Поставчанка решила подзаработать в онлайн-казино, а потеряла почти 50 тысяч белорусских рублей

Безопасность

25 чэрвеня ў РАУС звярнулася з заявай жыхарка Пастаў 1971 года нараджэння, якая паведаміла, што стала ахвярай інтэрнэт-махляроў. Жанчына вырашыла падзарабіць у анлайн-казіно, а ў выніку страціла амаль 50 тысяч беларускіх рублёў. Па гэтым факце раённы аддзел Следчага камітэта ўзбудзіў адразу дзве крымінальныя справы.

У сярэдзіне красавіка гэтага года грамадзянка, якая з’яўляецца ваенным пенсіянерам, шукаючы ў інтэрнэце магчымасці аддаленага заробку, знайшла аб’яву з прапановай рабіць стаўкі ў анлайн-казіно, — расказвае пра абставіны справы старшы оперупаўнаважаны аддзялення крымінальнага вышуку РАУС Дзмітрый Кузьміч. — Звязаўшыся ў месенджары Telegram з неўстаноўленай асобай пад іменем Максім, пацярпелая атрымала спасылку, перайшоўшы па якой стала гуляць у анлайн-казіно Jetbet.333.casino. У працэсе гульні папоўніла дадзеныя ёй банкаўскія рахункі на агульную суму 4 141 рубель, пасля чаго сувязь з куратарам Максімам перарвалася.

Поставчанка решила подзаработать в онлайн-казино, а потеряла почти 50 тысяч белорусских рублей

Зразумеўшы, што трапіла на махляра, пастаўчанка пачала шукаць у інтэрнэце спецыяліста, які дапамог бы вывесці грашовыя сродкі з анлайн-казіно, і пакінула заяўку на адным з такіх сайтаў. 11 мая ўсё ў тым жа Telegram з ёй звязаўся нехта Давід і прапанаваў свае паслугі. Ён стаў курыраваць дзеянні жанчыны па “вывядзенні” грошай, пераконваючы рабіць пераводы на адпраўленыя ім банкаўскія рахункі. У выніку жанчына перавяла невядомым яшчэ 45 629 рублёў, страціўшы такім чынам увогуле 49 770 рублёў. Ці атрымаецца цяпер іх вярнуць — вялікае пытанне, бо інтэрнэт-махлярствы — адны з самых складаных злачынстваў. Асоб, якія дзейнічаюць у сусветным павуцінні, вельмі цяжка адшукаць.

Абараніць сябе ад махляроў можна толькі адным спосабам — павышаючы сваю фінансавую адукаванасць, — кажа Дзмітрый Кузьміч. — Калі чалавек добра разбіраецца ў тым, што ён робіць, ніколі не трапіць на вудачку. Не верце гарантыям высокай даходнасці — іх на рынку не можа даць ніхто! Калі вам абяцаюць баснаслоўны працэнт без рызыкі — гэта дакладна махляры. Стаўцеся скептычна да ўсіх “унікальных прапаноў”. Праверце ўсю інфармацыю пра анлайн-казіно, кампанію, брокера, біржу: ці ёсць у іх ліцэнзія на вядзенне адпаведнай дзейнасці, дзе менавіта яны зарэгістраваныя, якія здзелкі ўжо правялі. Збярыце як мага больш інфармацыі з інтэрнэт-рэсурсаў. Не трэба з чымсьці звязвацца, калі вы нічога не разумееце ў дадзенай справе.

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.