Актуальна ли на Поставщине проблема употребления спиртного и наркотиков несовершеннолетними?

Важное Здравоохранение

У Беларусі ўводзіцца новы механізм рэабілітацыі дзяцей, якія маюць алкагольную або наркатычную залежнасць. Гэта прадугледжана законапраектам «Аб змяненні законаў па пытаннях прафілактыкі безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх». Цяпер яны будуць накіроўвацца ў спецшколы на тэрмін ад 6 месяцаў да года па заявах бацькоў, і тыя змогуць у любы час забраць іх адтуль. Новаўвядзенне падштурхнула мяне пацікавіцца ў псіхіятра-нарколага Пастаўскай ЦРБ Алены Пучынскай, наколькі актуальная для нашага раёна праблема ўжывання спіртнога і наркотыкаў непаўналетнімі.

Актуальна ли на Поставщине проблема употребления спиртного и наркотиков несовершеннолетними?

Актуальна ли на Поставщине проблема употребления спиртного и наркотиков несовершеннолетними?— Алена Аляксандраўна, ці шмат на Пас­таўшчыне падлеткаў з алкагольнай і наркатычнай залежнасцю?

— Я не стала б гаварыць пра залежнасць ад алкаголю, бо большасць непаўналетніх ужываюць спіртное зрэдку ці наогул пакаштавалі яго ўсяго адзін раз. Такіх па стане на канец снежня ў нас 17 чалавек. 14 з іх знахо­дзяцца ў кантрольнай групе, 3 — пад лячэбна-прафілактычным назіраннем. Падлеткаў з наркатычнай залежнасцю ў раёне няма.

Актуальна ли на Поставщине проблема употребления спиртного и наркотиков несовершеннолетними?— Калі нарысаваць сацыяльны партрэт вашых падуліковых, якім ён будзе?

— Гэта 15—17-гадовы хлопец, навучэнец каледжа. Але сярод тых, каго ўзялі на ўлік, ёсць і школьнікі. У асноўным з гарадскіх школ, бо яны больш на вачах у міліцыі. Нямала таксама дзяўчынак. Напрыклад, зараз на ўліку іх 6.

Актуальна ли на Поставщине проблема употребления спиртного и наркотиков несовершеннолетними?— Як падлеткі трапляюць да вас?

— Па-рознаму. Адны распіваюць спіртное на дыскатэцы, іх заўважаюць супрацоўнікі інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС, якія там дзяжураць, і дастаўляюць у прыёмны пакой ЦРБ. Іншых бачаць на вуліцы ў нецвярозым стане прахожыя, якія паведамляюць пра гэта ў міліцыю ці бальніцу. Альбо ўзнікае канфлікт паміж падлеткамі ў кафэ ці на вуліцы. Выклікаюць міліцыянераў, і аказваецца, што адзін ці некалькі непаўналетніх нецвярозыя. Інфармацыю пра іх таксама накіроўваюць нам.

Калі непаўналетні заўважаны ва ўжыванні спіртнога ўпершыню, бяром яго пад назіранне ў кантрольнай групе. Знаходзячыся ў ёй, неабходна наведваць урача-нарколага (у дадзеным выпадку прыходзіць на прыём да мяне) не радзей чым раз на 3 месяцы. Калі на працягу года больш не было прывадаў у міліцыю — здымаем з уліку, убачылі за ўжываннем спіртнога зноў — пераводзім пад лячэбна-прафілактычнае назіранне і распрацоўваем план комплекснай рэабілітацыі.

Актуальна ли на Поставщине проблема употребления спиртного и наркотиков несовершеннолетними?— У чым яна заключаецца?

— Кожны суб’ект прафілактыкі, да якога падлетак павінен прыходзіць раз на месяц, складае свой план работы з ім. Я і псіхолаг ЦРБ Вольга Русак, з якой працую ў цесным кантакце, праводзім гутаркі на тэмы шкоды алкаголю: наколькі ён згрубны для арганізма з пункту погляду псіхалогіі, фізіялогіі, псіхіятрыі, дэманструем тэматычныя відэаролікі, у тым ліку накіраваныя на прывіццё здаровага ладу жыцця. Некаторых непаўналетніх пасля гутаркі прашу напісаць на паперы, што яны запомнілі са сказанага, ці падчас наступнай сустрэчы пытаюся, пра што гаварылі на папярэдняй.

Актуальна ли на Поставщине проблема употребления спиртного и наркотиков несовершеннолетними?— І якая эфектыўнасць прафілактычнай работы: шмат непаўналетніх здымаеце з уліку?

— Шмат. Як ужо гаварыла вышэй, з 17 падлеткаў толькі трое знаходзяцца пад прафнаглядам. Але некаторых праз пэўны час даводзіцца зноў браць на ўлік. Як правіла, гэта непаўналетнія з нядобранадзейных сем’яў, дзе адсутнічае кантроль за імі, парушаны дзіцяча-бацькоўскія адносіны. Асобных, у каго больш за тры прывады па алкаголі, накіроўваем у лячэбна-выхаваўчыя спецшколы. Да нядаўняга часу такое рашэнне прымаў суд пасля праходжання падлеткам урачэбна-кансультацыйнай камісіі. Як будзе цяпер, з увядзеннем новага механізму рэабілітацыі, пакуль невядома. Але не думаю, што бацькі самі захочуць змяшчаць сваіх дзяцей у спецустанову.

Гутарыла Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.