Адукацыйную дзейнасць у Рэспубліцы Беларусь ажыццяўляюць не толькі дзіцячыя сады, школы, гімназіі, каледжы і іншыя дзяржаўныя ўстановы. Такія паслугі аказваюць таксама прыватныя сады, цэнтры і студыі, фізічныя асобы, якія займаюцца рэпетытарствам. У адпаведнасці з пунктам 4 артыкула 26 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, апошнія павінны паведамляць у мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы, якія кантралююць забеспячэнне якасці адукацыі, па месцы іх знаходжання пра ажыццяўленне або спыненне імі адукацыйнай дзейнасці.
— Міністэрствам адукацыі краіны распрацавана прыкладная форма паведамлення пра пачатак і (або) спыненне адукацыйнай дзейнасці, — кажа намеснік начальніка аддзела па адукацыі райвыканкама Таццяна Русалоўская. — Яна размешчана на сайце нашага аддзела. Хачу звярнуць увагу на тое, што іншыя арганізацыі і індывідуальныя прадпрымальнікі паведамляюць пра ажыццяўленне і спыненне імі адукацыйнай дзейнасці ў частцы рэалізацыі адукацыйных праграм. Не патрабуецца паведамленне іншымі арганізацыямі пра ажыццяўленне імі ліцэнзуемай дзейнасці, рэалізацыі адукацыйнай праграмы стажыроўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў і адукацыйнай праграмы спецыяльнай падрыхтоўкі, неабходнай для заняцця асобных пасад служачых.
Падрыхтавала Алена Шапавалава