У горожан были длинные выходные, а вот аграриям было не до отдыха

Важное Сельское хозяйство

Гараджане мелі доўгія выхадныя, а вось аграрыям было не да адпачынку. Надвор’е, якое ў пачатку вясны прытармазіла палявыя работы, нарэшце нармалізавалася, і механізатары шчыравалі так, каб з сяўбой сельскагаспадарчых культур укласціся ў аптымальныя тэрміны.

  • Згодна з інфармацыяй райсельгасхарчу, зерневыя і зернебабовыя пасеяны на 4 438 гектарах, рапс — на 1 325. Плошчу звыш плана гэта культура заняла ў ААТ «Ярэва-агра» і СП «Дунілавічы-агра».
  • Цяпер — час каралевы палёў. Па раёне пад яе адведзена 6 300 гектараў. З іх 1 250 і 1 100 у ААТ «Навасёлкі-Лучай» і «Камайскі-агра». Па стане на 17 мая кукуруза пасеяна на 78 % плошчы.
  • Бульбу сёлета вырошчвае толькі ААТ «Навасёлкі-Лучай». Яна займае 35 гектараў. У гаспадарцы ўпэўненыя, што другога хлеба з такой плошчы павінна хапіць на ўласныя мэты і для рэалізацыі на сельскагаспадарчых кірмашах і ў фірменных магазінах сельгаспрадпрыемства.

У горожан были длинные выходные, а вот аграриям было не до отдыха

  • На парадку дня — падкормка шматгадовых траў. Азімыя зерневыя і рапс пэўную дозу ўдабрэнняў атрымліваюць ужо ў другі раз. Актыўна гэта работа вядзецца ў ААТ «Навасёлкі-Лучай», «Кураполле-­агра», «Ярэва-агра», «Хацілы-агра». Усе гаспадаркі раёна завяршылі хімпраполку азімых культур і пачалі хімпраполку яравых.
  • У гэтыя дні насычанымі жоўтымі кветкамі радуе вока азімы рапс. А вось яравы патрабуе неадкладнай абароны ад шкоднікаў. Таму многія гаспадаркі ўжо распачалі другую інсектыцыдную яго апрацоўку.
  • Не за гарамі нарыхтоўка кармоў, ад колькасці і якасці якіх залежаць прадукцыйнасць дойнага статка, прывагі буйной рагатай жывёлы. Каб стварыць іх надзейны запас, трэба не прапус­ціць аптымальную фазу скошвання траў, трымаць на кантролі вільготнасць зялёнай масы пры закладцы ў сянажныя траншэі.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.