Как прошёл 2023-й год для работников ЦБУ №217 в г. Поставы региональной дирекции по Витебской области ОАО «Белагропромбанк»?

Общество

Уступаючы ў новы год, усе мы падводзім вынікі года папярэдняга: ацэньваем, наколькі добрым ён быў, успамінаем яркія падзеі. Пра тое, як складваўся 2023-і для калектыву ЦБП 217 у г. Паставы рэгіянальнай дырэкцыі па Віцебскай вобласці ААТ «Белаграпрамбанк», расказвае начальнік сектара карпаратыўнага бізнесу цэнтра Таццяна Амяльчак:

— Для нас мінулы год быў паспяховым: па традыцыі закончылі яго з прыбыткам. Мы пастаянна выконваем усе паказчыкі, якія даводзяцца зверху, а некаторыя нават перавыконваем. Дзякуючы гэтаму нязменна займаем лідзіруючыя пазіцыі ў рэйтынгу цэнтраў банкаўскіх паслуг Віцебшчыны.

Летась пачалі фінансаваць два буйныя інвестыцыйныя праекты — па будаўніцтве малочнатаварных ферм у Навасёлках і Кураполлі. Прадоўжым рабіць гэта і сёлета. Таксама прыцягнулі на абслугоўванне ў банк каля 20 новых кліентаў — юрыдычных асоб — і паўтара дзясятка індывідуальных прадпрымальнікаў. З’явіліся ў нас і новыя банкаўскія прадукты: крэдыт для прадстаўнікоў малога і сярэдняга бізнесу «Прамкааперацыя» і мабільны дадатак для дзяцей FinTeam. З дапамогай апошняга хлопчыкі і дзяўчынкі ва ўзросце ад 6 гадоў могуць асвоіць элементарныя правілы фінансавай адукаванасці — навучыцца распараджацца сваімі грашыма.

Как прошёл 2023-й год для работников ЦБУ №217 в г. Поставы региональной дирекции по Витебской области ОАО «Белагропромбанк»?

За сродкі, выдзеленыя цэнтральным апаратам банка, у 2023-м мы зрабілі рамонт фасада ЦБП. Цяпер ён выглядае больш сучасна і ў «адзен­ні» будынка прысутніча­юць два галоўныя колеры Белаграпрамбанка — шэры і аранжавы. Спадзяёмся, што сёлета правядзём рамонт і ўнутры цэнтра. У планах глабальная перабудова са зносам некаторых сцен і стварэннем новых кабінетаў.

Не менш важнай падзеяй міну­лага года стаў для нас і турыстычны злёт работнікаў рэгіянальнай дырэкцыі ААТ «Белаграпрамбанк» па Віцебскай вобласці, які прайшоў летам на базе СТК «Азёркі». Рыхтуючы такое маштабнае мерапрыемства, мы хваляваліся за тое, як яно пройдзе. Але ўсё атрымалася: і ўдзельнікі, і госці турзлёту, сярод якіх было наша абласное кіраўніцтва, засталіся задаволеныя. Як гаспадары не падкачалі і ў спартыўных спаборніцтвах: занялі 2-е месца сярод шасці каманд у сваёй групе.

Ну а пад канец года ў сістэме Бел­аграпрамбанка ладзіўся конкурс на найлепшага спецыяліста па абслугоўванні прыватных кліентаў. У ім спаборнічала некалькіх соцень работнікаў аддзелаў рознічнага продажу з усёй рэспублікі, якія працуюць з фізічнымі асобамі. Ад пастаўскага ЦБП удзельнічалі Марыя Шурпік, Анастасія Якубёнак і Анастасія Ландышка. І апошняя трапіла ў дзясятку фіналістаў. Пра гэта мы даведаліся літаральна за тыдзень да Новага года. Такая навіна стала прыемным падарункам для ўсяго калектыву цэнтра.

Запісала Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.