Ирина Лойко поделилась мнением о Концепции развития национального культурного пространства во всех сферах жизни общества на 2024-2026 годы

Важное Культура

Пастановай Савета Міністраў ад 28 снежня 2023 года 961 зацверджана Канцэпцыя развіцця нацыянальнай культурнай прасторы ва ўсіх сферах жыцця грамадства на 2024—2026 гады. Сваім меркаваннем пра важнасць і своечасовасць прынятага дакумента падзялілася начальнік аддзела культуры райвыканкама Ірына Лойка:

— Нацыянальная культура — важная і неад’емная частка любой краіны. Зацверджаная канцэпцыя ў Год якасці носіць сімвалічны характар. Найперш таму, што якасная культурная прадукцыя натхняе і матывуе людзей, выклікае эмоцыі, наладжвае зносіны, а таксама нараджае новыя ідэі.

Згодна з ёй, развіццё нацыянальнай культурнай прасторы накіравана на захаванне гістарычнай памяці беларускага народа, яго самабытнасці, рэалізацыю інтэлектуальнага і творчага патэнцыялу нацыі.

Адным з найважнейшых напрамкаў рэалізацыі дакумента лічу захаванне і абарону культурных каштоўнасцей краіны: нацыянальных традыцый, звычаяў, мовы і мастацтва. Дзейнічаць у гэтым напрамку і зра­біць яго прыярытэтным — грама­дзянскі абавязак кожнага з нас. Толькі ў такім выпадку мы будзем мець магчымасць перадаць нашчадкам ідэнтычнасць беларускай нацыі. Адзначу, што работнікі культурнай сферы Пастаўшчыны ў гэтым плане заўсёды трымаюць руку на пульсе: яны даюць магчымасць грамадству не толькі пазнаёміцца з нацыянальнай спадчынай роднага краю, але і праявіць сябе праз мастацтва і прыняць удзел у культурных мерапрыемствах.

Ирина Лойко поделилась мнением о Концепции развития национального культурного пространства во всех сферах жизни общества на 2024-2026 годы

Канцэпцыяй вызначаны таксама механізмы і для развіцця культуры побыту, грамадскіх адносін і вытворчасці, а таксама для культурнага развіцця рэгіёнаў. Хачу заўважыць, што ў плане апошняга Пастаўшчыне ёсць чым ганарыцца: штогод, у чэрвені, да нас з’язджаюцца шматлікія аматары фальклору і народнай музыкі не толькі з Беларусі, але і з краін блізкага і далёкага замежжа. Усіх збірае Міжнародны фестываль народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік». За апошнія больш чым 30 гадоў мы віталі гасцей з Расіі, Латвіі, Літвы, Польшчы, Венесуэлы, Эстоніі, Грузіі, Кітая і нават Індыі. Нягле­дзячы на тое, што ў апошні час розныя абставіны перашкаджаюць нашай краіне наладжваць культурныя адносіны з замежжам, у пастаўчан усё ж засталася магчымасць абменьвацца музычным вопытам. Маштабнае мерапрыемства прываблівае ў райцэнтр турыстаў не толькі народнай музыкай, але і выставамі-продажамі творчых работ беларускіх майстроў, канцэртамі класічнай арганнай музыкі, відовішчнымі тэатральнымі пастаноўкамі, канцэртамі беларускіх выканаўцаў і маляўнічым феерверкам. Гэта падзея садзейнічае культурнаму развіццю нашага рэгіёна. Трэба адзначыць, што пастаўчанам заўсёды ёсць што паказаць і чым здзівіць гасцей фестывалю.

У заключэнне хачу адзначыць, што краіны, багатыя на нацыянальную культурную спадчыну, прыцягва­юць мноства наведвальнікаў з усяго свету. Якасныя выставы, святы, якія дэманструюць глыбіню нацыянальнага духу, унікальныя рамёствы, мясцовая кухня і многае іншае заўсёды выклікаюць не толькі павагу і зацікаўленасць, але і становяцца прывабнымі турыстычнымі аб’ектамі, якія ў сваю чаргу садзейнічаюць эканамічнаму развіццю краіны.

Запісала Крысціна Рубель



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.