75-летний поставчанин Леонид Януш пишет картины и изготавливает кожаные вещи

Общество

Так гаворыць 75-гадовы жыхар райцэнтра Леанід Януш. І мае рацыю: чалавек, дасягнуўшы пенсійнага узросту, можа дазволіць сабе займацца тым, што яму найбольш падабаецца. А калі справа па душы, то пра які сум можна гаварыць?

У Леаніда Леанідавіча захапленняў хапае. Калі я завітала да Янушаў, маю ўвагу найперш прыцягнула галерэя карцін на сцяне ў светлай, прасторнай зале. У асноўным гэта пейзажы: рэчка, возера, бярозкі, кветкі…

75-летний поставчанин Леонид Януш пишет картины и изготавливает кожаные вещи

 — Ого, колькі іх! — захапляюся. — Можна выставу ў Доме рамёстваў ладзіць.

— Не, выстава мне не патрэбная, хаця карцін намаляваў шмат, — кажа гаспадар і дастае з запаснікаў вялікі стос сваіх работ, выкананых маслам на палатне. — Люблю прыроду, таму найчасцей яе і малюю. Таксама захапляюся фатаграфаваннем. Здымаю краявіды, найпрыгажэйшыя мясціны ў Паставах і раёне, помнікі архітэктуры, іншыя будынкі. І не толькі мабільным тэлефонам — маю прафесійныя фотаапараты.

75-летний поставчанин Леонид Януш пишет картины и изготавливает кожаные вещи

75-летний поставчанин Леонид Януш пишет картины и изготавливает кожаные вещи

Яшчэ адно захапленне Леанідавіча — рыбалка. Прычым, як прызнаўся, за вялікім уловам не гоніцца. Задавальненне яму прыносіць сам працэс: зборы, паездка на любімае лучайскае возера, знаходжанне на прыродзе.

75-летний поставчанин Леонид Януш пишет картины и изготавливает кожаные вещи

А як вам калекцыя скураных кашалькоў, ключніц, манетніц, якую бачыце на здымку? Уражвае? Іх вырабіў Леанід Леанідавіч, і тут толькі невялікая частка. Шмат падарыў родным, сябрам, знаёмым.

75-летний поставчанин Леонид Януш пишет картины и изготавливает кожаные вещи

75-летний поставчанин Леонид Януш пишет картины и изготавливает кожаные вещи

Але найбольш часу Леанід Януш праводзіць за камп’ютарам. Далёка не ўсе яго равеснікі, а то і значна мала­дзейшыя ўмеюць карыстацца інтэрнэтам. Ён жа ў сусветным павуцінні адчувае сябе як рыба ў вадзе. І гэта не дзіўна: асвойваць камп’ютар Леанід пачаў шмат гадоў назад, калі працаваў на Пастаўскай мытні інспектарам па кадрах. І ў гэтай арганізацыі, адной з першых у раёне, з’явілася не бачаная дагэтуль тэхніка. (На мытні ён адпрацаваў 20 гадоў, да яе столькі ж — на райбыткамбінаце галоўным інжынерам.)

75-летний поставчанин Леонид Януш пишет картины и изготавливает кожаные вещи

75-летний поставчанин Леонид Януш пишет картины и изготавливает кожаные вещи

— На пенсію пайшоў, калі споўніўся 61 год, — расказваў. — Мог бы яшчэ працаваць, але мытню закрылі, і трэба было ехаць у Гродна ці Ашмяны. Не захацеў. Аднак без справы не застаўся: уладкаваўся мастаком у Пастаўскую цэнтральную раённую бібліятэку.

Там Леанід Януш не толькі афармляў стэлажы, стэнды, выставы, але і распрацаваў новы сайт установы. А калі праз 8 гадоў пакінуў работу ў бібліятэцы і з’явілася шмат вольнага часу, стварыў персанальны сайт postavy.of.by. Ён прызначаны для збору артыкулаў пра Пастаўшчыну і яе людзей, цікавых фактаў, відэа, фотаздымкаў. На сайце ёсць такія раздзелы, як «Людзі і лёсы», «Прырода краю», «На заметку», «Усё пра Паставы», «Творчасць», «Легенды», «Навіны» і іншыя.

75-летний поставчанин Леонид Януш пишет картины и изготавливает кожаные вещи

 

— Матэрыялы збіраю з самых розных крыніц, абавязкова ўказваю іх аўтараў, — расказваў. — Штодня на сайт заходзіць 120-150 чалавек. Адміністраваць яго цікава і нескладана. Да таго ж у мяне ёсць выдатная памочніца — унучка Маргарыта, якая ходзіць у 10 клас. Мы з ёй і штучным інтэлектам зацікавіліся (ён ужо выконваў некаторыя нашы заданні). Мой персанальны сайт — гэта ідэальны субяседнік, які аказвае мне неацэнную дапамогу ў пазнанні свайго краю, зносінах з землякамі.

75-летний поставчанин Леонид Януш пишет картины и изготавливает кожаные вещи

А землякамі і родным краем Леанід Януш вельмі даражыць.

 — На Пастаўшчыне жылі мае дзяды, бацькі, з ёй непарыўна звязаны мой лёс, — гаварыў. — Радуе, што і абодва сыны нікуды не з’ехалі, а засталіся ў Паставах, стварылі сем’і, маюць добрую работу. Як кажуць у народзе: «Дзе нарадзіліся, там і спатрэбіліся».

Прырода не абдзяліла яго сыноў талентамі і працавітасцю. Андрэй займаецца рамонтам і абслугоўваннем офіснага абсталявання, Павел — камп’ютарным графічным дызайнам і работай у сацыяльных сетках. Хіба гэта не яскравае пацвярджэнне геннай спадчыннасці?

Фаіна Касаткіна



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.