У раённым этапе рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў ”Жывая класіка“, які праводзіўся 27 сакавіка, прынялі ўдзел 47 навучэнцаў з 12 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Пастаўскага раёна ва ўзросце ад 6 да 16 год.
Журы адзначыла дастаткова высокі ўзровень падрыхтоўкі канкурсантаў, прадуманасць выбару твораў чытальнікаў. Узроўнем выканальніцкага майстэрства, пачуццем жанравай асаблівасці твора вылучаліся канкурсанты дзяржаўных устаноў адукацыі: ”Дунілавіцкая сярэдняя школа Пастаўскага раёна“, ”Навасёлкаўская сярэдняя школа Пастаўскага раёна імя А.А. Валодзькі“, ”Пастаўская гімназія“, ”Сярэдняя школа № 1 г. Паставы“, ”Сярэдняя школа № 2 г. Паставы імя Н. М.Асяненка“, ”Сярэдняя школа № 4 г.Паставы імя В.Ф.Франтова“, ”Курапольская базавая школа Пастаўскага раёна“.
Па рашэнню журы дыпломамі дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі ”Пастаўскі раённы цэнтр дзяцей і моладзі“ ўзнагароджаны:
ва ўзроставай катэгорыі 1-4 класы:
- І ступені – Патаровіч Сафія, вучань 4 класа ДУА ”Сярэдняя школа №4 г. Паставы імя В.Ф.Франтова“ (педагог Патаровіч К. С.);
ва ўзроставай катэгорыі 5-6 класы:
- І ступені – Шорац Вераніка, вучаніца 5 класа ДУА ”Сярэдняя школа № 1 г. Паставы“(педагог Кавалёва Н.Ф.);
ва ўзроставай катэгорыі 7-8 класы:
- І ступені – Субко Яна, вучаніца 8 класа ДУА ”Сярэдняя школа №1 г.Паставы“ (педагог Іжмайловіч Г.Г.);
ва ўзроставай катэгорыі 9-10 класы:
- І ступені – Мычко Дар’я, вучаніца 10 класа ДУА ”Варапаеўская сярэдняя школа Пастаўскага раёна“ (педагог Атрахімовіч М. А.).
Пераможцы будуць прадстаўляць Пастаўшчыну на абласным этапе конкурсу.
Крысціна Рубель