Паважаныя ветэраны і супрацоўнікі раённага аддзела ўнутраных спраў!
Віншуем вас з Днём міліцыі! Ваша служба патрабуе пастаяннай пільнасці, мужнасці і гатоўнасці прыйсці на дапамогу ў любую хвіліну, а адданае служэнне справе захоўвання правапарадку і грамадскай бяспекі заслугоўваепавагі і ўдзячнасці. Цэнім вашу нялёгкую працу і жадаем далейшых поспехаў, моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту.
Няхай кожны новы дзень прыносіць вам упэўненасць у правільнасці вашай вельмі важнай для грамадства справы і дае сілы для яе працягу.
Са святам вас!
Сяргей Чэпік, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Пётр Курто, старшыня раённага Савета дэпутатаў