На Поставщине прошёл семинар для техников-осеменаторов сельхозпредприятий

Сельское хозяйство

Аснова высокіх надояў – селекцыйна-племянная работа. Да такой высновы я прыйшла, пабываўшы на семінары для тэхнікаў-асемянатараў сельгаспрадпрыемстваў Пастаўшчыны.

Гэта прафесія адна з самых важных у жывёлагадоўлі. Менавіта ад работы асемянатараў зале­жыць будучы патэнцыял малочнага статка сельгаспрадпрыемства: вышэйшы выхад цялят, большыя надоі. У тых гаспадарках, дзе працуюць кваліфікаваныя, адданыя сваёй справе спецыялісты, як правіла, на высокім узроўні пастаўлена работа па ўзнаўленні статка. Там заўсёды паспяхова праходзяць ацёлы, высокая захаванасць маладняку, добрыя надоі і прывагі жывёлы.

У нашым раёне налічваецца 38 518 галоў буйной рагатай жывёлы. З іх больш за 12 тысяч — каровы. Найбольшая іх коль­касць утрымліваецца на сучасным комплексе ў ААТ «Хацілы-агра» (1 584), рабатызаванай ферме «Коўзаны» ААТ «Навасёлкі-Лучай» (684), малочнатаварных комплексах ААТ «Кураполле-агра» (685), МТК-730 (645) і «Буцавічы (641) ААТ «Камайскі-агра».

На Поставщине прошёл семинар для техников-осеменаторов сельхозпредприятий

У мінулым годзе сярэдні надой ад каровы па раёне склаў 5 044 кілаграмы малака.

Па яго вытворчасці раён некалькі гадоў запар займае лідзіруючыя пазіцыі ў вобласці. У гэтыя дні ад каровы атрымліваюць у сярэднім амаль 17 кілаграмаў. А аператары машыннага даення ААТ «Хацілы-агра», «Навасёлкі-Лучай» — 28,3 і 19,3 кг адпаведна. Складальнікаў высокіх надояў шмат. Немалаважны з іх — селекцыйна-племянная работа. З мэтай павышэння яе вынікаў, прафесійнага ўзроўню спецыялістаў, ахопу большай колькасці кароў штучным асемяненнем па ініцыятыве ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама на базе фермы «Буцавічы» і правялі семінар.

Як адзначыў намеснік начальніка ўпраўлення Эдуард Януковіч, асноўны паказчык у рабоце тэхнікаў-асемянатараў — выхад цялят на 100 кароў. У мінулым годзе найлепш спрацавалі ў ААТ «Хацілы-агра» (ад 100 кароў атрымана 91 цяля), «Янавіца-агра» (89), «Ярэва-­агра» (86). І ў гэтым вялікая заслуга такіх спецыялістаў, як Ала Шваякова, Вольга Шпакоўская, Наталля Яморская, Марына Власава, Алег Пашкевіч. Менавіта ад старання і кампетэнтнасці тэхнікаў-асемянатараў зале­жыць фізіялагічны стан каровы, яе прадукцыйнасць, прырост малочнай прадукцыі.

Май і чэрвень лічацца месяцамі «пасяўной» кампаніі ў жывёлагадоўлі. Менавіта ў гэты час ідзе актыўнае асемяненне кароў. Падчас семінара абмяркоўваліся пытанні захавання жывёлы, прычыны нізкай эфектыўнасці асемянення. Вопытны ветурач Пастаўскага аграпрамысловага аб’яднання Аляксей Дзіковіч падрабязна расказаў пра свае напрацоўкі, спыніўся на метадах падрыхтоўкі кароў і спермапрадукцыі да асемянення, правілах работы з дапаможнымі інструментамі, прычынах, якія перашкаджаюць асобным сельгаспрадпрыемствам наладзіць племянную работу на належным узроўні.

На прафілактыцы захворванняў жывёлы, новых і найбольш эфектыўных лекавых прэпаратах засяродзіў увагу ўдзельнікаў семінара галоўны ветэрынарны ўрач раёна Андрэй Масцяніца.

Сярод удзельнікаў семінара былі як вопытныя, так і маладыя тэхнікі-асемянатары. Яны пачэрпнулі шмат карыснай інфармацыі пра тое, як працаваць з генетычным матэрыялам, выбіраць аптымальны час для правядзення асемянення буйной рагатай жывёлы, весці дакументацыю. Таксама змаглі атрымаць кансультацыю па любым пытанні ў Эдуарда Януковіча, калег са стажам.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.