Сборная команда СШ №4 им. В.Ф. Фронтова вышла в полуфинал республиканского военно-патриотического турнира «Вызов»

Важное Образование

6—18 лютага члены ваенна-патрыятычнага клуба СШ4 імя В. Ф. Франтова спаборнічалі з вучнямі чацвёртай школы г. Наваполацка за права выхаду ў паўфінал рэспубліканскага ваенна-патрыятычнага турніру «Выклік», арганізаванага РГА «Патрыёты Беларусі» сумесна з Ваеннай акадэміяй Рэспублікі Беларусь, і перамаглі.

У склад нашай каманды ўвайшлі 11-класнік Максім Загаруйка, 10-класнікі Кірыл Альхімёнак, Ілья Вілкойцас, Захар Канаш, Ігнат Курыловіч, Даніл Танана, Ніка Шалкоўская, Ганна Мухамедгаліева і дзве 9-класніцы — На­дзея Мілто і Эвеліна Харлампіева. На тры дні яны з галавой акунуліся ў армейскае жыццё, вытрымалі нямала выпрабаванняў.

Сборная команда СШ №4 им. В.Ф. Фронтова вышла в полуфинал республиканского военно-патриотического турнира «Вызов»

— Першы дзень быў азнаямляльны, — расказваў кіраўнік ваенна-патрыятычнага клуба Сяргей Машкоў, завітаўшы разам са сваімі выхаванцамі ў рэдакцыю. — Для школьнікаў была арганізавана экскурсія па ваеннай акадэміі. Мы наведалі амаль усе факультэты, дзе пазнаёміліся з рознымі спецыяльнасцямі, змаглі папрацаваць на вучэбных трэнажорах, убачылі ваенную тэхніку і нават пасядзелі ў самалёце і танку. Затым навучэнцаў пераапранулі ў баявую форму і павезлі на палігон акадэміі ў Барысаўскі раён. Там пасля вячэры ў казарме вайскоўцы правялі з імі заняткі па страявой падрыхтоўцы і страявой зладжанасці.

Сборная команда СШ №4 им. В.Ф. Фронтова вышла в полуфинал республиканского военно-патриотического турнира «Вызов»

Другі дзень пачаўся ў 6.00 з каманды «Пад’ём!» і ранішняй зарадкі: прабежкі і падцягвання на турніках. Паснедаўшы, «навабранцы» адправіліся на абкатку танкам.

— Кожнаму з нас выдалі аўтамат Калашнікава, восем халастых патронаў, два муляжы гранаты і размеркавалі ўсіх па пазіцыях у акопе, прыставіўшы інструктараў, — з бляскам у вачах апавядаў Захар Канаш. — Сутнасць абкаткі заключалася ў тым, што мы павінны былі зрабіць чатыры выстралы ў танк, які рухаўся прама на нас і страляў халастымі з кулямёта, і столькі ж услед танку, а таксама кінуць у яго гранату.

Сборная команда СШ №4 им. В.Ф. Фронтова вышла в полуфинал республиканского военно-патриотического турнира «Вызов»

І ўсё гэта пры запаленых дымавых шашках! Чым не сапраўдныя баявыя ўмовы?!

Яшчэ больш адрэналіну дабавіла наступнае выпрабаванне. Седзячы на броні танка і БМП як сапраўдныя дэсантнікі, удзельнікі турніру на максімальнай хуткасці рабілі круг па палігоне. Утрымацца на машынах у дажджлівае надвор’е было вельмі няпроста. На зыходную пазіцыю ўсе вярталіся брудныя, але вясёлыя. Быў і адзін з элементаў паласы перашкод — так званая мышалоўка. У поўным абмун­дзіраванні — з аўтаматам, у шлеме і разгрузачнай камізэльцы — патрабавалася хутка прапаўзці пад нацягнутым над зямлёй калючым дротам.

Сборная команда СШ №4 им. В.Ф. Фронтова вышла в полуфинал республиканского военно-патриотического турнира «Вызов»

Пасля абеду навучэнцаў чакалі баявыя стрэльбы. На іх наш Даніл Танана атрымаў ад «Патрыётаў Беларусі» прыз за выдатную стральбу. Прытым што з баявой зброі ён, як і яго таварышы, страляў упершыню.

