З рознымі пытаннямі прыходзяць наведвальнікі ў аддзелы і службы райвыканкама. Асабліва шмат заяўнікаў звяртаецца ў «адно акно». Сярод іх і людзі з абмежаванымі магчымасцямі. Для іх створана безбар’ернае асяроддзе. На стаянцы ля райвыканкама ёсць парковачныя месцы для транспарту інвалідаў. Сам будынак абсталяваны пандусамі, моўнымі інфарматарамі, мнемасхемамі, тактыльнымі плітамі і паказальнікамі напрамку руху, таблічкамі са шрыфтам Брайля.
— На днях мне неадкладна спатрэбілася наведацца ў «адно акно». У кабінет трапіў без суправаджальніка і без усялякай цяжкасці, — падзяліўся са мной знаёмы інвалід па зроку. — Дзякуй раённай уладзе за стварэнне безбар’ернага асяроддзя для нас, людзей з абмежаванымі магчымасцямі.
Фаіна Касаткіна