7 марта состоялась первая сессия районного Совета депутатов 29-го созыва

Местная власть

7 сакавіка адбылася першая сесія раённага Савета дэпутатаў 29-га склікання. На парадак дня выносіліся пытанні аб выбранні старшыні і яго намесніка, утварэнні пастаянных камісій і прэзідыума райсавета дэпутатаў.

На сесію былі запрошаны члены раённага выканаўчага камітэта, начальнікі ўпраўленняў, аддзелаў Пастаўскага райвыканкама, кіраўнікі ўстаноў, прадпрыемстаў раёна, старшыні сельскіх Саветаў дэпутатаў, кіраўніцкі склад раённай выбарчай камісіі, прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі. У яе рабоце прыняў удзел старшыня райвыканкама Сяргей Чэпік.

7 марта состоялась первая сессия районного Совета депутатов 29-го созыва

Сесію адкрыў старшыня раённай выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў раённага Савета 29-га склікання Георгій Касцень. Ён паведаміў, што выбары ў нашым раёне прайшлі ў поўнай адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і пры высокай актыўнасці грамадзян. У раённы Савет дэпутатаў выбрана 28 дэпутатаў.

7 марта состоялась первая сессия районного Совета депутатов 29-го созыва

Галоўнае пытанне парадку дня сесіі — выбранне старшыні раённага Савета дэпутатаў. На гэту пасаду была вылучана кандыдатура дэпутата па Гайдараўскай выбарчай акрузе №14 Юрыя Кісялёва. У яго падтрымку ад імя дэпутатаў выступілі Наталля Седзюкевіч, Вераніка Казлоўская, Станіслаў Чымбург.

7 марта состоялась первая сессия районного Совета депутатов 29-го созыва

Пасля абмеркавання кандыдатуры ў адпаведнасці з Законам аб мясцовым кіраванні і самакіраванні адбылося тайнае галасаванне. Старшынёй раённага Савета дэпутаты аднагалосна выбралі Юрыя Кісялёва. Юрый Мікалаевіч падзякаваў за аказаны давер і акрэсліў напрамкі работы дэпутацкага корпусу.

7 марта состоялась первая сессия районного Совета депутатов 29-го созыва

7 марта состоялась первая сессия районного Совета депутатов 29-го созыва

7 марта состоялась первая сессия районного Совета депутатов 29-го созыва

7 марта состоялась первая сессия районного Совета депутатов 29-го созыва

Намеснікам старшыні шляхам адкрытага галасавання выбраны дэпутат па Марозаўскай выбарчай акрузе №6 Павел Трава.

Утвораны пастаянныя камісіі раённага Савета дэпутатаў:

  • па пытаннях мясцовага самакіравання і рэгламенту (старшыня — дэпутат па Лугавой выбарчай акрузе №16 Станіслаў Чымбург),
  • па пытаннях бюджэту і эканамічнага развіцця (старшыня — дэпутат па Юбілейнай выбарчай акрузе №4 Алеся Ермалаева),
  • па пытаннях аграпрамысловага комплексу, дарожнага будаўніцтва і экалогіі (старшыня — дэпутат па Зялёнай выбарчай акрузе №7 Андрэй Масцяніца),
  • па пытаннях сацыяльнай сферы, сацыяльнай абароны грамадзян і справах моладзі (старшыня — дэпутат па Дунілавіцкай выбарчай акрузе № 18 Наталля Седзюкевіч).

Старшыні названых камісій, а таксама Юрый Кісялёў, Павел Трава, дэпутаты ад Чырвонаармейскай выбарчай акругі №3 Сяргей Лацецкі, ад Курапольскай выбарчай акругі №2 Алег Крукоўскі і ад Сельскай выбарчай акругі №21 Марына Нагановіч увайшлі ў склад прэзідыума райсавета.

7 марта состоялась первая сессия районного Совета депутатов 29-го созыва

Сяргей Чэпік павіншаваў дэпутатаў і пажадаў ім поспехаў у грамадскай рабоце. Кіраўнік раёна падзякаваў Пятру Курто за працу на пасадзе старшыні раённага Савета дэпутатаў 28-га склікання, уручыў яму Падзяку старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта.

Фаіна Касаткіна



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.