Вандалы выбили окно и дверь на историко-культурном объекте в д. Дуки

Общество

«Добрыя людзі пастараліся: выбілі акно і дзверы» — СМС такога зместу, а разам з ім і фатаграфіі паламаных драўляных канструкцый даслаў адзін з удзельнікаў ваенна-гістарычнага клуба «Пастаўскі гарнізон» у агульны чат пастаўскіх рэканструктараў у «Вайберы». Зрабіў ён гэта пасля рэйдавага наведвання дотаў і бункераў у в. Дукі. Пра набалелае рэканструктары падзяліліся з «ПК».

Вандалы выбили окно и дверь на историко-культурном объекте в д. Дуки

Адным з важных турыстычных аб’ектаў Пастаўшчыны з’яўляецца гісторыка-культурны аб’ект «Нямецкая лінія абароны часоў Першай сусветнай вайны», дзе размяшчаецца ўчастак лініі фронту. Па ініцыятыве ўдзельнікаў ваенна-гістарычнага клуба «Пастаўскі гарнізон» тут у сярэдзіне восені праходзяць маштабныя ваенна-гістарычныя рэканструкцыі, якія акунаюць пастаўчан і гасцей горада ў кровапралітныя падзеі Першай сусветнай. Ашаламляльным відовішча робяць не толькі захаваныя недалёка ад райцэнтра ўмацаванні больш чым стогадовай даўнасці, але і каласальная падрыхтоўка ўдзельнікаў клуба. Захопленыя мужчыны прыкладваюць нямала намаганняў, а таксама ўкладваюць уласныя матэрыяльныя сродкі для таго, каб доты і бункеры выглядалі прывабна: абкошваюць траву, чысцяць і адкопваюць зямлянкі, вырабляюць драўляныя канструкцыі для антуражу і многае іншае. Усё гэта дапамагае максімальна наблізіць турыстаў да акопнага побыту салдат Першай сусветнай вайны.

Вандалы выбили окно и дверь на историко-культурном объекте в д. Дуки

— Штогод мы сутыкаемся з актамі вандалізму, якія прыводзяць да сумных наступстваў, — расказваў кіраўнік ваенна-гістарычнага клуба «Пастаўскі гарнізон» Дзмітрый Жураў. — Гэты год не выключэнне. Пасля чарговага наведвання культурнага аб’екта былі знойдзены паламаныя, а недзе і спаленыя драўляныя канструкцыі: акно, дзверы і лежакі. Нярэдка можна знайсці і пустыя бутэлькі, якія сведчаць пра распіццё спіртных напіткаў у гістарычным месцы. Кожны раз, калі гэта бачу, сэрца абліваецца крывёй. Так і хочацца спытаць у вандалаў: «Для чаго гэта робіце? У вас зусім няма нічога святога?»

Вандалы выбили окно и дверь на историко-культурном объекте в д. Дуки

Вось толькі задаць гэтыя пытанні пакуль няма каму: асобы, якія наносяць шкоду гісторыка-культурнаму аб’екту, не ўстаноўленыя. У перспектыве рэканструктары плануюць устанавіць на тэрыторыі фотапасткі. І паколькі аб’ект лічыцца гісторыка-культурнай каштоўнасцю краіны, вінаватыя будуць пакараныя.

Крысціна Рубель



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.