Маленькой поставчанке Софии Каравацкой присвоен символический почетный статус «Дитя мира»

Общество

Дзяўчынка нарадзілася летась у Сусветны дзень міру — 21 верасня. Згодна з акцыяй, якую праводзіць грамадскае аб’яднанне «Беларускі фонд міру», такім дзецям прысвойваецца сімвалічны ганаровы статус «Дзіця міру».

Напярэдадні Новага года пасведчанне асобага ўзору і сертыфікат у магазіны сеткі «Еўраопт» бацькам дзяўчынкі ўручыла начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама, старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі фонд міру» Галіна Чаплінская. Акцыя праводзіцца ў нашым раёне не першы год. Яна накіравана на прапаганду сямейных каштоўнасцей, годнае выхаванне падрастаючага пакалення, падкрэслівае асаблівую ролю маці.

— Мінулы год быў для нас насычаны радаснымі падзеямі, — расказвалі Вадзім і Вікторыя Каравацкія. — Мы стварылі сям’ю, нарадзілася дачушка Сафія, купілі аўтамабіль.

Маленькой поставчанке Софии Каравацкой присвоен символический почетный статус «Дитя мира»

Вадзім і Вікторыя — пастаўчане, а пазнаёміліся ў сацыяльных сетках. Дзяўчына скончыла Полацкі дзяржаўны эканамічны каледж і працавала ў Віцебску. Вадзім пайшоў па слядах баць­кі — працуе майстрам-ратавальнікам у раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях. Дружба маладых людзей перарасла ў каханне. З цягам часу і Віка ўладкавалася ў РАНС. Яна — старшына групы матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння і абслугоўвання.

На Новы год загадалі, каб ён быў мірным і шчаслівым. Сваю дачушку будзем выхоўваць так, каб у будучым яна працягвала справу сённяшніх міратворцаў: прапагандавала мір, згоду, была міласэрнай.

— Сафійка нарадзілася багатыркай, — расказвала Вікторыя. — Яе рост — 60 сантыметраў, вага — 4 кілаграмы 600 грамаў. Вельмі спакойная. Калі Вадзім на службе, мне часта дапамагала найлепшая свякроў — Іна Іванаўна. Я і цяпер магу на яе ва ўсім разлічваць. Падтрымлівае і мая мама  Ірына Падпратава, якая жыве ў Мінску. Усе мы цешымся з нашай дзяўчынкі.

Анна Анішкевіч
Фота даслала Вікторыя Каравацкая



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.