Воропаевская СШ получила новый автобус «МАЗ» для подвоза учащихся на занятия и домой

Образование

На мінулым тыдні ў Варапаеўскай СШ адбылася важная падзея — школа атрымала новы аўтобус «МАЗ» для падвозу навучэнцаў на заняткі і дастаўкі іх дадому. Гэта ўжо трэці набыты за сродкі абласнога бюджэту школьны аўтобус,  які сёлета прыехаў у наш раён. Раней аналагічныя МАЗы папоўнілі аўтапаркі трэцяй гарадской і дунілавіцкай школ.

— Такому падарунку мы вельмі рады, — гаварыў дырэктар установы адукацыі Віктар Жук. — Да гэтага ў нас былі два школьныя аўтобусы — 2017 і 2019 гадоў выпуску. І хоць машыны нестарыя, час ад часу ламаліся, і тады ўзнікалі праблемы са своечасовай дастаўкай вучняў на заняткі: закрыць адной транспартнай адзінкай чатыры маршруты было цяжка. Цяпер аўтобус 2017 года будзе рэзервовым, а новы паставім замест яго на маршруты Варапаева—Сарокі і школа—раён ЖБВ. Па іх прывозім і адвозім 52 дзяцей. 

Воропаевская СШ получила новый автобус «МАЗ» для подвоза учащихся на занятия и домой

Усяго парк школьных аўтобусаў на Пастаўшчыне налічвае 21 транспартную адзінку. 17 з іх пастаянна дзеючыя і 4 — рэзервовыя (апошнія, акрамя Варапаеўскай, маюцца ў Дунілавіцкай СШ, сярэдніх школах №1 і №2 Пастаў). Яны ажыццяўляюць падвоз больш чым 500 навучэнцаў і выхаванцаў дзіцячых садоў. Самая вялікая колькасць аўтобусаў — 4 — у камайскай школе.

Алена Шапавалава



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.