Через всю жизнь — испытания. Жительница д. Норица Евгения Антоненко отметила свое 90-летие

Общество

— Колькі б гадоў ні было адмерана чалавеку, усё роўна жыццё кароткае, — робіць выснову юбілярка. — А вось выпрабаванняў выпадае шмат.

Найцяжэйшыя яе і старэйшаму пакаленням прынесла Вялікая Айчынная вайна. За восем дзесяцігоддзяў, што мінулі з дня вызвалення Беларусі, многае сцерлася з памяці, але толькі не самае жудаснае.

— Непадалёк ад нашай вёскі Дубінова ў Гарадоцкім раёне ішлі цяжкія баі, — расказвала Яўгенія Іванаўна. — Загінула шмат нашых воінаў. Дзеці разам з дарослымі хавалі іх. Хлопчыкі капалі магілы, мы высцілалі дно яловымі галінкамі, дапамагалі насіць целы да месца пахавання. А як страшна было, калі акупанты схапілі савецкага лётчыка і сагналі ўсіх вяскоўцаў на яго публічнае пакаранне смерцю! Калі няшчаснага ўзвялі на шыбеніцу, мая бабуля ўкленчыла і стала маліцца. Гэта раз’юшыла немца, і ён так сцебануў па бабулі плёткай, што рассек ёй скуру на плячы. Мы зайшліся ў плачы. Акупанты палілі вёскі, забіралі людзей у канцлагеры, здзекаваліся нават з мёртвых. Было, што забаранялі ха­ваць нябожчыкаў. Сабакі і ваўкі рвалі целы на часткі.

Через всю жизнь — испытания. Жительница д. Норица Евгения Антоненко отметила свое 90-летие

Слухаеш аповед відавочцы — і ў жылах стыне кроў. Здаецца, гэта з нейкага фільма жахаў, і нам нават цяжка ўявіць, што такое магло адбывацца. А Яўгенія Іванаўна ўздыхае:

«Чаго толькі не перажылі людзі ў вайну! Колькі бязвінных ахвяр загінула! Пра гэта трэба памятаць. Няма нічога даражэйшага, чым жыццё і мір».

— А як вы трапілі на Пас­таўшчыну? — пытаюся ў субяседніцы.

Расказвала, што з мужам прыехала на работу на Норыцкі спіртзавод, ды так і засталіся ў вёсцы. Шкадуе, што не суджана было мець дзяцей і пасля адыходу ў вечнасць не застанецца на зямлі іх працягу. Затое дапамаглі асірацелым дзецям сваёй норыцкай сяброўкі, якая памерла ў 31-гадовым узросце. Пасля смерці маці Надзя і Валодзя выхоўваліся ў інтэрнаце, але на кожныя канікулы Антоненкі забіралі іх да сябе. Надзя зараз жыве ў Мінску, а Валодзя — разам з Яўгеніяй Іванаўнай.

— Ён мне як унук, — гаво­рыць жанчына. — Я яго шкадую, ён — мяне. Добры хлопец, толькі лёс нешчаслівы, не складваецца жыццё. Думаеце, лёгка яму з намі, двума інвалідамі?

Паўтара года назад Яўгенія Іванаўна аслепла. Да гэтага хоць адным вокам крыху бачыла, зараз — суцэльная цемната, і гэта вельмі цяжка. А з ёй жыве і родны брат, якому 75 гадоў. Ён — інвалід з дзяцінства па псіхічным захворванні. Пасля смерці бацькоў здаць у інтэрнат пашкадавала, апякуецца над братам сама.

Праз усё жыццё — выпрабаванні. Яўгенія Іванаўна пераносіць іх мужна і вельмі цэніць светлыя моманты. Былі яны і ў дзень юбілею: названую бабулю віншавалі Вало­дзя і Надзея, якая прыехала з Мінска, сацыяльны работнік Наталля Пакетава. Зусім нечаканым і вельмі прыемным для яе стаў прыезд старшыні Дунілавіцкага сельвыканкама Таісы Баторы і справавода Людмілы Палянінай. На жаль, нікога не змагла ўбачыць. Затое пачула шмат цёплых слоў у свой адрас.

Фаіна Касаткіна



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.