Посмотрите, какую красоту создали своими руками жительницы дома №19 по ул. Космонавтов

Общество

Мне пазваніла пастаянная чытачка «Пастаўскага краю» Ніна Сідаровіч: «Пад’едзьце да 19-га дома па вуліцы Касманаўтаў. Там такія прыгожыя клумбы!»

Падзякаваўшы за падказку, я паабяцала зрабіць гэта летам — падчас самага цвіцення. На што пачула ад Ніны Усцінаўны: «Дык тыя ж клумбы з ранняй вясны да позняй восені ў квецені. Пакажыце ў газеце. Можа, для каго паслужыць прыкладам».

Сапраўды, амаль усе гаспадары прыватных дамоў стараюцца ўпрыгожыць свае тэрыторыі кветкамі і дэкаратыўнымі кусцікамі. А вось ля шматпавярховых такое ўбачыш не ўсюды. Таму я ахвотна накіравалася па названым адрасе. А там пазнаёмілася з двума захопленымі кветкаводамі — Нэлі Шырчанкай і Вольгай Саўлявічэне.

Посмотрите, какую красоту создали своими руками жительницы дома №19 по ул. Космонавтов

— 15 гадоў назад ля нашага дома расла трава і вялізная старая бяроза, якая ўяўляла сабой небяспеку, — расказвалі жанчыны. — Звярнуліся ва УП ЖКГ з просьбай спілаваць дрэва, і гэта было зроблена. Потым самі распрацоўвалі дзірван, вёдрамі насілі зямлю з недалёкага ляску, а таксама куплялі яе. Хадайнічалі, каб падвялі ваду для паліву. Набывалі кусты і насенне кветак. Самі купляем палівачныя шлангі. Працы, сродкаў і душы ўкладваем шмат. Затое вельмі радуе вынік.

Посмотрите, какую красоту создали своими руками жительницы дома №19 по ул. Космонавтов

Клумбамі ля першага, другога і трэцяга пад’ездаў немагчыма не залюбавацца. Большасць кветак на іх — мнагалетнія: прымулы, маргарыткі, нарцысы, цюльпаны, півоні, ружы, лілеі, рамонкі, хрызантэмы, турэцкія гваздзікі, баданы, хосты і многае іншае. Ёсць тут месца і дэкаратыўным кусцікам, кожную вясну сеюць адналетнікі.

Посмотрите, какую красоту создали своими руками жительницы дома №19 по ул. Космонавтов

Посмотрите, какую красоту создали своими руками жительницы дома №19 по ул. Космонавтов

— Таксама любіць кветкі і не шкадуе працы Марына Орда. Гэта яе заслуга ў тым, што перад трэцім пад’ездам разбіта прыгожая клумба, — казала мне Нэлі Шырчанка. — Не толькі любуюцца кветкамі, але і стараюцца хоць чым-небудзь дапамагчы нам з Оляй Аня Цярэшчанка, Наташа Сталяронак, Аня Адамовіч. Абменьваемся зімовымі кветкамі і насеннем аднагадовых з іншымі кветкаводамі, купляем тое, што асабліва падабаецца. Дзмітрый Ясінскі вострыць рыдлёўкі, матыкі, секатары. Таксама зрабіў і ўстанавіў ля першага пад’езда прыгожую лаўку. Зараз прапануе абгарадзіць клумбы з боку дарогі, каб іх не тапталі каты і сабакі. Палічым, колькі гэта можа каштаваць…

Посмотрите, какую красоту создали своими руками жительницы дома №19 по ул. Космонавтов

Посмотрите, какую красоту создали своими руками жительницы дома №19 по ул. Космонавтов

Такая дапамога эпізадычная. А клопат Нэлі Шырчанкі, Вольгі Саўлявічэне і Марыны Орды пастаянны. Хто з кветкаводаў не ведае, колькі разоў трэба ўзрыхліць глебу, прапалоць ад пустазелля, падкарміць, паліць, падвязаць кусты?

— Мы на пенсіі і маем на гэта час, — гаварылі кветкаводы. — А маладыя яшчэ не дараслі да такога захаплення.

А мне здаецца, што «дарастаюць» або «не дарастаюць» ствараць прыгажосць не толькі для сябе, але і для іншых з самага дзяцінства…

Фаіна Касаткіна



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.