Министр здравоохранения Александр Ходжаев побывал с рабочим визитом в Поставах

Здравоохранение

2 мая прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб у Паставах правёў міністр аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Аляксандр Хаджаеў.

Да пачатку прыёму, які быў назначаны на 10 гадзін, міністр паспеў наведаць цэнтральную раённую бальніцу. Там ён абмеркаваў з кіраўніцтвам медустановы пытанні будаўніцтва новага корпуса бальніцы. Таксама ў ходзе размовы зрабіў вялікі акцэнт на абавязковым навучанні медыцынскіх работнікаў з мэтай павышэння іх кваліфікацыйных катэгорый, а значыць, і прафесійных навыкаў. Магчымасць прыехаць павучыцца ў профільных установах адукацыі і атрымаць больш высокую катэгорыю павінна быць у кожнага ўрача і медыцынскай сястры, лічыць Аляксандр Хаджаеў. І галоўныя ўрачы бальніц павінны садзейнічаць гэтаму.

Министр здравоохранения Александр Ходжаев побывал с рабочим визитом в Поставах

Не менш хвалюе кіраўніка ведамства і дыспансерызацыя насельніцтва. Як інфармуюцца пра яе грамадзяне? Ці хапае на правядзенне дыспансерызацыі рэсурсаў у бальніцы і наколькі актыўна яна право­дзіцца? Гэтыя пытанні міністр задаваў і галоўнаму ўрачу ЦРБ Аляксандру Сварцэвічу, і намесніку начальніка галоўнага ўпраўлення па ахове здароўя Віцебскага аблвыканкама Людміле Кавалёвай, якая таксама прыбыла на прыём насельніцтва ў Паставы.

На яго запісаліся 8 чалавек, трое з іх прыехалі з Наваполацка і Брэста. Праблемы, з якімі людзі звярталіся да Аляксандра Хаджаева, датычылі пераважна лячэбнай дзейнасці медыцынскіх устаноў. Некаторых наведвальнікаў цікавіла, чаму мясцовыя медыкі не выкарыстоўваюць у рабоце новыя метады даследавання, дыягностыкі і лячэння пацыентаў. Хтосьці быў не згодны з пастаўленым яму або яго блізкім дыягназам, не разумеў яго. Не на ўсе пытанні міністр змог адказаць непасрэдна падчас прыёму. У такім выпадку абяцаў лю­дзям разабрацца і даць адказ пазней.

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.