтр культуры і адпачынку».
Скончыла Гродзенскі дзяржаўны музычны каледж па спецыяльнасці “дырыжыраванне” (народны хор) і ў 2022 годзе была размеркавана ў ДУА “Сянькоўшчынская дзіцячая школа мастацтваў” настаўнікам харавых дысцыплін. Сафія Раманаўна валодае добрай працаздольнасцю і з’яўляецца выканаўцам вакальных нумароў на тэматычных канцэртах і мерапрыемствах. Выканаўца пастаянна імкнецца да росту прафесійнага майстэрства і знаходзіцца ў творчым пошуку.
ЎЗОРНЫ АНСАМБЛЬ ЦЫМБАЛІСТАЎ “СПАДЧЫНА”
ўстановы культуры “Цэнтр культуры і адпачынку Ленінскага раёна г. Бабруйска”
Кіраўнік калектыву – Сняжана Смалярова
Ансамбль цымбалістаў “Спадчына” установы культуры “Цэнтр культуры і адпачынку Ленінскага раёна г.Бабруйска” быў створаны ў кастрычніку 2006 года. У 2010 годзе ансамблю было прысвоена найменне “ўзорны”.
У рэпертуары калектыву ёсць месца не толькі народнай музыцы, рэпертуар ансамбля значна шырэйшы. Гэта і песні ваенных гадоў, класічныя творы, сучасная музыка, аўтарскія кампазiцыi беларускіх і замежных аўтараў. Заканамерна, што ў праграме ансамбля пераважаюць творы беларускіх кампазітараў: І. Жыновіча, Г. Ярмачэнкава, В. Іванова, В. Кузняцова і іншых. Ансамбль цымбалістаў заўсёды знаходзіцца ў пошуках новага рэпертуару. Узорны ансамбль цымбалістаў “Спадчына” спрыяе развіццю лепшых традыцый культурнага жыцця горада, дэманструе высокі творчы патэнцыял і арыгінальнасць калектыву, актыўна працуе над адраджэннем і развіццем нацыянальнай культуры. З кожным годам расце яго майстэрства, нягледзячы на тое, што ўдзельнікі не маюць пачатковай музычнай падрыхтоўкі.
НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ НАРОДНАЙ МУЗЫКІ “ЛАГОЖА”
Мінская вобл. г. Лагойск
Кіраўнік калектыву — Аксана Святлічная
Народны ансамбль народнай музыкі “Лагожа” быў створаны ў 1993 годзе на базе ДУА “Лагойская дзіцячая школа мастацтваў”. У склад калектыву ўваходзяць выкладчыкі школы, закаханыя ў творчасць і прафесійна спалучаючыя педагагічную дзейнасць з выканальніцкай. На выступленнях ансамбля ярка і выразна гучаць баян, цымбалы, скрыпка, кларнет, флейта, беларускія драўляна-духавыя інструменты, бас-гітара і ўдарныя.
Асноўны напрамак творчасці ансамбля “Лагожа” – віртуознае выкананне сучаснай інструментальнай музыкі, заснаванай на беларускім фальклоры.За час свайго існавання ансамбль набыў індывідуальную сцэнічную выяву, стварыў рэпертуар, у якім беражліва захоўваюцца нацыянальныя традыцыі. Гэты падыход увасобіўся ў рэпертуары, які ўключае ў сябе творы сучасных кампазітараў (нацыянальных і замежных), музычныя апрацоўкі беларускіх і рускіх мелодый. Арыгінальныя аўтарскія кампазіцыі калектыву раскрываюць непаўторны каларыт народнай творчасці розных краін.
ЗАСЛУЖАНЫ АМАТАРСКІ КАЛЕКТЫЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
ФАЛЬКЛОРНА-ЭТНАГРАФІЧНЫ АНСАМБЛЬ “НЕРУШ”
г.МІНСК
Кіраўнік калектыву – Валянціна Гладкая
Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь фальклорна-этнаграфічны ансамбль “Неруш” быў заснаваны ў 1980 годзе. У складзе калектыву – студэнты і выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, аматары народнай культуры. У рэпертуары – нацыянальная музыка, песні, танцы, стылізаваныя абрады і звычаі, сабраныя ў фальклорных экспедыцыях па Беларусі. За высокія вынікі ў творчай дзейнасці ансамблю ў 1985 годзе прысвоена найменне “Народны”, а ў 2009 годзе – званне “Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь”. У 1999 годзе ансамблю была прысуджана прэмія года “За ўклад у развіццё міжнародных культурных сувязяў Рэспублікі Беларусь”.
