15 февраля исполняется 35 лет со дня вывода советских войск из Афганистана. Беседа с Валерием Лущиком

История

15 лютага спаўняецца 35 гадоў з дня вываду савецкіх войскаў з Афганістана. Напярэдадні гэтай даты карэспандэнт «ПК» Анна Анішкевіч пагутарыла са старшынёй Пастаўскай раённай арганізацыі РГА «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане» Валерыем Лушчыкам.

— Ваенная аперацыя ў Афганістане, якая доўжылася 9 гадоў, 1 месяц і 18 дзён, была цяжкім выпрабаваннем і для Узброеных сіл Савецкага Саюза, і для простых грамадзян, — гаварыў Валерый Антонавіч. — Амаль 30 тысяч беларусаў прайшлі праз Афганістан, 771 з іх загінуў, 12 лічацца зніклымі без вестак. Ваявалі там і каля 200 жыхароў Пастаўшчыны. 60 афіцэраў, прапаршчыкаў, сяржантаў і салдат узнагароджаны баявымі ордэнамі і медалямі, шасцёра — ордэнам Чырвонай Зоркі, трое з якіх — пасмяротна.

15 февраля исполняется 35 лет со дня вывода советских войск из Афганистана. Беседа с Валерием Лущиком

Некалі наша арганізацыя налічвала больш за 150 чалавек і была адной з самых масавых у вобласці. Як ні сумна, але рады воінаў-«афганцаў» радзеюць. Балюча было страчваць таварышаў падчас баявых дзеянняў, балюча і цяпер, калі яны адыходзяць у свет іншы. Сёння ў арганізацыі 101 чалавек.

15 февраля исполняется 35 лет со дня вывода советских войск из Афганистана. Беседа с Валерием Лущиком— Памяць пра Афганскую вайну не сціраецца?

— Час аддаляе ад тых падзей, але Афганістан — гэта старонка гісторыі, якую забыць немагчыма. Боль па-ранейшаму ў сэрцах не толькі тых, хто ваяваў, але і ў нашых блізкіх. Не забыць яе родным Радзівона Мішуты, Аляксандра Урбеля, Міхаіла Лапко, Сяргея Галяка (Сяргей ваяваў у Сірыі), якія вярнуліся на Радзіму «грузам-200».

Я служыў у Афганістане з верасня 1985 года па жнівень 1987-га. Загады не абмяркоўваліся: сказалі ехаць — паехаў. Мы выконвалі свой інтэрнацыянальны абавязак, і для нас гэта былі не проста словы. Да драбніц помняцца ўсе эпізоды аперацыі.

Сёлета 10 лютага я быў запрошаны ў Цэнтральны Дом афіцэраў у Мінску на ўрачысты сход, прысвечаны 35-годдзю вываду савецкіх войск з Афганістана. Наведаў сябра, з якім 4 месяцы правялі ра­зам у афганскім пекле. Ігар Сідараў родам з Украіны. Беларусь стала для яго другой Радзімай. Прагаварылі з таварышам ледзь не ўсю ноч: даць волю эмоцыям можна толькі пры тым, хто зведаў усе жахі сам. Ветэраны, як ніхто іншы, разумеюць, што такое смерць і што такое жыццё. Таму мы лічым, што ўсе праблемныя пытанні трэба вырашаць мірным шляхам. Самыя антываенныя людзі — якраз ваенныя, хто бачыў вайну і ведае, як гэта страшна.

15 февраля исполняется 35 лет со дня вывода советских войск из Афганистана. Беседа с Валерием Лущиком— Хто з ветэранаў — воінаў-інтэрнацыяналістаў Пастаўшчыны найбольш актыўны ў грамадскім жыцці?

— У нас шмат ініцыятыўных лю­дзей. Сярод іх — Аляксандр Пешчаранкоў, Аляксандр Рамановіч, Тажыдзін Міралаў, які ўдзельнічаў у штурме палаца Аміна, і многія іншыя. За іх плячыма нялёгкі ваенны шлях, а цяпер яны на мірнай перадавой патрыятычнага выхавання моладзі. Воіны-інтэрнацыяналісты прадаўжаюць верна служыць сваёй Радзіме, шануюць сваё воінскае братэрства, падтрымліваюць адзін аднаго і сем’і баявых сяброў. Час выбраў нас тады ўзяць у рукі зброю, а цяпер — прапаведаваць мір. Таму часта сустракаемся з вучнямі, дапрызыўнікамі. Трывожныя выклікі сучаснасці напамінаюць нам пра каштоўнасць незалежнасці і спакою ў роднай краіне.

Самымі добрымі словамі хацелася б успомніць і тых, хто стаяў ля вытокаў заснавання грамадскага руху і каго ўжо няма сярод нас. Гэта першы старшыня раённай арганізацыі РГА «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане» ардэнаносец Анатолій Голад, Анатолій Калмык, Рамуальд Штура, Юрый Бірук, Уладзімір Кайда і многія іншыя. На прыкладзе іх гераізму і павінна выхоўвацца новае пакаленне патрыётаў.

15 февраля исполняется 35 лет со дня вывода советских войск из Афганистана. Беседа с Валерием Лущиком— Валерый Антонавіч, што адметнага ў апошні час удалося зрабіць арганізацыі?

— Летась пры спонсарскай дапамозе раённай арганізацыі «Белай Русі» набыты акумулятары для інваліднай каляскі, якой карыстаецца воін-«афганец» Мікалай Гапуцін. Дзякуючы райвыканкаму, абласной арганізацыі «Беларускага саюза ветэранаў вайны ў Афганістане», таварыству з абмежаванай адказнасцю «ПастКамень» памянялі помнік на магіле Радзівона Мішуты, які загінуў у Афганістане 11 лютага 1984 года.

Заўтра на будынку Пастаўскага дзяржаўнага каледжа будзе ўстаноўлена мемарыяльная дошка ў гонар выпускнікоў гэтай установы Міхаіла Лапко і Аляксандра Урбеля. Гэта ўраджэнцы Станілевіч і Турлаў. Служылі ў Афганістане ў розны час і ў розных месцах. Загінуўшы маладымі, яны назаўсёды засталіся такімі ў памяці родных.

15 февраля исполняется 35 лет со дня вывода советских войск из Афганистана. Беседа с Валерием ЛущикомНа той вайне загартавалася цэлае пакаленне. Воіны-інтэрнацыяналісты – апошнія беларусы, якім прыйшлося ваяваць. Гэта абавязвае нас быць прыкладам для маладых, вучыць іх любіць сваю Радзіму і ведаць: абавязак перад ёй – вышэй за ўсё.

Заўтра традыцыйна наведаем іх магілы, а таксама магілы Сяргея Галяка ў Груздаве, Радзівона Мішуты ў Волахах: ускладзём да помнікаў кветкі, ушануем памяць хвілінай маўчання. Затым у скверы па вуліцы Гагарына ў райцэнтры адбудзецца мітынг-рэквіем. На яго прыйдуць ветэраны Афганскай вайны, іх блізкія, а таксама родныя загінулых, моладзь, прадстаўнікі мясцовай улады, грамадскасці. Гэта памятная дата аб’ядноўвае пакаленні. Пасля адкрыцця мемарыяльнай дошкі на будынку каледжа правядзём там сход. Падчас яго дырэктар раённага краязнаўчага музея Аляксандр Кузняцоў раскажа яшчэ пра трох ураджэнцаў Пастаўшчыны, якія загінулі ў Афганістане.



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.