Первый секретарь Поставского райкома БРСМ Анастасия Петрова приняла участие в открытии 4-го сезона «Азбука гражданина»

Общество

18 студзеня ў Мінску Беларускі саюз моладзі даў старт 4-му сезону рэспубліканскага праекта «Азбука грамадзяніна». Удзельнічала ў форуме і першы сакратар Пастаўскага райкама БРСМ Анастасія Пятрова.

— У Рэспубліканскім доме моладзі прысутнічала каля 150 лідараў тэрытарыяльных арганізацый БРСМ, — расказвала Анастасія. — Старшы выкладчык кафедры паліталогіі і сацыялогіі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны Марына Цімашэнка, якая з’яўляецца распрацоўшчыкам дзелавых гульняў, правяла для нас майстар-клас. Яна расказала, што праект — не проста акадэмічная лекцыя, а жывая дыскусія і цікавая дзелавая гульня, накіраваная на прававую асвету моладзі, прыцягненне яе ўвагі да важных грамадска-палітычных падзей, што адбываюцца ў краіне, у тым ліку да адзінага дня галасавання.

Падчас гульні — фактычнага інсцэніравання працэсу прыняцця закона (рашэння) прадстаўнічым органам — у даступнай форме маладым людзям паказваецца, як працуе парламент, як адбываецца працэс заканатворчай дзейнасці, непасрэдна працэдура прыняцця закона: як ён разглядаецца, абмяркоўваецца, хто зацвярджае. Удзельнікі могуць паспрабаваць сябе ў ролі тых ці іншых дзяржаўных дзеячаў — парламентарыяў, дэпутатаў мясцовага Савета, міністраў.

Первый секретарь Поставского райкома БРСМ Анастасия Петрова приняла участие в открытии 4-го сезона «Азбука гражданина»

Ідэя гульні нарадзілася ў Гомельскай вобласці ў 2019 годзе. Тады «Азбука грама­дзяніна» была таксама прысвечана парламенцкім выбарам. Яна спадабалася як маладой аўдыторыі, так і людзям старэйшага ўзросту. Потым былі прэзідэнцкія выбары ў 2020-м. Трэцюю версію прысвяцілі канстытуцыйнаму рэферэндуму. Такім чынам, праект карыстаецца папулярнасцю. Верагодна, што ў наступным годзе выйдзе яго пятая версія.

— У паўсядзённым жыцці мы пастаянна нешта выбіраем: тавар у магазіне, навучальную ўстанову для вучобы, сяброў, — гаварыла Анастасія Пятрова. — Часам зрабіць гэта няпроста. Тое самае і з выбарамі дэпутатаў. Асабліва складана вызначыцца тым, хто будзе галасаваць упершыню. Інтэрактыўная гульня «Азбука грама­дзяніна» павінна ў гэтым дапамагчы маладым выбаршчыкам. Хочацца, каб яны зразумелі, чым займаецца парламент, для чаго ён патрэбны, а таксама асэнсавалі важнасць выбараў, вывучылі кандыдатуры дэпутатаў, прыйшлі на адпаведны выбарчы ўчастак і аддалі свой голас.

На Пастаўшчыне 15 членаў БРСМ будуць працаваць у складзе ўчастковых выбарчых камісій, 25 — назіральнікамі. Упэўненая, што маладыя людзі актыўна прыйдуць на свае выбарчыя ўчасткі і прагаласуюць за годных кандыдатаў.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.