Торжественная регистрация новорожденных прошла в отделе ЗАГС Поставского райисполкома

Общество

Прыгожа, кранальна, урачыста зарэгістравалі нованароджаных Сафію Сеніну і Міхаіла Котэка.

У календары Дзень сям’і чырвоным колерам не пазначаны, але ад гэтага само свята не становіцца менш значным і любімым нашымі суайчыннікамі. Найперш таму, што для кожнага відавочна: сям’я — гэта аснова ўсяго, найкаштоўнейшы спрадвечны скарб. А для сем’яў Сеніных і Котэк Дзень сям’і цяпер будзе асацыявацца і са значнай падзеяй у іх жыцці — урачыстай рэгістрацыяй іх немаўлятак.

Зрабіць гэты і без таго хвалюючы абрад надзвычай прыгожым і запамінальным бацькам прапанавалі работнікі аддзела ЗАГС Пастаўскага райвыканкама. Сеніны згадзіліся без ваганняў, бо Вікторыя з дачушкай Сафіяй ужо выпісаліся з радзільнага аддзялення ЦРБ і некалькі дзён знаходзіліся дома. А вось Анастасія Котэк з сыночкам Міхаілам трапілі, як кажуць, з карабля на баль — у дзень выпіскі. Без згоды жонкі новаспечаны тата прымаць прапанову не спяшаўся: вырашаць гэта трэба толькі сумесна.

Торжественная регистрация новорожденных прошла в отделе ЗАГС Поставского райисполкома

— Дарагія Андрэй і Вікторыя Сеніны, Дзмітрый і Анастасія Котэк! — звярнулася да бацькоў начальнік аддзела ЗАГС Аніта Несцяровіч, перш чым уручыць ім пасведчанні аб нараджэнні дзетак. — На вашым бацькоўскім шляху будуць і радасці, і засмучэнні, і бяссонныя ночы, і сонечныя дні шчасця, калі вашы дзеці вымавяць першае слова, зробяць першы крок, пойдуць у першы клас, уступяць у самастойнае жыццё… І заўсёды вы, самыя дарагія людзі, будзеце ім надзейнай абаронай і апорай. Прывівайце сваім дзецям усё самае лепшае, цудоўнае, высакароднае, выхоўвайце іх годнымі людзьмі і грамадзянамі нашай Беларусі!

Торжественная регистрация новорожденных прошла в отделе ЗАГС Поставского райисполкома

Торжественная регистрация новорожденных прошла в отделе ЗАГС Поставского райисполкома

Чараду віншаванняў прадоўжылі старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын» Наталля Седзюкевіч, кіраўніцтва і калегі мужа і жонкі Сеніных і Котэк з аддзела ўнутраных спраў райвыканкама, цэнтральнай раённай бальніцы, інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Пастаўскім раёне, іх дзеці і бацькі.

З нараджэннем трэцяй дачушкі сям’я Сеніных набыла статус мнагадзетнай.

Торжественная регистрация новорожденных прошла в отделе ЗАГС Поставского райисполкома

— Хоць у нас і трэцяе дзіця, урачыста рэгіструем дачушку ўпершыню, — дзялілася Вікторыя Сеніна. — Вельмі хвалююча і прыемна, ды яшчэ так супала, што падзея прымеркавана да Дня сям’і.

Мнагадзетны тата, тулячы да сэрца маленькі камячок шчасця, зазірае далёка ў перспектыву, разважаючы пра сэнс жыцця: «Мы жывём дзеля сям’і, дзеля дзяцей — у іх наша будучыня, наша прадаўжэнне. З часам наша сям’я стане яшчэ большай: з’явяцца зяці, унукі. І вось мы ўсе разам збяромся ў вёсцы, сядзем у альтанцы і будзем з жонкай цешыцца з іх, усведамляючы, што жыццё пражыта не дарэмна».

Торжественная регистрация новорожденных прошла в отделе ЗАГС Поставского райисполкома

Старэйшыя дочкі Сеніных Міланія і Мар’яна не маглі дачакацца нараджэння сястрычкі. Зараз, расказваюць бацькі, іх нават не трэба будзіць у школу і садок: навыперадкі бягуць глядзець, ці прачнулася Сонечка, каб яе пацалаваць.

Плануе гуляць з брацікам і старэйшы сын Анастасіі Котэк Аляксей. Нават паабяцаў маме, што будзе дапамагаць ёй мя­няць Мішу памперсы. Ну скажыце, хіба гэта не кранальна?! Мама разважае: якім бы па ліку ні было дзіця, усё адно адчуваецца хваляванне, і найперш — за яго.

Торжественная регистрация новорожденных прошла в отделе ЗАГС Поставского райисполкома

— Да нябёсаў і вышэй! — апісвае сваю радасць ад з’яўлення на свет сыночка Дзмітрый Котэк. — У мяне перавярнуўся светапогляд, перапаўняе гама пачуццяў. Гэта і любоў, і шчасце, і адказнасць за новае жыццё. Мара стала рэальнасцю. Калі мы з жонкай бралі шлюб, то распісваліся ў малой зале, таму для нас свайго роду адкрыццё, што ў ЗАГСе такі прыгожы інтэр’ер. Вельмі шчымлівым атрымаўся і ўрачысты абрад рэгістрацыі.

Торжественная регистрация новорожденных прошла в отделе ЗАГС Поставского райисполкома

Торжественная регистрация новорожденных прошла в отделе ЗАГС Поставского райисполкома

Што тут дадаць? Няхай дзеткі растуць здаровымі і шчаслівымі, цешаць бацькоў ужо толькі адным фактам свайго існавання, ну і, вядома, поспехамі!

Вераніка Філановіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.