В 1-м военном госпитале ОПС служит по контракту врач анестезиолог-реаниматолог Захар Филипенок

Здравоохранение

У 1-м ваенным шпіталі органаў пагранічнай службы Захар Філіпёнак служыць па кантракце з ліпеня мінулага года. Сюды яго, урача анестэзіёлага-рэаніматолага, запрасіла кіраўніцтва медустановы. І не памылілася: новы работнік вельмі хутка добра сябе зарэкамендаваў.

Захар — выпускнік Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта. Пасля заканчэння ВНУ прахо­дзіў інтэрнатуру ў Мінску, у 11-й гарадской клінічнай бальніцы. Туды ўраджэнец Глыбоцкага раёна і быў першапачаткова размеркаваны. Але на момант атрымання дыплома паспеў ажаніцца, у сям’і чакалася прыбаўленне. І, параіўшыся з жонкай, галава сямейства пераразмеркаваўся ў Браслаў, бо здымаць кватэру ў сталіцы з маленькім дзіцем дорага і нязручна.

У Браслаўскай ЦРБ маладога ўрача сустрэлі цёпла. Адразу ж далі арэнднае жыллё. Неўзабаве нара­дзіўся сын. Усё складвалася найлепшым чынам, і мяняць месца жыхарства Філіпёнкі не збіраліся. Пакуль аднойчы на мабільны Захара не патэлефанаваў Дзмітрый Бурак, які займаецца падборам кадраў для шпіталя. Ён прапанаваў паспрабаваць сябе ў якасці ваеннага ўрача. Захар не раздумваючы згадзіўся, бо яшчэ студэнтам разглядаў магчымасць стаць ім. Вырашыў: калі спадабаецца — застанецца на новым месцы, не — вернецца назад, у любым выпадку гэта будзе добры вопыт.

В 1-м военном госпитале ОПС служит по контракту врач анестезиолог-реаниматолог Захар Филипенок

Сёння пра тое, што перавёўся ў Паставы, старшы лейтэнант Філіпёнак не шкадуе. Работа ў шпіталі мала чым адрозніваецца ад работы ў звычайнай бальніцы. Розніца толькі ў тым, што тут у асноўным планавыя аперацыі, экстранныя бываюць не так часта, а пацыенты — ваеннаслужачыя і члены іх сем’яў. Але рэгулярна праводзяцца заняткі па агнявой і фізічнай падрыхтоўцы, у якіх прымаюць удзел усе ваенныя медыкі.

— Калектыў шпіталя дружалюбны, — расказваў Захар. — На першым часе ўсе стараліся мне дапамагчы: штосьці падказаць, чамусьці навучыць. Ёсць у мяне і два куратары. Адзін — начальнік аддзялення анестэзіялогіі, рэаніматалогіі і інтэнсіўнай тэрапіі Аляксей Станкевіч, які ўводзіў у курс арганізацыі работы аддзялення. Другі — урач-неўролаг Павел Дашкевіч. Да яго звяртаўся, калі не ведаў, як паступіць у той ці іншай сітуацыі падчас баявых дзяжурстваў. Таксама Павел Уладзіміравіч цікавіўся, дзе я з сям’ёй пасяліўся, ці ўдалося стаць у чаргу на жыллё.

Нядаўна Захар Філіпёнак атрымаў 2-пакаёвую кватэру ў новым доме па вуліцы Юбілейнай. Пакуль яна арэндная, але ў будучым можа стаць уласнай, калі малады чалавек застанецца ў арміі. Гэта вялікі стымул да таго, каб далей насіць пагоны, тым больш што і месца службы, і сама работа падабаюцца.

— Мне з 2-га курса ўніверсітэта хацелася займацца медыцынай экстрэмальных сітуацый, — працягваў суразмоўца. — Таму, калі было размеркаванне на спецыяльнасці, выбраў анестэзіялогію і рэаніматалогію. Работа рэаніматолага вельмі цікавая. Часта бываюць сітуацыі, якія патрабуюць хуткага прыняцця рашэння. І, як правіла, яны нестандартныя — непадобныя адна на адну. Ты не ведаеш, што чакае цябе не толькі заўтра, але і сёння, праз 5 хвілін. Вось зараз мы сядзім і гутарым, а ў гэты час можа здарыцца нешта, што прымусіць мяне бегчы аказваць камусьці дапамогу.

Па словах Аляксея Станкевіча, Захар — добры спецыяліст, адказны, старанны. Хваліць яго і Дзмітрый Бурак, кажа: малады ўрач імкнецца развівацца як ваенны медык, у яго вялікія перспектывы ў плане кар’ернага росту.

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.