Поставчанка Жанна Матеша: «На прохождение водительской комиссии отводится всего два часа. Как успеть за это время?»

Важное Здравоохранение

Нядаўна ў рэдакцыю райгазеты патэлефанавала пастаўчанка Жанна Мацеша, якая прахо­дзіла ў паліклініцы ЦРБ вадзіцельскую камісію. Жанчыну не задавальняе яе арганізацыя. І адна з прэтэнзій заключаецца ў тым, што на камісію адводзіцца ўсяго дзве гадзіны — з 14.00 да 16.00.

— Як паспець за такі кароткі час абысці ўсіх урачоў? — задае рэзоннае пытанне аўтааматарка. — Тым больш што нарколаг знаходзіцца па вуліцы Вакзальнай. А гэта далёка ад паліклінікі, і хутка дабрацца да яго можна толькі на ўласным транспарце або таксі. Няўжо нельга зрабіць так, каб падчас камісіі і прафмедагляду ён вёў прыём у ЦРБ? І чаму не дазваляецца прайсці некаторых спецыялістаў у іншыя дні, як было раней?

Поставчанка Жанна Матеша: «На прохождение водительской комиссии отводится всего два часа. Как успеть за это время?»

Таксама Жанна Казіміраўна не разумее, чаму працэдурны кабінет пачынае работу не ў 8 гадзін, а ў 8.30, і там толькі ­адзін лабарант.

— Каб здаць кроў на аналіз, трэба гадзінамі сядзець у чарзе пад кабінетам разам з хворымі людзьмі, якія кашляюць, чхаюць, — кажа яна.

Зварот нашай чытачкі мы адправім на рэагаванне кіраўніцтву УЗ «Пастаўская цэнтральная раённая бальніца». А пасля атрымання адказу абавязкова апублікуем яго на старонках «ПК».

Падрыхтавала Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.