«Поставы ТВ» — победитель в номинации «Лучшее телевизионное, радиовещательное СМИ Витебской области»

Общество

Сучаснае і цікавае Такім з’яўляецца «Паставы ТБ».

Вы чакаеце пятніцы? Асабіста я — з нецярпеннем. І не толькі таму, што гэта пярэдадзень выхадных, але і каб пагля­дзець навіны мясцовага тэлебачання. Хоць на многіх мерапрыемствах бываю разам з пастаўскімі тэлевізіёншчыкамі і сама пішу пра падзеі, што адбываюцца ў раёне, але заўсёды цікава ўбачыць іх праз прызму погляду іншых прафесіяналаў.

А што на мясцовым тэлеканале падабраліся менавіта такія кадры, сведчаць вынікі штогадовага абласнога конкурсу сярод журналістаў і рэдакцый СМІ. У намінацыі «Найлепшы тэлевізійны СМІ Віцебскай вобласці» па выніках работы за мінулы год прызнаны калектыў «Паставы ТБ». 8 мая яго галоўны рэдактар Юлія Лазікевіч на ўрачыстым сходзе, прымеркаваным да Дня друку і Дня работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі, атрымала з рук старшыні аблвыканкама Аляксандра Субоціна дыплом. Ганарова!

«Поставы ТВ» — победитель в номинации «Лучшее телевизионное, радиовещательное СМИ Витебской области»

У ліку пераможцаў пас­таўскія тэлевізіёншчыкі не першы год. Яны ўпэўнена кан­курыруюць з абласнымі і нават рэспубліканскімі СМІ. А найвышэйшай узнагародай для журналістаў «Паставы ТБ» з’яўляецца больш чым 30-тысячная аўдыторыя гледачоў. Перадачы можна глядзець не толькі па кабельным тэлебачанні, але і ў сацыяльных сетках. Прадстаўлены тэлеканал і на YouTube, дзе на пастаўскія навіны падпісаны не толькі мясцовыя карыстальнікі, але і з многіх краін свету.

Аператары «Паставы ТБ» пра­фесійна бачаць «карцінку», журналісты падносяць любую інфармацыю так, каб зацікавіць гледача. Яны распрацавалі і паспяхова ажыццявілі шмат творчых праектаў, паказва­юць працавітых, таленавітых, мудрых людзей Пастаўшчыны, аператыўна асвятляюць мясцовыя навіны, у сваіх перадачах нярэдка акцэнтуюць увагу на пытаннях, што патрабуюць неадкладнага рашэння. У праграмах «Паставы ТБ» шмат эфектных пастановачных кадраў, дакладна расстаўлены акцэнты, а сюжэты кранаюць душу гледача.

Новых поспехаў вам, шаноўныя калегі!

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.