Сегодня музейные работники разных стран отмечают профессиональный праздник — Международный день музеев

Культура

Сёння музейныя работнікі розных краін адзначаюць сваё прафесійнае свята — Міжнародны дзень музеяў. Яго мэта — паказаць патэнцыял і гісторыка-культурную спадчыну сучасных музеяў, правесці навукова-асветніцкую і адукацыйную работу сярод шырокай аўдыторыі. Традыцыйна да свята прымяркоўваюць адкрыццё новых выстаў, тэматычныя фестывалі, лекцыі, музейна-тэатральныя прадстаўленні, бясплатныя экскурсіі, навуковыя чытанні. Не застаюцца ў баку ад гэтай традыцыі і работнікі Пастаўскага краязнаўчага музея.

Ужо не першы год мясцовыя захавальнікі даўніны даюць усім жадаючым магчымасць акунуцца ў гісторыю пастаўскага краю — бясплатна наведаць музейныя экспазіцыі ў будынку на плошчы Леніна і ў палацы Тызенгаўзаў, якія сёння адкрыты з 9 да 18 гадзін. Акрамя таго, работнікі ўстановы прапанавалі пазнаёміцца з імі наведвальнікам аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў ТЦСАН, дзецям з сацыяльна нядобранадзейных сем’яў і іх бацькам, забяспечыўшы гэтыя катэгорыі насельніцтва бясплатным экскурсійным абслугоўваннем.

Сегодня музейные работники разных стран отмечают профессиональный праздник — Международный день музеев

— Запрошаных гасцей мы будзем знаёміць з прыродай Пастаўшчыны, яе гісторыяй і этнаграфіяй, расказваць пра падзеі перыяду Вялікай Айчыннай вайны, — апавядала напярэдадні старшы навуковы супрацоўнік музея Вікторыя Жышкевіч. — Усе астатнія змогуць самі паглядзець тое, што ім цікава. У залах у гэты час будуць знаходзіцца нашы работнікі, якія ахвотна адкажуць на любыя пытанні наведвальнікаў. Дзецям, якія прыйдуць у музей, мы прапануем пагуляць у цікавае лато «Стужка часу». Яго распрацавала ў ходзе раённага краязнаўча-адукацыйнага праекта «Пастаўшчына. Кожны крок — гісторыя» Наталія Федаровіч.

Не выключана, што побач з пастаўчанамі і жыхарамі раёна сёння ў музеі пабываюць і больш далёкія госці. Па словах Вікторыі, летась 18 мая прыязджала група экскурсантаў з мядзельскай школы. Часта заглядва­юць турысты з Мінска, Віцебска, Полацка. Летам бывае нямала гасцей са Смаленска і Масквы, якія адпачываюць у санаторыях на Нарачы. За 4 месяцы з пачатку гэтага года ўстанову культуры наведалі ўжо 1 144 чалавекі. Для іх праведзена больш за 50 экскурсій і каля 15 мерапрыемстваў: лекцый, музейна-педагагічных заняткаў, сустрэч, урокаў мужнасці. Таксама супрацоўнікі музея арганізавалі 6 часовых экспазіцый, некаторыя з якіх — за яго межамі.

Увогуле, паглядзець у пас­таў­скім краязнаўчым ёсць што. Тут маюцца залы прыроды і археалогіі, гісторыі, этнаграфіі, экспазіцыі, прысвечаныя Вялікай Айчыннай і Першай сусветнай войнам, Канстанціну Тызенгаўзу і Санкт-Пецярбургскай афіцэрскай кавалерыйскай школе.

Асноўны фонд музея налічвае каля 11 тысяч прадметаў, яшчэ 8 тысяч складаюць навукова-дапаможны фонд.

Ва ўстанове сфарміравана больш за 30 розных калекцый: прадметаў народнага быту і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, дакументаў, ордэнаў, медалёў, нагрудных знакаў і значкоў… Іх стараюцца рэгулярна выстаў­ляць, паказваць жыхарам горада і гасцям. Больш за 100 прадметаў з’яўляюцца набыткам не толькі нашага музея, але і краіны: яны ўнесены ў музейны каталог фондаў Рэспублікі Беларусь.

Хочаце ўсё гэта ўбачыць — часцей заглядвайце ў раённы краязнаўчы музей. І не прамініце скарыстацца бясплатным наведваннем! Час яшчэ ёсць.

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.