В Миорах прошел фестиваль рождественской песни «Зорка Бэтлеема»

Духовность

У Міёрах прайшоў фестываль каляднай песні «Зорка Бэтлеема»

У ім удзельнічалі дзеці і мо­ладзь з Міёр, Браслава, Глыбокага, Полацка, Наваполацка, Віцебска і Варапаева. Ганаровым госцем мерапрыемства стаў біскуп Віцебскай дыяцэзіі Алег Буткевіч. Ён адзначыў, што падчас фестывалю галасы яго ўдзельнікаў далучыліся да анёльскіх хораў, якія ў нябёсах праслаўляюць Нованароджанага Хрыста.

В Миорах прошел фестиваль рождественской песни «Зорка Бэтлеема»

Адным з вядучых конкурснай праграмы быў наш зямляк, ураджэнец вёскі Парыж, ­ксёндз Алег Зямчонак, які зараз слу­жыць вікарыем у міёрскай парафіі. Са сцэны гучалі традыцыйныя і сучасныя спевы пад акампанемент сінтэзатара, укулеле, гітары, цымбалаў і скрыпкі. Кожны гурт, кожны саліст дзяліліся сваім талентам, ствараючы сапраўдны святочны настрой, дух каляднай казкі і праслаўляючы Хрыста.

В Миорах прошел фестиваль рождественской песни «Зорка Бэтлеема»

Парафію Святога Міхала Арханёла з Варапаева прадстаўлялі Макар Халдзей, які на клавішным музычным інструменце выканаў кампазіцыю з некалькіх мелодый, і салісткі Ульяна Казаровец і Кіра Мацкевіч. Журы ў складзе ксяндза Сяргея Сурыновіча з Друі і сясцёр-служабнічак з Віцебска Люцыны Мусёл і Ёнашы Мровец у намінацыі «Сола» сярод мола­дзі прысудзіла Ульяне 2-е месца, а Кіра ва ўзроставай катэгорыі «Дзеці да 13 гадоў» удастоена дыплома I ступені.

Дзякуючы дабрачыннай арганізацыі «Карытас», міёрскай парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі на чале з ксяндзом-пробашчам Андрэем Куліком і курыі Віцебскай дыяцэзіі кожны ўдзельнік фестывалю вярнуўся дадому з падарункам.

Анна Анішкевіч
Фота газеты «Каталіцкі веснік»



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.