Культурныя сувязі ва ўсе часы былі мостам наладжвання зносін паміж народамі. Такім жа дзейсным інструментам у знешнепалітычнай дзейнасці яны застаюцца і сёння, дабратворна спрыяючы стварэнню перадумоў для мірнага дыялогу і супрацоўніцтва. Цудоўнае таму пацвярджэнне — міжнародны фестываль народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік».
За гады правядзення заліхвацкага музычнага форуму Паставы «прыраслі» не адным дзясяткам партнёраў. У гарадскім парку, дзе штогод «грыміць» заключны гала-канцэрт свята, у гонар нашых гарадоў-пабрацімаў падчас аднаго з фестываляў нават устаноўлена гранітная скульптура. На жаль, сяброўскія стасункі зараз падтрымліваць удаецца не з усімі, хоць нашы граніцы і сэрцы для ўсіх адкрытыя.
— Сёння складана назваць дакладную колькасць нашых замежных партнёраў, — адзначае кіраўнік раёна Сяргей Чэпік. — Пачынаючы з 2020 года нашы сябры з Латвіі, Літвы, Эстоніі і Польшчы адмовіліся ад супрацоўніцтва з намі. Нават перасталі рэагаваць на штогадовыя запрашэнні на фестываль. Але Пастаўскі раён, як і ўся Беларусь, прытрымліваецца выключна мірнай палітыкі, цэніць добрасуседскія адносіны, шчыра прапануе сваё сяброўства. Бо мы верым, што ў рэшце рэшт разумны падыход пераважыць над надуманымі прычынамі і нашы сувязі адновяцца.
Па-іншаму быць і не можа: людзі ўсяго свету жадаюць жыць у атмасферы згоды і ўзаемапавагі. Убачыць адно аднаго і дазваляюць добразычлівыя стасункі паміж народамі, іх асобнымі прадстаўнікамі.
— Вядома, што любое сяброўства пачынаецца з асабістага знаёмства, знаёмства з гісторыяй і традыцыйнай народнай культурай нашых гасцей з блізкага і далёкага замежжа. І ўжо потым яно пераходзіць на якасна новы ўзровень, наладжваецца супрацоўніцтва ў культурна-гуманітарнай і эканамічнай сферах, — слушна заўважае начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Пастаўскага раённага выканаўчага камітэта Галіна Чаплінская. — Наш фестываль «Звіняць цымбалы і гармонік» якраз і з’яўляецца той пляцоўкай, дзе нараджаюцца ўсе наступныя дамоўленасці аб супрацоўніцтве.
Зараз Беларусь шукае новыя рынкі збыту і надзейных партнёраў, наладжвае новыя лагістычныя сувязі, умацоўвае адносіны з раўнапраўным партнёрам па Саюзнай дзяржаве — Расіяй. У апошнія гады вектар супрацоўніцтва Пастаўшчыны таксама накіраваны на больш цеснае ўзаемадзеянне з рэгіёнамі Расійскай Федэрацыі. Пагадненні аб устанаўленні сяброўскіх адносін Пастаўскі райвыканкам заключыў з адміністрацыяй Пушкінскага раёна Маскоўскай вобласці і Сакскага раёна Крыма. З Курскім раёнам Курскай вобласці і з Руднянскім раёнам Смаленскай вобласці ў нас наладжаны пабрацімскія сувязі.
Сёлета нашы дзелавыя сувязі пашырацца. Падчас фестывалю «Звіняць цымбалы і гармонік» райвыканкам плануе падпісаць пагадненне аб сацыяльна-эканамічным, навукова-тэхнічным і культурным супрацоўніцтве з адміністрацыяй Ульянаўскага раёна Ульянаўскай вобласці. А на Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які адбудзецца 26—28 чэрвеня, — пагадненне аб устанаўленні сяброўскіх адносін з Хвалынскім раёнам Саратаўскай вобласці.
Росту і замацаванню дзелавых сувязей падчас сёлетняга музычнага свята паспрыяе і знаёмства гасцей з патэнцыялам Пастаўшчыны: афіцыйныя дэлегацыі наведаюць найлепшыя прамысловыя і сельскагаспадарчыя прадпрыемствы нашага раёна. Не выключана, што гэта можа стаць зыходным пунктам для наладжвання новых дзелавых мастоў сяброўства.
Даниил Бакке, директор Дома культуры «Пушкино» (Россия):
Между Пушкинским и Поставским районами соглашение о сотрудничестве подписано в 2008 году. Первый раз к вам в гости я приехал как раз таки в качестве предпринимателя и только потом начал привозить сюда творческие коллективы для участия в фестивале. За это время между нами установились по-настоящему тёплые отношения. Каждый раз мы с нетерпением ждём этого праздника, чтобы встретиться со своими друзьями. Тем более что белорусская культура нам очень близкая и родная из-за общности наших народов.
Хочу отметить очень высокий уровень организации фестиваля. Это проявляется и во встрече гостей, и в их размещении, и в культурной программе. Я бы даже сказал, что поставский фестиваль находится на одном уровне со «Славянским базаром в Витебске». Просто он имеет немного иную концепцию: популяризирует народную, а не эстрадную музыку. С огромным удовольствием едем и в этом году вместе коллективом, который на вашей сцене ещё ни разу не выступал.
Вераніка Філановіч