20 февраля в Доме ремесел открылась выставка живописи «Божественный мир»

Культура

20 лютага ў Доме рамёстваў адкрылася выстава жывапісу «Божественный свет», арганізаваная па ініцыятыве кіраўніцтва Пастаўскага райвыканкама і беларускага прадстаўніцтва Усерасійскай грамадскай арганізацыі «Расійскі клуб праваслаўных мецэнатаў» у рамках міжнароднага пленэрна-выставачнага праекта «Руская Атлантыда».

Праваслаўныя храмы і манастыры, архітэктура малых гарадоў, прырода і прыгажосць мернага правінцыйнага жыцця — такія сюжэты і галоўныя аб’екты прадстаўленых на выставе карцін. Іх аўтары — прафесійныя мастакі з розных краін свету, удзельнікі пленэраў, якія праходзяць па ўсёй Расіі — ад Карэліі да Крыма і Далёкага Усходу. За 10 гадоў існавання праекта праведзена ўжо 120 пленэраў і амаль паўтары сотні выстаў у Расіі, краінах Еўропы і Азіі. Работы вядомых сучасных жывапісцаў — а ўсяго ў калекцыі «Рускай Атлантыды» іх больш за тысячу — убачылі і многія жыхары Беларусі. Тэматычныя выставы прайшлі ў Мінску, шэрагу абласных цэнтраў і невялікіх гарадоў. На Віцебшчыне — у Полацку, Оршы, Глыбокім, Докшыцах. Цяпер магчымасць пазнаёміцца з мастацкімі палотнамі з’явілася ў пастаўчан. Да нас іх прывезлі афіцыйны прадстаўнік Расійскага клуба праваслаўных мецэнатаў у Рэспубліцы Беларусь Аляксандр Копелеў і член клуба, генеральны дырэктар беларуска-кітайскай кампаніі «КабВинКом» Юрый Апанасік.

20 февраля в Доме ремесел открылась выставка живописи «Божественный мир»

Вітаючы прысутных і гасцей, сярод якіх быў таксама журналіст тэлеканала «Союз» Арцём Махакееў, намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Станіслаў Чымбург адзначыў:

— Мы ганарымся тым, што такая выстава адкрываецца ў Паставах. Упэўнены: яна прывабіць жыхароў горада і будзе цікавая ўсім незалежна ад узросту і прафесіі. Штогод у нас праводзіцца Міжнародны фестываль народнай музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік». Сёлета ён пройдзе ў 34-ы раз, і ў яго рамках мы будзем адзначаць 615-годдзе Пастаў. Ёсць дамоўленасць з маскоўскімі сябрамі-мастакамі пра арганізацыю пленэру з мэтай занатаваць самыя прыгожыя мясціны горада і раёна, нашу прыроду і архітэктуру. Прапануем прыняць удзел у ім і вам.

20 февраля в Доме ремесел открылась выставка живописи «Божественный мир»

Каб госці змаглі ацаніць прыгажосць краю і даведацца пра яго гісторыю, Станіслаў Уладзіміравіч падарыў кожнаму фотаальбом «Паставы». А затым уручыў Падзячныя пісьмы райвыканкама за супрацоўніцтва ў справе ўмацавання духоўна-маральных каштоўнасцей, міласэрнасці і дабрачыннасці і ўсебаковую падтрымку ў арганізацыі выставы. У адказ Аляксандр Копелеў ад імя ўсіх членаў клуба падзякаваў кіраўніцтву раёна за садзейнічанне ў прасоўванні праекта «Руская Атлантыда» і паабяцаў пастарацца прывезці летам у наш горад вядомых мастакоў з розных краін свету.

Перад прысутнымі выступіў і настаяцель храма Свяціцеля Мікалая Цудатворца протаіерэй Валерый Пашкевіч. Ён адзначыў, што выстава вельмі карысная ў плане духоўнасці. Яна акцэнтуе ўвагу на прыгажосці Боскага свету, нагадвае пра неабходнасць малітвы і наведвання храмаў, каб ачысціцца духоўна і ­стаць крыху дабрэйшымі.  «Мы павінны імкнуцца да дабра, змагацца са злом, быць малісэрнымі і навучыцца любіць іншых», — падсумаваў святар.

20 февраля в Доме ремесел открылась выставка живописи «Божественный мир»

На адкрыццё выставы прыйшлі работнікі амаль усіх устаноў культуры, прадстаўнікі арганізацый, школьнікі і пенсіянеры. Сярод іх — навучэнцы і педагогі Пастаўскай дзіцячай школы мастацтваў імя А. Тызенгаўза, якія забяспечылі музычнае афармленне мерапрыемства, выканаўшы шэраг класічных твораў. Тым часам у школе мастацтваў імя А. Ромера праходзіў майстар-клас, арганізаваны прадстаўнікамі Расійскага клуба праваслаўных мецэнатаў. Яны прывезлі выкладчыка Мінскага дзяржаўнага мастацкага кале­джа імя А. К. Глебава Вольгу Гардзіёнак-Кірэеву, якая пазнаёміла юных мастакоў з тэхнікай калажу.

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.