Ансамбль штогод удзельнічае ў многіх фестывалях і конкурсах народнай творчасці, як у Беларусі, так і за мяжой. Кіраўнік і хормайстар калектыву — Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь – Валянціна Гладкая.
ВАКАЛЬНЫ АНСАМБЛЬ “ШАВЛЕГО”
ГРУЗІЯ
Кіраўнік – Джэмал Адамашвілі
Вакальны ансамбль “Шавлего” быў створаны ў 2005 годзе. Ініцыятарам стварэння калектыву быў вядомы ў Грузіі прафесійны кампазітар, кавалер “Ордэна гонару” Джэмал Адамашвілі.У ансамбле аб’ядналіся людзі розных прафесій, якія мелі музычную адукацыю і вопыт работы ў музычных гуртах. Мэтай дзейнасці ансамбля стала папулярызацыя грузінскай песні, як фальклорнай, так і песен грузінскіх кампазітараў, як у краіне, так і за яе межамі.
Вельмі хутка “Шавлего” атрымаў папулярнасць і стаў пастаянным удзельнікам тэлевізійных праграм, культурных мерапрыемстваў. Калектыў вядзе актыўную гастрольна-канцэртную дзейнасць. Артыстаў кожны год запрашаюць да ўдзелу ў фестывалях фальклорнай музыкі, а таксама з канцэртамі для грузінскай дыяспары ў розныя краіны.
Сёння “Шавлего” – гэта сем сяброў-аднадумцаў: Джэмал Адамашвілі, Бадры Гвілава, Канстанцін Гагаладзэ, Юры Мікаберыдзэ, Канстанцін Мікадзэ, Васіль Нанабашвілі і Паата Шубіцідзэ.
ЭТНА-ФАЛЬКЛОРНЫ АНСАМБЛЬ “Саялы Сарыагаш” (SS ETNO-FOLK)
РЭСПУБЛІКА КАЗАХСТАН
Кіраўнік – Сарсенбай Ахметаў
У складзе этна-фальклорнага ансамбля “Саялы Сарыагаш” (SS ETNO-FOLK) 6 удзельнікаў. У 2008 годзе калектыў атрымаў званне “народны”. Ансамбль паспяхова спалучае традыцыйныя казахскія музычныя інструменты.
Ансамбль вядзе актыўную гастрольна-канцэртную дзейнасць, прымае ўдзел у мерапрыемствах рэгіянальнага, рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўняў.
У 2022 годзе “Саялы Сарыагаш” прыняліўдзел у гала-канцэрце, прысвечаным адкрыццю і закрыццю VI Сусветных гульняў качэўнікаў у г. Ізнык правінцыі Бурса.
2023 год быў адзначаны перамогай у міжнародным фестывалі народнай музыкі “Буюк Ипак йули” (“Вялікі Шаўковы Шлях”) у г. Маргілане Ферганскай вобласці Рэспублікі Узбекістан. Самадзейныя артысты па выніках выступлення атрымалі І месца.
У 2019 і 2023 г. калектыву быў прысуджаны ганаровы тытул “Лепшы калектыў года” Туркестанскай вобласці.
ФАЛЬКЛОРНА-ЭТНАГРАФІЧНЫАНСАМБЛЬ “САЗГЕН”
РЭСПУБЛІКА КАЗАХСТАН
Кіраўнік – Абылайхан Скакаў
Фальклорна-этнаграфічны ансамбль “Сазген” з’яўляецца адным з лепшых музычных калектываў Рэспублікі Казахстан, у склад якога ўваходзяць таленавітыя выканаўцы.
З самага пачатку ансамбль створаны з мэтай адраджэння старадаўніх казахскіх музычных інструментаў, як сыбызгы, жетыген, сазсырнай, шертер, адырна, сазген і інш. Галоўная годнасць заключаецца ў тым, што ўвесь калектыў імкнецца захаваць і перадаць архаічнае гучанне старажытных інструментаў. У рэпертуары ансамбля “Сазген” фальклорныя творы, песні і песні народных кампазітараў, а таксама сусветная класічная і сучасная музыка. Ансамбль з’яўляецца лаўрэатам шматлікіх міжнародных фестываляў і конкурсаў, у т. л. джазавых фестываляў. Дзякуючы віртуознаму выкананню артыстаў, публіка мае магчымасць атрымаць асалоду ад прыгожай музыкі.
