Мебель поставских производителей выставлена на продажу в «Першым нацыянальным гандлёвым доме»

Общество

Ён 29 снежня адкрыўся ў Мінску з удзелам Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.

Гэты ўнікальны гандлёвы цэнтр з’явіўся на месцы даўгабуда «Магніт Мінска», дзе павінен быў размясціцца гандлёва-забаўляльны цэнтр. Больш за 10 гадоў таму за яго ўзвядзенне ўзялася іранская кампанія, але справа застопарылася. Па ініцыятыве кіраўніка краіны доўгабуд перайшоў у камунальную ўласнасць сталіцы, а ў ліпені мінулага года Аляксандр Лукашэнка даручыў стварыць тут беларускі гандлёвы цэнтр.

Ён займае тры паверхі і больш за 21 тысячу квадратных метраў. Тут размясціліся 133 фірменныя магазіны айчынных вытворцаў. І гэта не толькі гандлёвыя кропкі, але і кафэ, рэстараны, бытавыя аб’екты. Цокальны паверх адведзены пад магазіны арганізацый Мінска, адзін з паверхаў  — для Мінскай, Магілёўскай і Віцебскай абласцей, яшчэ адзін — для Брэсцкай, Гро­дзенскай, Гомельскай. Кожны рэгіён краіны выстаўляе сваю найлепшую прадукцыю.

Віцебская вобласць прадстаўлена больш чым 20 прадпрыемствамі. Пачэс­нае месца сярод іх занялі і магазіны ААТ «Паставымэбля» і Пастаўскага мэблевага цэнтра. Прадукцыю гандлёвай маркі «Паставы-гарадок» можна набыць на гандлё­вых плошчах Віцебскага канцэрна «Мяса-малочныя прадукты».

Мебель поставских производителей выставлена на продажу в «Першым нацыянальным гандлёвым доме»

Мебель поставских производителей выставлена на продажу в «Першым нацыянальным гандлёвым доме»

Мебель поставских производителей выставлена на продажу в «Першым нацыянальным гандлёвым доме»

Мебель поставских производителей выставлена на продажу в «Першым нацыянальным гандлёвым доме»

 

— Рады, што ў «Першым нацыянальным гандлёвым доме» сярод найлепшых брэндаў знайшлося месца і для прадукцыі «Паставымэблі», — гаварыў дырэктар прадпрыемства Сяргей Лацецкі. — Плошча нашага фірменнага магазіна — 170 квадратаў. Выставілі ў асноўным бытавую мэблю: кухні серыі «Пастаўчанка», кутнія канапы «Жэнева», наборы мяккай мэблі для гасціных, спальняў, сталы-трансформеры з масіву і многае іншае. Пакупнікі могуць пазнаёміцца і з узорамі мэблі для школ і дзіцячых садоў.

Мебель поставских производителей выставлена на продажу в «Першым нацыянальным гандлёвым доме»

Мебель поставских производителей выставлена на продажу в «Першым нацыянальным гандлёвым доме»

Мебель поставских производителей выставлена на продажу в «Першым нацыянальным гандлёвым доме»

Сёння канкурэнцыя на рынках сур’ёзная. Каб яе вытры­маць, трэба развівацца і ў першую чаргу рабіць стаўку на якасць. Пра гэта гаварыў падчас наведвання новага аб’екта і Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка. Ён звярнуў увагу на тое, што вытворцы прадуктаў харчавання, адзення, мэблі, іншых відаў тавараў павінны пастаянна працаваць над павышэннем іх якасці. Тым больш што сёлетні год праходзіць пад гэтым знакам.

Мэблю Пастаўскага мэблевага цэнтра і ААТ «Паставымэбля» пакупнікі цэняць менавіта за натуральнасць, высокую якасць, надзейнасць, багацце форм і даўгавечнасць.

Мебель поставских производителей выставлена на продажу в «Першым нацыянальным гандлёвым доме»

Мебель поставских производителей выставлена на продажу в «Першым нацыянальным гандлёвым доме»

Прадукцыя Пастаўскага мэблевага цэнтра ў «Першым нацыянальным гандлёвым доме» займае 300 квадратных метраў гандлёвай плошчы. У сталіцы гэта ўжо другі па ліку фірменны магазін ПМЦ (першы даўно працуе на праспекце Машэрава, 54).

Мебель поставских производителей выставлена на продажу в «Першым нацыянальным гандлёвым доме»

—У дзень адкрыцця гандлёвага цэнтра наведвальнікаў было вельмі шмат, — расказвала начальнік аддзела маркетынгу ПМЦ Людміла Райчонак. — Людзі ў асноўным вывучалі асартымент. Заходзіў да нас і старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Аляксандр Субоцін. Ён высока ацаніў нашу мэблю. Ужо з’явіліся і патэнцыйныя пакупнікі. Асартымент прадукцыі ў нашым салоне пашыраецца. У продажы — сталы, ­крэслы для сталовай, камоды. Хутка сюды паступяць ложкі, шафы, паркетная дошка, дзверы і іншая прадукцыя.

Вельмі ганарова, што сярод флагманаў беларускай эканомікі годнае месца занялі пастаўскія вытворцы.

Анна Анішкевіч
Фота даслалі Сяргей Лацецкі і Людміла Райчонак

 

 

 



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.