Ева Иванова заняла 2-е место в республиканском Рождественском турнире по блицу

Важное Спорт и туризм

28 снежня ў рэспубліканскім цэнтры падрыхтоўкі па шахматах і шашках у Мінску прайшоў рэспубліканскі калядны турнір сярод юнакоў і дзяўчат да 16 гадоў па бліцы. У ім прынялі ўдзел 92 кваліфікаваныя спартсмены, якія згулялі 9 агульных тураў. У ліку ўдзельнікаў была і дзевяцікласніца пастаўскай СШ №2 імя Н. М. Асяненкі, выхаванка шахматнага клуба «Віцязь» пры раённым цэнтры дзяцей і моладзі Ева Іванова (трэнер — Анатолій Салацінскі).

Ева Иванова заняла 2-е место в республиканском Рождественском турнире по блицу

Нашу зямлячку — чатырохразовую чэмпіёнку Віцебскай вобласці — чакала нялёгкая ба­рацьба, бо сярод яе сапернікаў былі 2 кандыдаты ў майстры спорту і 6 спартсменаў з першым разрадам. Аднак Ева не разгубілася і аказала ім годнае супраціўленне, набраўшы 5 ачкоў. У выніковай табліцы яна апярэдзіла 17 саперніц і ва ўзроставай катэгорыі сярод дзяўчат да 14 гадоў заняла 2-е месца, саступіўшы толькі дзеючай чэмпіёнцы Беларусі.

Віншуем Еву Іванову з годным вынікам і жадаем ёй у найбліжэйшым будучым заваяваць званне чэмпіёнкі Беларусі.

Фота даслала Таццяна Іванова



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.