ГУРТ “НАТХНЕННЕ”
Беларускага культурна-асветніцкага таварыства “Уздым” (г. Даўгаўпілс)
Кіраўнік – Яніна Юзэфовіч
Гурт “Натхненне” створаны пры таварыстве “Уздым” у 2023 годзе. У складзе ансамбля 10 самадзейных спевакоў-аматараў, якія з’яўляліся ўдзельнікамі харавой капэлы “Спадчына” пры Цэнтры беларускай культуры г. Даўгаўпілса.
У рэпертуары калектыву беларускія і латвійскія народныя песні, аўтарскія песні духоўнага накірунку.
НАРОДНЫ ХОР РУСКАЙ ПЕСНІ “РАДАЎНІЦА”
Муніцыпальнага дома культуры “Пушкіна”
РАСІЙСКАЯ ФЕДЭРАЦЫЯ
Кіраўнік – Віктар Баке
Народны хор рускай песні “Радаўніца” распачаў сваю творчую дзейнасць у 1976 годзе. Ен быў створаны з ліку ўдзельнікаў цэхавой мастацкай самадзейнасці фабрыкі імя Дзяржынскага г. Іванцееўкі Маскоўскайвобласці.У 1985 годзе мастацкім кіраўніком калектыву стаў вядомы хармайстр Віктар Уладзіміравіч Баке. За гэтыя гады значна ўзрасло творчае, мастацкае і выканальніцкае майстэрства калектыву. “Радаўніца” не аднойчы станавілася Лаўрэатам і Дыпламантам галіновых, абласных, рэгіянальных і Усерасійскіх аглядаў-конкурсаў і фестывалей народнай творчасці, аднім з першых у горадзе быў удастоены звання лаўрэата прэміі імя І. Ф. Гарбунова.
Дзякуючы вялікаму педагагічнаму і хармайстарскаму вопыту, В. У. Баке стварыў для хора яскравы спеўны рэпертуар, аснову якога складаюць самабытныя рускія народныя песні розных абласцей Расіі. У канцэртных праграмах хора “Радаўніца” можна адзначыць імкненне да арганічнага спалучэння спеваў, музычнага суправаджэння і народнай харэаграфіі ў адзінае сцэнічнае відовішча, якое больш уласціва сапраўднаму народнаму мастацтву, з выкарыстаннем выразных сродкаў сучаснай сцэнаграфіі.
ВАКАЛЬНЫ АНСАМБЛЬ “ГАРМОНИЯ СЕВЕРА”
Муніцыпальнай бюджэтнай установы “Лоўхскі Дом культуры”
РАСІЙСКАЯ ФЕДЭРАЦЫЯ
Кіраўнік – Валянціна Фамінова
Калектыў створаны на базе Лоўхскага Дома культуры ў 2022 годзе.У рэпертуары народныя, паморскія, казачыя песні. Частка рэпертуару выконваецца “а капэла”. Рэпертуар пастаянна папаўняецца. Вакальны ансамбль з’яўляецца пастаянным удзельнікам раённых мерапрыемстваў, вядзе актыўную гастрольна-канцэртную дзейнасць.
ГОСЦІ ФЕСТЫВАЛЮ
АНСАМБЛЬ ЦЫМБАЛІСТАЎ “ЛІЛЕЯ”
Установы адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі”
Кіраўнік – Яўген Гладкоў
Ансамбль цымбалістаў “Лілея” быў арганізаваны на кафедры народных інструментаў Беларуская дзяржаўнай кансерваторыі ў 1966 годзе. Арганізатарам і бясменным кіраўніком калектыву з’яўляецца вядомы беларускі цымбаліст, народны артыст Беларусі, старшыня асацыяцыі беларускіх цымбалістаў, прафесар Яўген Пятровіч Гладкоў.
З самага пачатку свайго існавання ансамбль зарэкамендаваў сябе як адзін з найбольш значных канцэртных ансамблей рэспублікі. Яго высока прафесійныя выступленні сталі стымулам для стварэння аналагічных калектываў у спецыяльных вучэбных установах краіны.
Нягледзячы на пастаяннае штогадоваеабнаўленне свайго складу, калектыў заўсёды знаходзіцца ў выдатнай творчай форме.
Аснову рэпертуару ансамбля “Лілея” складаюць сачынені беларускіх аўтараў, што падкрэслівае яго нацыянальную прыналежнасць і мае вялікае выхаваўчае і прапагандысцкае значэнне. Большасць твораў напісаны спецыяльна для калектыву.
Віртуёзнасць, артыстызм цымбалістаў, вышэйшае прафесійнае майстэрства, разнастайнасць рэпертуару заўжды захапляюць аматараў музыкі і цымбалістаў-прафесіяналаў як у нашай краіне, так і за яе межамі.
Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны ансамбль народнага танца “На ростанях”
УА “Віцебскі дзяржаўны каледж культуры і мастацтваў”
Кіраўнік – Шылёнак Кацярына
Ансамбль танца “На ростанях” быў створаны ў верасні 2005 года на базе Віцебскага вучылішча мастацтваў. Дзейнасць ансамбля накіравана на адраджэнне і развіццё нацыянальнай культуры, папулярызацыю беларускага танца. Таму ў аснове рэпертуару Заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь народнага ансамбля народнага танца “На ростанях” асаблівае месца займае танцавальны фальклор Віцебскай вобласці.
COSA NOSTRA
г. Мінск
“COSA NOSTRA” – калектыў з Беларусі. Гэта зладжаная каманда прафесійных музыкаў, для якіх праца – гэта і ёсць жыццё, творчасць, натхненне. Калектыў які прайшоў шлях ад кавераў да ўласных аўтарскіх кампазіцый у стылі поп-рок.Гурт пачаў збірацца і фармавацца ў 2010 годзе.
У цяперашні час у склад групы ўваходзяць 8 музыкаў: мужчынскі і жаночы вакал, гітара, клавішныя, бас, ударныя, труба, трамбон, саксафон.
Запал, драйв і поўная аддача – прынцыпы дзейнасці калектыву – не дазволяць вам засумаваць.
ЗАСЛУЖАНЫ КАЛЕКТЫЎ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ “БЯСЕДА”
ансамбль народнай музыкі Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь
Кіраўнік –Леанід Захлеўны
“Бяседа” – Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь, ансамбль народнай музыкі Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь, пад кіраўніцтвам кампазітара, народнага артыста Рэспублікі Беларусь Леаніда Захлеўнага. Вядомы шырокай аўдыторыі па песнях “Чарка на пасашок”, “Мы Вам жадаем” і многім іншым. Дзякуючы “Бяседзе” беларускую песню ведаюць у Еўропе і Азіі. У аснове рэпертуару ансамбля ляжыць народная музыка. На канцэртахспалучаюцца харавыя, сольныя і інструментальныя нумары. Рэпертуар ансамбля шырокі па сваім дыяпазоне, ён складаецца з беларускіх народных песень розных жанраў: лірычных і жартоўных, прысвечаных сямейным урачыстасцям, народным абрадам. Гэтыя песні з’яўляюцца неад’емнай часткай духоўнага жыцця. беларускага народа. Большая частка песень рэпертуару ансамбля апрацавана або напісана мастацкім кіраўніком Леанідам Захлеўным і вядучым музыкам калектыву Мікалаем Алешкам. Калектыў актыўна гастралюе, запісы ансамбля папаўняюць фонд беларускай музыкі. Артысты часта прымаюць удзел у папулярных праграмах.
ФАЕР-БРЫГАДА
Lida Fire Brigade “Огненные Вороны”
Калектыў майстроў вогненнага і піратэхнічнага шоу з’явіўся ў Лідзе ў 2009 г. З вялікай колькасці ўдзельнікаў засталіся толькі тыя, хто па-сапраўднаму змог утаймаваць агонь. Кожнае выступленне, якое патрабуе трэніровак і дакладнага выканання тэхнікі бяспекі, — гэта яркае відовішчнае прадстаўленне – прыгожае фаер-шоу. Выступленне групы аздабляе масавыя імпрэзы, святы, фестывалі, зачароўваючы гледачоў мастацтвам дзей з жывым агнём. Фаер-брыгада запрашаецца на фестываль “Вясельны перапалох”, акцыю “Ноч у музеі”, з поспехам выступае ля сцен Лідскага замка.
У МЕРАПРЫЕМСТВАХ ФЕСТЫВАЛЮ ТАКСАМА ПРЫМАЮЦЬ УДЗЕЛ:
Ваенны духавы аркестр горада Полацка; калектывы нацыянальнай кухні ўстаноў культуры Шаркаўшчынскага, Ушацкага, Докшыцкага раёнаў, народныя майстры Бешанковіцкага, Браслаўскага, Глыбоцкага, Міёрскага, Ушацкага, Шаркаўшчынскага раёнаў Віцебскай вобласці.
Вучні Пастаўскай дзіцячай школы мастацтваў імя Антонія Тызенгаўза, народны калектыў нацыянальнай кухні, гульні і абраду ”Традыцыя“ і Дом рамёстваў “Стары млын” Цэнтра культуры і народнай творчасці Пастаўскага раёна, а таксама творчыя калектывы сельскіх Саветаў Пастаўскага раёна.