Акция «Наш животновод». Дипломы и премии получили от профсоюза работников АПК лучшие животноводы

Сельское хозяйство

Акцыя «Наш жывёлавод», якая праводзіцца па ініцыятыве Рэспубліканскага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, зноў паклікала ў дарогу.

На гэты раз з прафсаюзным лідарам аграрыяў раёна Васіліем Катовічам і першым намеснікам начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Эдуардам Януковічам я адправілася да жывёлаводаў, якія дасягнулі найвышэйшых паказчыкаў у зімова-стойлавы перыяд. Сёлета, як і ў мінулыя гады, былі распрацаваны ўмовы спаборніцтва сярод аператараў машыннага даення. Гаспадаркі падзялілі на дзве групы, у разлік не бралі сучасныя рабатызаваныя комплексы. Лідараў вызначалі сумесна з прафсаюзнымі камітэтамі сельгаспрадпрыемстваў.

Акция «Наш животновод». Дипломы и премии получили от профсоюза работников АПК лучшие животноводы

— Зімоўка жывёлы ў нашым раёне завяршылася паспяхова, — гаварыў Эдуард Януковіч. — У гэтым заслуга і кіраўнікоў гаспадарак, і спецыялістаў, а найперш — жывёлаводаў. Тыя з іх, хто дабіўся найвышэйшых вынікаў, сёння атрымаюць дыпломы і грашовыя прэміі.

Першая група гаспадарак — ААТ «Хацілы-агра», «Навасёлкі-Лучай», «Кураполле-агра» і «Камайскі-агра». Тут лідар — Валянціна Сафронава з Навасёлак. Сярэдні надой малака ад каровы ў яе групе склаў 3 042 кілаграмы. Гэта амаль на 400 кілаграмаў больш, чым за адпаведны перыяд летась.

Акция «Наш животновод». Дипломы и премии получили от профсоюза работников АПК лучшие животноводы

Любая работа спорыцца ў руках Вольгі Жахоўскай з ААТ «Кураполле-агра». Працавала на розных участках, 6 гадоў — на мясцовай ферме. Апошнім часам займаецца раздоем першацёлак. Нялёгка, але жанчына ні на што не наракае, а дабіваецца высокіх надояў: яе паказчык — 2 969 кг.

Акция «Наш животновод». Дипломы и премии получили от профсоюза работников АПК лучшие животноводы

Ларыса Чашун — ура­джэнка Кіраўскай вобласці. У Хацілы яе прывяло каханне. З 1989 года з’яўляецца аператарам машыннага даення. Сёлета атрымала права на пенсію. Побач з ёй працуе дачка Вольга Дзясятнік. Яна, а таксама сярэдні ўнук-першакласнік Уладзік шчыра радаваліся, што іх мама і бабуля ў ліку пераможцаў. На рахунку Ларысы Чашун — 2 773 кілаграмы малака.

Акция «Наш животновод». Дипломы и премии получили от профсоюза работников АПК лучшие животноводы

Другую групу гаспадарак складаюць ААТ «Янавіца-­агра», «Сцяг Перамогі-­агра», «Ярэва-агра» і СП «Дунілавічы-агра». Сярод іх у апошнія гады найлепшых вынікаў дабіваюцца аператары з «Янавіцы-агра».

— Хапае травяных кармоў, ёсць камбікорм, таму і надоі выраслі, — гаварыла Валянціна Шпак, якая надаіла ад кожнай замацаванай за ёй каровы ў сярэднім 2 132 кілаграмы і заняла 1-е месца ў гэтай групе гаспадарак. — І самі стараемся, каб жывёла была своечасова падоеная, дагледжаная.

Акция «Наш животновод». Дипломы и премии получили от профсоюза работников АПК лучшие животноводы

Валянціна па спецыяльнасці заатэхнік-птушкавод. Пасля заканчэння тэхнікума працавала ў Глыбокім на птушкафабрыцы. Там выйшла замуж. Але яе цягнула на радзіму. У 1996 годзе з сям’ёй пераехала ў Палессе. З таго часу жыццё жанчыны звязана з доглядам жывёлы. Чатыры гады таму аўдавела. Жыве з сынам Віталіем, які таксама працуе на ферме. Дачка — сацыяльны работнік.

Не першы раз выхо­дзіць пераможцай раённага спаборніцтва аператар машыннага даення з ляхаўшчынскай фермы СП «Дунілавічы-агра» Валянціна Якімовіч. За зімова-стойлавы перыяд атрымала 1 961 кілаграм малака ад каровы. Жанчыне дапамагаюць дабівацца поспеху вопыт і старанне.

Акция «Наш животновод». Дипломы и премии получили от профсоюза работников АПК лучшие животноводы

Ірына Зізілева на Пас­таў­шчыну прыехала з Бра­с­лаўскага раёна, уладкавалася на ферму ў Манькавічах і адразу зарэкамендавала сябе з найлепшага боку. Сярэдні надой ад кожнай каровы склаў 1 959 кг.

Акция «Наш животновод». Дипломы и премии получили от профсоюза работников АПК лучшие животноводы

— Такія працавітыя і цяглыя маладыя жанчыны — рэдкасць, — гаварыў Эдуард Януковіч. — Ірына абслугоўвае 70 кароў. Абавязкі выконвае сумленна, таму і надойвае больш за іншых на сельгаспрадпрыемстве.

Віншуючы аператараў з дасягнутымі вынікамі ў зімова-стойлавы перыяд, першы намеснік начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама прасіў не зніжаць паказчыкаў вытворчасці малака і мяса, а рухацца наперад.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.