Фоторепортаж: Сельские игры-2024 на СТК «Озерки»

Общество

У найлепшых традыцыях у мінулыя выхадныя прайшлі абласныя «Сельскія гульні-2024».

Праводзяцца яны пад эгідай упраўлення спорту і турызму Віцебскага аблвыканкама, а спартыўна-турыстычны комплекс «Азёркі» становіцца пляцоўкай для іх правядзення ў пяты раз. Яно і не дзіўна: комплекс здольны прыняць вялікую колькасць людзей, тут створаны адпаведныя ўмовы для любога віду спаборніцтваў і цёплых сустрэч. Сёлета абласная спартакіяда сабрала каля 600 удзельнікаў з 17 раёнаў Віцебшчыны. Гульні прысвячаліся 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У адпаведнасці з тэматыкай каманды афармлялі свае лагеры. Напрыклад, прадстаўнікі Верхнядзвінскага раёна, які з’яўляецца прыгранічнай зонай, пры ўваходзе на тэрыторыю лагера ўстанавілі прыгранічны слуп, глыбачане — пушку.

Фоторепортаж: Сельские игры-2024 на СТК "Озерки"

Фоторепортаж: Сельские игры-2024 на СТК "Озерки"

Праграма «Сельскіх гульняў» была вельмі насычанай. Ужо ў пятніцу, размясціўшыся ў палатачных гарадках, спартсмены сталі рыхтавацца да спаборніцтваў, падчас якіх трэба было прадэманстраваць сваю падрыхтоўку ў міні-футболе, валейболе, стрытболе, настольным тэнісе і іншых відах спорту.

У суботу адбылося афіцыйнае адкрыццё спартыўнага свята. Поспехаў, справядлівага су­дзейства і выдатнага настрою ўдзельнікам пажадалі старшыня Пастаўскага райвыканкама Сяргей Чэпік і начальнік упраўлення спорту і турызму Віцебскага аблвыканкама Дзяніс Фацееў.

Фоторепортаж: Сельские игры-2024 на СТК "Озерки"

Фоторепортаж: Сельские игры-2024 на СТК "Озерки"

На спартыўных пляцоўках разгарнулася вострая барацьба за права быць наймацнейшымі і найспрытнейшымі. Судзейская каманда на чале з галоўным суддзёй Яўгеніем Скрыдлеўскім прынцыпова падыходзіла да вызначэння пераможцаў. У выніку першынство заваявалі глыбачане, на 2-м месцы — пастаўчане, на 3-м — верхнядзвінцы.

— Наша каманда спартыўная і дружная, — расказваў начальнік аддзела спорту і турызму райвыканкама Вячаслаў Врублеўскі. — Кожны ўдзельнік мае немалы вопыт. Усе адказна падышлі да спаборніцтваў і шчыра стараліся перамагчы. Удзячныя работнікам культуры за дапамогу ў падрыхтоўцы «візіткі», а таксама за яркае адкрыццё і закрыццё «Сельскіх гульняў-2024». Яны прайшлі ў найлепшых традыцыях. Сапернікі былі моцнымі. Верхнядзвінцы і глыбачане ў фаварытах не першы год. 2-е месца лічу годным вынікам. У той жа час ёсць да чаго імкнуцца.

Фоторепортаж: Сельские игры-2024 на СТК "Озерки"

Фоторепортаж: Сельские игры-2024 на СТК "Озерки"

Падчас спаборніцтваў удалося пагутарыць з загадчыкамі сектараў спорту і турызму Верхня­дзвінскага, Глыбоцкага, Міёрскага райвыканкамаў Вячаславам Багушэвічам, Таццянай Зяваліч, Ларысай Малецкай. Усе яны адзначылі высокі ўзровень падрыхтоўкі спартсменаў да «Сельскіх гульняў-2024» і арганізацыю мерапрыемства. Дзякавалі асабіста Сяргею Чэпіку, Станіславу Чымбургу, Вячаславу Врублеўскаму за гасціннасць, камфортны быт у паходных умовах і цікавы культурны адпачынак.

Фоторепортаж: Сельские игры-2024 на СТК "Озерки"

Фоторепортаж: Сельские игры-2024 на СТК "Озерки"

Фоторепортаж: Сельские игры-2024 на СТК "Озерки"

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.