Две новые «скорые» недавно пополнили автопарк Поставской центральной районной больницы

Важное Здравоохранение

Спецмашыны вытворчасці Мінскага аўтамабільнага завода пастаўскім медыкам выдзеліла ўпраўленне аховы здароўя Віцебскага аблвыканкама ў рамках рэарганізацыі службы хуткай медыцынскай дапамогі. З мая яна стане адзінай у вобласці і аддзяленні ўсіх раёнаў будуць адносіцца не да бальніц, а да Віцебскай гарадской станцыі хуткай і неадкладнай медыцынскай дапамогі. У сувязі з гэтым цяпер і праводзіцца перааснашчэнне падраздзяленняў.

Айчынныя аўтамабілі, якія толькі сышлі з канвеера, прыбылі ў Паставы 30 студзеня. Адзін з іх выйшаў на маршрут 3 лютага. Другі ўключыўся ў работу два дні таму.

Две новые «скорые» недавно пополнили автопарк Поставской центральной районной больницы

— Такому падарунку мы вельмі рады, — расказваў фельчар выязной брыгады (старшы) аддзялення хуткай медыцынскай дапамогі ЦРБ Павел Азараў. — Наш спецтранспарт ужо стары. Усяго маем 4 машыны, і амаль усе выпрацавалі адведзены тэрмін эксплуатацыі. Цяпер на МАЗаўскіх «хуткіх» будуць выязджаць на выклікі пастаўскія брыгады фельчараў, а «Фольксваген Крафтар» і ГАЗель, на якіх працавалі дагэтуль, падрамантуем і перададзім калегам у Лынтупы і Варапаева. Да канца года іх таксама павінны замяніць на новыя аўтамабілі.

Две новые «скорые» недавно пополнили автопарк Поставской центральной районной больницы

Пераваг у новых «хуткіх» нямала. Галоўная ў тым, што яны першапачаткова абсталяваны пад хуткую дапамогу, а не перароблены пад яе. Салон высокі, і падчас аказання экстраннай дапамогі пацыентам медыкі не згінаюцца ў тры пагібелі, а могуць стаяць ва ўвесь рост, што значна аблягчае работу. Унутры цёпла, бо ўстаноўлены абагравальнік, правільнае асвятленне. Машыны ўкамплектаваны вакуумнымі насілкамі для дарослых і дзяцей і цвёрдымі для пераноскі хворых з траўмай пазваночніка. Акрамя таго, ёсць эвакуацыйнае крэсла, каб скочваць па лесвіцы тых, каго немагчыма знесці. Маюцца розныя прыстасаванні для дэзынфекцыі і бяспечнай работы медыкаў. У арсенале апошніх таксама балоны з дазіраванай падачай кіслароду, кардыограф, дэфібрылятар і іншае. Прычым усё вельмі зручна размешчана і можа падключацца як у сетку напружаннем 220 вольт, так і да 12-вольтнага прыкурвальніка.

Две новые «скорые» недавно пополнили автопарк Поставской центральной районной больницы

Фельчары ўжо паспелі ацаніць і мяккасць ходу айчынных машын. Дзякуючы вакуумным падушкам, устаноўленым на задніх амартызатарах, пры транспарціроўцы ў медустанову хворых не трасе на няроўнай дарозе. Адпаведна, не пагаршаецца стан іх здароўя.

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.