Светлана Турло почти 20 лет работает в ЦБУ №230 ОАО «АСБ Беларусбанк»

Общество

Упэўненая: Святлану Турлу ведаюць многія пастаўчане, якія бываюць у ЦБП 230 ААТ «ААБ Беларусбанк». Тут жанчына працуе амаль 20 гадоў.

На работу ў гэту крэдытна-фінансавую арганізацыю яна прыйшла ў красавіку 2004-га, пасля заканчэння Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта, дзе атрымала спецыяльнасць эканаміста са спецыялізацыяй «Банкаўская справа». Пачынала спецыялістам па аперацыйна-касавай рабоце. Затым назначылі намеснікам кіраўніка аперацыйнай службы. Праз некаторы час узначаліла аддзяленне банка па вуліцы 17 Верасня ў райцэнтры. А калі яго закрылі, стала вядучым спецыялістам па продажы рознічных банкаўскіх прадуктаў і паслуг. З канца мая мінулага года з’яўляецца галоўным спецыялістам аддзела іпатэчнага і льготнага крэдытавання Віцебскага абласнога ўпраўлення ААТ «ААБ Беларусбанк».

Светлана Турло почти 20 лет работает в ЦБУ №230 ОАО «АСБ Беларусбанк»

— Зараз я займаюся ўсім, што непасрэдна звязана з жыллём, а менавіта крэдытаваннем яго будаўніцтва, набыцця, рэканструкцыі, рамонту, газіфікацыі, — расказвала пра сваю работу на цяперашняй пасадзе Святлана Казіміраўна. — Як камерцыйным за кошт рэсурсаў банка, так і льготным у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №240 «Аб дзяржаўнай падтрымцы грамадзян пры будаўніцтве (рэканструкцыі) жылых памяшканняў». Дапамагаю вырашыць жыллёвае пытанне жыхарам не толькі нашага раёна, але і Мінска, Маладзечна, Мядзела, якія прыязджаюць афармляць крэдыты на набыццё дамоў і кватэр. Пры гэтым правяраю, як выкарысталі крэдытныя сродкі пастаўскія атрымальнікі: што пабудавалі, колькі і якіх будаўнічых матэрыялаў зрасходавалі. Таксама афармляю льготныя крэдыты на экстракарпаральнае апладненне, навучанне, набыццё адзення і тавараў першай неабходнасці беларускай вытворчасці маладым спецыялістам, якія прыехалі працаваць у наш раён па размеркаванні.

— Жыллёвае крэдытаванне — надзвычай складаны, працаёмкі працэс, які патрабуе добрага ведання не толькі банкаўскіх нарматыўных дакументаў, але і будаўнічай галіны, — гаварыў дырэктар ЦБП №230 Леанід Касарэўскі. — Не кожны зможа пацягнуць гэты ўчастак. Таму, калі пайшла на пенсію Галіна Міхайлаўна Масква, якая раней працавала ў іпатэчным офісе, задумаліся над тым, хто б мог яе замяніць. І не знайшлі лепшай кандыдатуры, чым Святлана Турла. Яна вельмі адказны, добрасумленны, кампетэнтны спецыяліст. Хоць на цяперашняй пасадзе нядаўна, паспяхова спраўляецца са сваімі абавязкамі. Пра яе добра адзываецца абласное начальства. Летась выбралі Святлану Казіміраўну яшчэ і старшынёй прафкама ЦБП.

Не трэба і гаварыць, што работы і без грамадскай нагрузкі ў гераіні артыкула хоць адбаўляй. Крэдытуюцца жыхары раёна актыўна. У асноўным гэта шмат­дзетныя сем’і, якім аказвае дапамогу дзяржава. У сувязі з тым, што пакуль на Пастаўшчыне за кошт крэдытных сродкаў шматпавярховае жыллё не ўзводзіцца, яны займаюцца індывідуальным будаўніцтвам і рэканструкцыяй прыватных дамоў. І кожную такую будпляцоўку Святлана Турла павінна наведаць. Калі ў банкаўскіх пытаннях яна профі, то ў плане будаўніцтва даводзіцца самаадукоўвацца: вывучаць нарматыўную дакументацыю, чытаць іншую інфармацыю ў інтэрнэце.

— Знайсці там можна ўсё, што неабходна, — кажа жанчына. — Толькі вось часу мала. Калі б у сутках было хаця б гадзін 30… Але варыянтаў у мяне няма — прыхо­дзіцца паспяваць.

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.