Пенсии и пособия будут выплачиваться через банки. Кого коснется нововведение и что предлагает Беларусбанк?

Общество

Згодна з Законам Рэспублікі Беларусь318-З «Аб змяненні законаў па пытаннях сацыяльнага абслугоўвання і сацыяльных выплат», з 1 ліпеня бягучага года пенсіі, дапамогі і іншыя сацыяльныя выплаты будуць у асноўным выплачвацца праз банкі. У сувязі з гэтым карэспандэнт «ПК» пацікавілася ў дырэктара ЦБП230 ААТ «ААБ Беларусбанк» Леаніда КАСАРЭЎСКАГА, каго закране новаўвядзенне і што прапануе банк атрымальнікам названых выплат.

Пенсии и пособия будут выплачиваться через банки. Кого коснется нововведение и что предлагает Беларусбанк?— Леанід Леанідавіч, хто цяпер будзе атрымліваць пенсію і іншыя сацвыплаты выключна праз банк?

— Усе грамадзяне ва ўзросце да 70 гадоў, якія пражываюць у Мінску, гарадах абласнога падпарадкавання і раённых цэнтрах. Права выбару атрымання выплат праз пошту або банк захоўваецца толькі для людзей старэйшых за 70 гадоў, жыхароў сельскай мясцовасці і інвалідаў І і ІІ груп. Выплата пенсій праз аб’екты паштовай сувязі будзе ажыццяўляцца таксама асобам без дакументаў, у адносінах да якіх органамі ўнутраных спраў выдадзены заключэнні аб пацвярджэнні асобы для мэт пенсійнага забеспячэння.

Пенсии и пособия будут выплачиваться через банки. Кого коснется нововведение и что предлагает Беларусбанк?— Улічваючы змяненне ў заканадаўстве, як раіце паступіць тым, каго яно датычыць?

— Раю загадзя паклапаціцца пра перавод у Беларусбанк пенсіі і іншых сацыяльных выплат, аформіўшы карту клуба «Аксаміт» (па-руску — «Бархат»). Гэта карта ў беларускіх рублях з тэрмінам дзеяння 5 гадоў. Афармляецца яна бясплатна і толькі да базавага рахунка. Забраць яе можна, прыйшоўшы ў аддзяленне банка асабіста або праз дастаўку дадому поштай. Для свайго ўладальніка карта клуба «Аксаміт» стане не толькі фінансавым інструментам, на які паступаюць грошы, але і дазволіць штомесяц вяртаць да 3% ад сумы пакупак і карыстацца больш лаяльнымі ўмовамі па банкаўскіх прадуктах.

Пенсии и пособия будут выплачиваться через банки. Кого коснется нововведение и что предлагает Беларусбанк?

Пенсии и пособия будут выплачиваться через банки. Кого коснется нововведение и что предлагает Беларусбанк?— Раскажыце, калі ласка, пра гэта падрабязней.

— 3% ад кошту тавараў і паслуг вернуцца на карту пры аплаце пасажырскіх аўтобусных і чыгуначных перавозак, садовых прылад, пакупак у аптэках, зоа- і кніжных магазінах, магазінах падарункаў, сувеніраў, тканіны, нітак, рукадзелля і інш. З поўным спісам катэгорый тавараў можна азнаёміцца на сайце belarusbank.by. Пры ажыццяўленні пакупак у арганізацыях — партнёрах банка — а іх некалькі тысяч, гэта магазіны прадуктаў, адзення, мэблі, электронікі, аксесуараў, медцэнтры, цырульні, аўтамайстэрні, ветстанцыі — вернецца ад 1 да 3%. Калі па карце аплаціць «камуналку», тавар у інтэрнэт-магазіне або штосьці іншае ў АІС «Разлік» (АРІП), то ў канцы месяца вернецца 1% ад сумы плацяжоў. Для гэтага аперацыю ў АРІПе трэба правесці ў інфакіёску, інтэрнэт-банкінгу або ў мабільным дадатку банка.

Калі спатрэбяцца наяўныя грошы, то з «аксамітнай» карткі іх можна зняць без камісіі ў банкаматах Беларусбанка і Белаграпрамбанка незалежна ад сумы, а ў банкаматах іншых беларускіх банкаў — да 200 рублёў на месяц.

Пенсии и пособия будут выплачиваться через банки. Кого коснется нововведение и что предлагает Беларусбанк?— Ці ёсць яшчэ нейкія бонусы ў трымальнікаў гэтай карты?

— Так, і нямала, апроч ужо названых. Па-першае, удзельнік клуба атрымлівае скідку 15% пры афармленні дагавора добраахвотнага страхавання ад траўм «Экспрэс». У яго можна ўпісаць да пяці чалавек, а страхавы поліс дзейнічае на тэрыторыі ўсёй Беларусі. З такой жа скідкай можна аформіць дагаворы добраахвотнага комплекснага страхавання маёмасці і домаўладанняў, грамадзянскай адказнасці пры карыстанні імі.

Па-другое, трымальнікам карты клуба «Аксаміт» даецца магчымасць больш выгадна назапашваць свае зберажэнні, паколькі дзейнічае павышаная працэнтная стаўка па анлайн-дэпазіце ў беларускіх рублях «Беларусбанк-анл@йн» з тэрмінам захоўвання 9 або 18 месяцаў. Таксама ўдзельнікі клуба могуць узяць крэдыт «Час жыць», які адрозніваецца выгаднымі ўмовамі: першы год дзейнічае паніжаная працэнтная стаўка.

Па-трэцяе, маючы карту клуба «Аксаміт», можна бясплатна карыстацца некаторымі дадаткамі: сачыць за расходнымі аперацыямі і даведвацца пра паступленне грошай дзякуючы СМС-апавяшчэнню, мяняць ПІН-код па карце ў банкаматах і інфакіёсках банка, афармляць даверанасць і завяшчанне па ўкладзе «Беларусбанк-анл@йн» (з тэрмінам захоўвання 9 або 18 месяцаў).

Увогуле, уступіўшы ў клуб «Аксаміт», кліенты не толькі набываюць права на бонусы і скідкі, але і ў цэлым мяняюць свой лад жыцця: становяцца больш мабільнымі, упэўненымі ў сабе і нават крыху маладзейшымі.

А яшчэ атрымліваюць магчымасць прадэманстраваць бездакорны густ і стыль, у тым ліку дзякуючы арыгінальнаму дызайну карткі.

— Дзякуй, Леанід Леанідавіч, за гутарку. Новых вам кліентаў, а нам — новых банкаўскіх паслуг і бонусаў!

Гутарыла Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.