Вечарам для школьнікаў арганізавалі цікавую сустрэчу каля вогнішча з лідарам групы SKYNET Іванам Панамаровым і былым начальнікам Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь Алегам Белаконевым. Папулярны музыкант выканаў некалькі сваіх песень, а генерал-маёр адказаў на пытанні навучэнцаў. Іх было шмат, і амаль усе — ад пастаўчан.

Сборная команда СШ №4 им. В.Ф. Фронтова вышла в полуфинал республиканского военно-патриотического турнира «Вызов»

Апошні дзень турніру быў вырашальным. Каманды спаборнічалі на паласе перашкод. З дапамогай компасу і тапаграфічнай карты ім трэба было знайсці патрэбную кропку і выканаць на ёй пэўнае заданне: сабраць—разабраць аўтамат Калашнікава, прайсці «мышалоўку», агнявы рубеж і гістарычны квэст, аказаць першую медыцынскую дапамогу «параненаму» таварышу, прабегчы частку дыстанцыі ў процівагазе, правільна скласці прымаўкі, звязаныя з ваеннай справай, і паслядоўна пералічыць усе воінскія званні — ад радавога да генерала.

Сборная команда СШ №4 им. В.Ф. Фронтова вышла в полуфинал республиканского военно-патриотического турнира «Вызов»

— Першымі стартавалі новапалачане, — успамінае падзеі таго дня Ілья Вілкойцас. — На палігоне дзьмуў моцны вецер, было вельмі слізка. І, праходзячы паласу перашкод, трое ці чацвёра чалавек з іх каманды атрымалі траўмы. У адрозненне ад першых двух дзён, калі сапернік ніяк не праявіў сябе, у фінале ён сабраўся і выдаў усё, на што здольны. У выніку паказаў вельмі добры час — 48 хвілін. Мы таксама выклаліся па поўнай і прайшлі дыстанцыю за 46 хвілін.

Сборная команда СШ №4 им. В.Ф. Фронтова вышла в полуфинал республиканского военно-патриотического турнира «Вызов»

Тады як палову наваполацкай каманды пасля паласы перашкод павезлі на санітарнай машыне ў медпункт, пастаўчане вярталіся з яе страявым крокам і спявалі песню «Зялёныя пагоны». Гэта вельмі ўразіла арганізатараў спаборніцтва. На дыстанцыі нашы землякі прадэманстравалі сапраўдны камандны дух. Каб дзяўчаты хутчэй беглі, хлопцы забралі ў іх аўтаматы і цягнулі сябровак за сабой.

Сборная команда СШ №4 им. В.Ф. Фронтова вышла в полуфинал республиканского военно-патриотического турнира «Вызов»

Інтрыга, хто стаў пераможцам, захоўвалася да апошняга моманту турніру.

— З такой розніцай у часе я сам не ведаў, выйгралі мы ці прайгралі, — прызнаецца Сяргей Машкоў. — Таму што за кожную памылку ў выкананні заданняў налічваліся штрафныя балы. Толькі на ўзнагароджанні, калі ўручылі падарункі ўсім удзельнікам, аб’явілі канчатковы вынік. Эмоцыі ў нас білі цераз край.

Сборная команда СШ №4 им. В.Ф. Фронтова вышла в полуфинал республиканского военно-патриотического турнира «Вызов»

У красавіку наша зборная будзе прадстаўляць Віцебшчыну ў паўфінале спаборніцтваў, дзе сустрэнуцца 8 наймацнейшых каманд з усіх абласцей рэспублікі і Мінска. Пастаўчане настроеныя на далейшую барацьбу і маюць вялікае жаданне перамагчы ў турніры.  

— Мы вельмі ўдзячныя за дапамогу ў падрыхтоўцы да чвэрць­фіналу начальніку рэзервовай пагранічнай заставы пагранкамендатуры «Паставы» Аляксею Сіманьку і ўсяму яе асабоваму складу, а таксама начальніку хірургічнага аддзялення шпіталя Аляксандру Галенскаму, які асабіста праводзіў з навучэнцамі заняткі па медыцыне, — працягваў Сяргей Іванавіч. — Вялікую зацікаўленасць праявіў і дырэктар школы Вячаслаў Пякарскі. Без яго падтрымкі і ўсебаковага садзейнічання не было б гэтай перамогі. Будзем старацца не падвесці іх у паўфінале.

Алена Шапавалава
Фота даслаў Сяргей Машкоў



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.