Фоторепортаж: В Поставах прошёл районный праздник «Последний звонок» (+видео)

Важное Образование

…І закружыў на плошчы школьны вальс

Працягам школьных лінеек стала раённае свята «Апошні званок-2024», якое сабрала ў цэнтры горада выпускнікоў усіх сярэдніх школ Пастаўшчыны. Сёлета яно прайшло ў 20-ы раз. Традыцыйна на яго былі запрошаны не толькі 11-класнікі, але і вучні іншых класаў, якія дабіліся вялікіх поспехаў у вучобе, даследчай дзейнасці і спорце, сталі гордасцю сваіх школ і раёна. Усяго ў гэтым навучальным годзе нашы навучэнцы заваявалі 9 дыпломаў на абласным і 3 — на заключным этапах рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, 2 дыпломы на абласным і 1 — на рэспубліканскім конкурсах работ даследчага характару, 20 — на абласных і 7 — на рэспубліканскіх спартыўных спаборніцтвах.

Фоторепортаж: В Поставах прошёл районный праздник "Последний звонок" (+видео)

Фоторепортаж: В Поставах прошёл районный праздник "Последний звонок" (+видео)

Місію ўшанавання пераможцаў узяў на сябе старшыня раённага Савета дэпутатаў Юрый Кісялёў. Падняўшыся на сцэну, ён прывітаў усіх прысутных на плошчы, звярнуўшыся па чарзе да выпускнікоў, педагогаў і бацькоў.

Дарагія выпускнікі! У вас пачынаецца самы важны і адказны этап — вы завяршаеце вучобу ў школе і ўступаеце ў дарослае самастойнае жыццё, — гаварыў Юрый Мікалаевіч. — Школа дала вам трывалыя веды, навучыла мысліць, нацэліла на ажыццяўленне вашых жыццёвых планаў. Наперадзе ў вас экзамены, а за імі — дарога ў вялікі і цікавы свет, поўны новых перспектыў і самастойных пошукаў. Вам трэба будзе выбраць прафесію і вызначыць свой далейшы лёс. Будзьце смелымі і ўпэўненымі ў сабе! У год святкавання 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў жадаю, каб вы ніколі не забывалі пра цану нашай незалежнасці, подзвіг беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, захоўвалі гісторыю і традыцыі роднага краю. Няхай кожная старонка вашых біяграфій будзе напоўнена творчым пошукам і добрасумленнай працай на карысць Пастаўшчыны і нашай краіны!

Фоторепортаж: В Поставах прошёл районный праздник "Последний звонок" (+видео)

Фоторепортаж: В Поставах прошёл районный праздник "Последний звонок" (+видео)

Юрый Кісялёў падкрэсліў, што адукацыйны працэс у навучальных установах раёна арганізаваны на самым высокім узроўні, пра што сведчаць перамогі ў розных конкурсах і спаборніцтвах. За імі стаіць прафесіяналізм педагогаў, якія ўмеюць убачыць і развіць у кожным вучню талент. Кіраўнік дэпутацкага корпусу падзякаваў усім настаўнікам за добрасумленную працу, муд­расць, любоў да дзяцей і вернасць настаўніцкаму абавязку. Словы ўдзячнасці адрасаваў і бацькам выпускнікоў, якія на працягу 11 гадоў былі ў адной камандзе з педагогамі, падтрымлівалі сваіх дзяцей і радаваліся іх поспехам.

Фоторепортаж: В Поставах прошёл районный праздник "Последний звонок" (+видео)

Ну а затым настаў час уручэння ўзнагарод. Падзячныя пісьмы старшыні райвыканкама атрымалі 7-класнік СШ №2 імя Н. М. Асяненкі Максім Пачко, вучні 10-х класаў СШ №1 Вікторыя Зелянкевіч, Анастасія Райчонак і Яна Арэхава, СШ №3 — Даніла Татыржа, Пастаўскай гімназіі — Аляксей Голуб, Варапаеўскай СШ — Юрый Брагін, Станіслаў Гарны, Вікторыя Германовіч і Аляксандр Казаровец, 11-класнікі СШ №4 імя В. Ф. Франтова Алёна Варановіч і варапаеўскай школы — Максім Свілёнак. Такія ж Падзячныя пісьмы ўручаны іх бацькам і педагогам: Галіне Іжмайловіч, Мікалаю Бузанаву, Наталлі Пабядзінскай, Але Шыцікавай, Юліі Ракель, Аляксандру Гарнаму, Ліліі Брэскай. Яшчэ 8 педагогаў адзначаны Ганаровымі граматамі і Падзякамі старшыні раённага выканаўчага камітэта за вялікі асабісты ўклад у забеспячэнне падрыхтоўкі і правядзення найважнейшых грамадска-палітычных мерапрыемстваў.

Фоторепортаж: В Поставах прошёл районный праздник "Последний звонок" (+видео)

Фоторепортаж: В Поставах прошёл районный праздник "Последний звонок" (+видео)

Пасля завяршэння афіцыйнай часткі свята на сцэну выйшлі юныя артысты раёна: салісты эстраднай студыі «Славія» раённага цэнтра дзяцей і моладзі, выпускнікі гарадскіх і сельскіх навучальных устаноў, якія займаюцца вакалам. Пры дружнай падтрымцы сваіх аднакласнікаў і сяброў яны спявалі пра родную краіну, школу і выпускны вечар, дні, што мінаюць, «заглядвалі» ў песнях у будучыню, дзякавалі вершаваным радком бацькам і настаўнікам.

Як і раніцай у школах, на плошчы ўсхваляваныя і радасныя юнакі і дзяўчаты адпусцілі ў блакітнае неба сотні рознакаляровых паветраных шароў, яшчэ раз закружыліся ў развітальным школьным вальсе і пачулі апошні званок, які паклікаў іх у новае, дарослае, жыццё.

Фоторепортаж: В Поставах прошёл районный праздник "Последний звонок" (+видео)

Фоторепортаж: В Поставах прошёл районный праздник "Последний звонок" (+видео)

Фоторепортаж: В Поставах прошёл районный праздник "Последний звонок" (+видео)

Больше фото в группах в ОК и ВК

 Алена Шапавалава
Видео Натальи Налей



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.