В рамках ЕДИ Поставский район газоснабжения посетил председатель райисполкома Сергей Чепик

Местная власть

У аўторак у рамках адзінага дня інфармавання Пастаўскі раён газазабеспячэння наведаў старшыня райвыканкама Сяргей Чэпік. Тэмай сустрэчы з калектывам прадпрыемства была адна з галоўных падзей у палітычным жыцці дзяржавы — VII Усебеларускі народны сход, дэлегатам якога з’яўляўся кіраўнік раёна.

Мне ў другі раз пашчасціла прысутнічаць на Усебеларускім народным сходзе, бываў і на іншых форумах высокага ўзроўню. Але так адкрыта, як цяпер, пра тое, што адбываецца вакол нашай краіны, Прэзідэнт і іншыя выступоўцы ніколі не гаварылі з удзельнікамі мерапрыемстваў. Многія прысутныя ў зале, хто ўсё жыццё адпрацаваў у дзяржаўных органах і сілавых структурах, былі ўражаны фактамі, якія нам агучвалі. Часам нават думалі: а ці трэба ўсё гэта расказваць шырокай аўдыторыі? Напэўна, трэба. Таму што мы часта супакойваем сябе: усё ў нас добра і ціха. Але, на жаль, гэта далёка не так, — дзяліўся меркаваннем Сяргей Чэпік.

В рамках ЕДИ Поставский район газоснабжения посетил председатель райисполкома Сергей Чепик

Старшыня райвыканкама канстатаваў, што на сходзе расказвалася пра тое, як працуюць праціўнікі дзеючай улады ўнутры нашай краіны: як падкупліваюцца людзі, фарміруюцца дыверсійныя групы. На Віцебшчыне ў гэтым плане пакуль спакойна. Чаго не скажаш пра Гомельшчыну, дзе сітуацыя вельмі няпростая ў сувязі з ваеннымі дзеяннямі ва Украіне. Там кожны дзень затрымліва­юць дыверсантаў, якія за грошы ці па ідэйных матывах спрабуюць падарваць сітуацыю ў Беларусі. Таму невыпадкова на УНС была прынята Ваенная дактрына Рэспублікі Беларусь. І хоць нападаць мы ні на кога не збіраемся, як неаднойчы падкрэсліваў Аляксандр Лукашэнка, даць адпор ворагу зможам. Але гэта справа вайскоўцаў. Мы ж, цывільныя людзі, павінны проста спакойна працаваць на сваіх рабочых месцах, не дапусціць хваляванняў унутры краіны.

Ад палітычнай сітуацыі кіраўнік раёна перайшоў да эканамічнай. Ён адзначыў: як бы Захад ні душыў Беларусь санкцыямі, наша эканоміка паспяхова іх вытрымлівае. Экспартная выручка прадпрыемстваў прамысловасці за мінулы год склала каля 6 мільярдаў долараў, сельскай гаспадаркі — амаль 8 мільярдаў. «Значыць, не ўсё ў нас так дрэнна і ў сельскай гаспадарцы, хоць рабочых рук не хапае, далёкія ад ідэальных умовы працы, невысокая заработная плата», — зрабіў выснову Сяргей Васільевіч. Прэзідэнт і ўрад краіны шукаюць новых дзелавых партнёраў, у тым ліку ў краінах Афрыкі, з якімі паступова наладжваюцца гандлёвыя сувязі.

В рамках ЕДИ Поставский район газоснабжения посетил председатель райисполкома Сергей Чепик

Нягледзячы на ўсе цяжкасці, дзяржава працягвае заставацца сацыяльна арыентаванай. Ні ў адной краіне свету сёння няма столькі льгот для розных катэгорый насельніцтва: шмат­дзетных сем’яў, маламаёмных, пенсіянераў, інвалідаў і г.д.

Магчыма, мы дзесьці незадаволеныя медыцынай, — працягваў Сяргей Чэпік. — Але ў іншых дзяржавах, багатых еўрапейскіх, людзі паміраюць ад таго, што не ма­юць грошай заплаціць за аперацыю. У нас, як бы складана ні было, на шчасце, такога няма. Павышаюцца і пенсіі. А паглядзіце, колькі будуем аб’ектаў за бюджэтныя сродкі! Рэканструюем стадыён СШ №1. Зараз вядзём перамовы з Беларускай федэрацыяй футбола наконт рэканструкцыі гарадскога стадыёна, і яна абяцае фінансаванне з UEFA і FIFA. Таксама з бюджэту выдзелена 6,8 мільёна рублёў на будаўніцтва новага бальнічнага корпуса. У гэтым заслуга нашага дэпутата Ігара Сергяенкі, які асабіста звярнуўся да Прэзідэнта і пераканаў яго ў тым, што ўзвя­дзенне лячэбнай установы трэба пачаць сёлета, а не ў наступным годзе. 2,4 мільёна рублёў сёлета ўкладзём у Варапаева. Яны пойдуць на рамонт дарожнага пакрыцця, сярэдняй і музычнай школ, дзіцячага сада і Дома культуры. У 2025-м па гэтай праграме будзем працаваць у Лынтупах.

Па словах кіраўніка раёна, Пастаўшчына нядрэнна развіваецца. Па ўсіх паказчыках яна ўваходзіць у пяцёрку лідараў рэгіёна і мае вялізны патэнцыял літаральна ў кожнай галіне. Пры тым што з года ў год скарачаецца колькасць работнікаў палёў і фермаў, расце вытворчасць прадукцыі жывёлагадоўлі і раслінаводства. Тое ж самае можна сказаць пра бізнес, яркім прадстаўніком якога з’яўляецца Анатолій Бабічаў. Ва ўмовах санкцыйнага ціску ён стварае ўнікальнае прадпрыемства па вытворчасці мэблі на плошчах былога райаграсэрвісу, спрабуе выйсці са сваёй мэбляй на японскі рынак. Гэта годны прыклад для многіх іншых прадпрымальнікаў і кіраўнікоў дзяржаўных прадпрыемстаў.

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.