Новый трактор «Беларус-2103» с резиноармированными гусеницами получил Поставский льнозавод

Сельское хозяйство

19 красавіка ў нашым раёне пабываў міністр сельскай гаспадаркі Беларусі Сяргей Барташ. Падчас наведвання льнозавода ён цікавіўся работай цэха перапрацоўкі, ходам палявых работ. А іх на той час прыпынілі моцныя дажджы. На большасці палёў глеба была пераўвільготненай, і тэхніка не магла на іх уз’ехаць. Дырэктар прадпрыемства Алёна Юрынёнак тады адзначыла, што для апрацоўкі такіх зямель патрэбны трактары з большай праходнасцю. І ў пачатку наступнага тыдня заводу быў выдзелены новы сучасны трактар «Беларус-2103» з гумаарміраванымі гусеніцамі.

У часы Савецкага Саюза гусенікі шырока выкарыстоўваліся ў сельскай гаспадарцы. Потым ад іх адмовіліся. Цяпер выпускам такой тэхнікі займаецца Мазырскі машынабудаўнічы завод. Магутнасць «Беларуса-2103» — 212 конскіх сіл, цягавы клас — 4 тоны. Ён больш універсальны і зручны, чым яго папярэднікі. Дзякуючы гумаарміраваным шасі можа эксплуатавацца на дарогах агульнага карыстання, а таксама на пераўвільготненых глебах.

Новый трактор «Беларус-2103» с резиноармированными гусеницами получил Поставский льнозавод

— Новы трактар мы атрымалі дзякуючы хадайніцтву старшыні райвыканкама Сяргея Чэпіка пры садзейнічанні Сяргея Барташа, — расказвала дырэктар льнозавода Алёна Юрынёнак. — Тэхніка будзе ў нас выкарыстоўвацца для работы на цяжкіх землях. У Год якасці трэба працаваць яшчэ больш тэхналагічна. І дапаможа нам у гэтым «Беларус-2103».

Кіруе трактарам малады, але вельмі адказны механізатар Андрэй Маісееў. Тэхніка паспяхова прайшла выпрабаванне ў палявых умовах. Пратэсціраваць яе работу прыязджалі прадстаўнікі завода-вытворцы і Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання. Яны таксама падрабязна расказалі, як не дапусціць памылак пры эксплуатацыі тэхнікі і падоўжыць тэрмін яе службы.

У гэтыя дні Андрэй Маісееў на «Беларусе-2103» рыхтуе глебу пад сяўбу даўгунцу.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.