Подполковник медицинской службы Андрей безмен — главный санитарный врач органов пограничной службы

Здравоохранение

Падпалкоўнік медыцынскай службы Андрэй Бязмен — галоўны санітарны ўрач органаў пагранічнай службы. Ён узначальвае адзіны ў гэтым ведамстве санітарна-эпідэміялагічны атрад, які базіруецца ў шпіталі ў Паставах.

Тут Андрэй Мікалаевіч служыць з сакавіка 2005 года. Закончыўшы ваенна-медыцынскі факультэт Беларускага дзяржаўнага медыцынскага інстытута, кар’еру пачынаў у Смаргоні, у першым вучэбным пагранічным атрадзе. На працягу трох гадоў працаваў у ім урачом-тэрапеўтам, а калі прапанавалі пасаду намесніка начальніка санэпідатрада, перавучыўся на ўрача-эпідэміёлага. Яшчэ праз тры гады стаў начальнікам гэтага ваенна-медыцынскага фарміравання.

— Наш атрад займаецца работай у галіне санітарна-­эпідэміялагічнага дабрабыту ў органах пагранічнай службы, — расказваў Андрэй Бязмен. — У сферы яго дзейнасці знаходзяцца ўсе пагранпасты, заставы, камендатуры, воінскія часці рэспублікі, якія наведваем не менш чым раз на год. Праводзім санітарна-эпідэміялагічнае абследаванне, даём рэкамендацыі па паляпшэнні іх дзейнасці — адным словам, кантралюем выкананне санітарнага заканадаўства, каб не дапусціць успышак інфекцыйных захворванняў. На шчасце, за ўвесь перыяд маёй службы іх не было. У падпарадкаванні ў мяне ўрачы, медсёстры, санітарачка і вадзіцель перасоўнай лабараторыі, у якой праводзяцца санітарна-гігіенічныя і санітарна-бактэрыялагічныя даследаванні.

Подполковник медицинской службы Андрей безмен — главный санитарный врач органов пограничной службы

Вялікая частка работы Андрэя Мікалаевіча звязана са службовымі камандзіроўкамі па ўсёй Дзяржаўнай граніцы Рэспублікі Беларусь, за выключэннем граніцы з Расійскай Федэрацыяй. Працягваюцца яны ад аднаго да двух тыдняў, таму мужчыны падоўгу не бывае дома. У гэты час спраўляцца з усімі хатнімі справамі і выхаваннем дзяцей даводзіцца жонцы Вользе Міхайлаўне, якая таксама працуе ў шпіталі — медсястрой хірургічнага аддзялення.

— У мяне надзейны тыл, — кажа пра сваю палавінку, з якой пазнаёміўся падчас вучобы ў школе і ажаніўся пасля заканчэння інстытута, герой артыкула. — Яна стойка вытрымлівае ўсе цяжкасці ваеннай службы. Жонка афіцэра — гэта чалавек, які ўмоўна носіць пагоны.

У мінулым годзе Вольга Бязмен атрымала ганаровы знак «Жонка пагранічніка». Ён уручаецца тым прадстаўніцам прыгожай паловы чалавецтва, якія знаходзяцца ў шлюбе з вартавымі граніцы больш за 20 гадоў. Вольга Міхайлаўна і Андрэй Мікалаевіч карыстаюцца заслужаным аўтарытэтам у калектыве. Яна з’яўляецца старшынёй жаночага савета шпіталя. Ён на працягу многіх гадоў узначальваў савет афіцэрскага сходу медустановы, неаднаразова заахвочваўся правамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь: мае дзве дзяржаўныя ўзнагароды — медалі «За бездакорную службу» ІІІ і ІІ ступеняў. У хуткім часе Андрэя Бязмена павінны прадставіць да ўзнагароджання такім жа медалём І ступені. Краіна высока ацэньвае заслугі тых, хто клапоціцца пра мірнае, спакойнае жыццё яе грамадзян.

Алена Шапавалава. Фота аўтара



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.