Опытные и старательные — так говорит о работниках райбыткомбината его директор Тереза Корчажко

Общество

«Найперш хачу праз газету павіншаваць нашых бытавікоў з прафесійным святам, пажадаць ім далейшых поспехаў і шчасця ў асабістым жыцці. А таксама падзякаваць за працу тым, хто зараз знаходзіцца на пенсіі», — працягвае дырэктар.

Поспехі здабываюцца настойлівасцю, нягледзячы на цяжкасці, якіх у калектыву нямала. На прадпрыемстве 10 падраздзяленняў, 4 з іх — у гора­дзе. Гэта швейны цэх, пральня, цырульня, абутковае атэлье. У сельскай мясцовасці — Камаях, Лынтупах, Навасёлках, Юньках, Гуце, Варапаеве — працуюць комплексныя прыёмныя пункты. Акрамя таго, у курапольскай, ярэўскай і парыжскай зонах ажыццяўляецца выязное абслугоўванне.

Абсалютная большасць калектыву — вопытныя кадры. Стаж работы многіх складае некалькі дзесяцігоддзяў. Хто з атрымальнікаў бытавых паслуг не ведае начальніка швейнага ўчастка Кацярыну Казлову? Яна прыйшла ў РКБА выпускніцай вучылішча швейнікаў. Адпрацавала тут 19 гадоў, потым столькі ж — у Пастаўскім СПТВ. У 2010-м вярнулася ў райбыткамбінат.

Опытные и старательные — так говорит о работниках райбыткомбината его директор Тереза Корчажко

— Энергічнасці і крэатыўнасці Кацярыны Анатольеўны можна толькі пазайздросціць, — гаварыла дырэктар прадпрыемства. — Выдатны спецыяліст! Багаты вопыт у закройшчыцы Алены Камчатнай, швачак Рамуальды Штуры, Алены Несцярэнкі, Ганны Бялабкі, Марыны Кавалёнак. Марына не толькі шые, але і выязджае ў сельскую мясцо­васць прымаць заказы. Умее знайсці падыход да людзей, прарэкламаваць нашы паслугі. Удастойвалася звання «Чалавек года Пастаўшчыны».

Работы ў цэху хапае. Тут шы­юць шторы, гардзіны, ламбрэкены, усе віды пасцельнай бялізны, мужчынскае і жаночае адзенне, спецвопратку, прымаюць рэчы ў рамонт. Запатрабаваныя і паслугі пральні, якой загадвае Галіна Чыгір. Побач з ёй шчыруюць Юлія Лапко, Вольга Мацюшкіна, Вольга Харава. Пральня выконвае вялікі аб’ём работ, дае камбінату значную частку выручкі.

Не абмінаюць кліенты цырульню. Тут іх ветліва сустракаюць прыёмшчыкі заказаў Тамара Бялянка і Ніна Субач. Самы вопытны майстар Наталля Пронька — лаўрэат звання «Чалавек года Пастаўшчыны-2022» — цярпліва навучае майстэрству маладых цырульнікаў, якія папоўнілі калектыў. У Ангеліны Шаламавай шмат пастаянных кліентаў не толькі ў горадзе, але і ў вёсках. Выязджа­юць у сельскую мясцовасць і іншыя цырульнікі. Абутніца Часлава Булгакава прымае ў рамонт нават такі абутак, які, здавалася б, трэба выкінуць. Але яна, вельмі вопытны і адказны майстар сваёй справы, пашчыруе над чаравікам, ботам ці іншым абуткам — і падоўжыць яму жыццё.

Звярніце ўвагу: сёлета яшчэ аднаму работніку райбыткамбіната прысвоена званне «Чалавек года Пастаўшчыны». Яго ўдастоена загадчыца Навасёлкаўскага комплекснага прыёмнага пункта Эма Касцюк. Каментарыі да гэтага наўрад ці патрэбныя.

Дырэктар райбыткамбіната хваліла таксама загадчыц Юнькаўскага, Варапаеўскага, Гуцкага, Камайскага, Лынтупскага КПП Ганну Бліннікаву, Галіну Фаміну, Леанарду Валодзьку, Аліну Каравацкую, Вераніку Баран, шкадавала, што пайшла на пенсію і пакінула працу лынтупчанка Тэрэса Хмылко.

Тэрэза Карчажка літаральна засыпала мяне прозвішчамі бытавікоў. Дырэктар з павагай расказвала пра кожнага не толькі як пра спецыяліста, але і як пра асобу. Адчувалася, што ў невялікім (па штатным раскла­дзе — 40 чалавек), пераважна жаночым, калектыве склалася не толькі рабочая, але і чалавечая супольнасць. І гэта толькі на карысць агульнай справе.

Фаіна Касаткіна



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.