З Божым Нараджэннем!
Дарагія браты і сёстры!
Вось і мінуў Адвэнт, які падрыхтаваў нас да ўрачыстасці Нараджэння Езуса. Ранішнія раратнія Імшы, падчас якіх мы разам з Марыяй чакалі прыйсця абвешчанага Месіі, адвэнтавыя рэкалекцыі прывялі да таго моманту, калі мы з сэрцам, поўным удзячнасці, кленчым каля ясляў з Божым Дзіцяткам.
У думках пілігрымуем у Бэтлеем двухтысячагадовай даўніны, а насамрэч ідзём у свае парафіяльныя храмы, каб там перад алтаром, перад табэрнакулюмам скласці свае надзеі і трывогі, падзякаваць за любоў, а таксама распавесці пра боль і незагоеныя раны.
Змяняюцца знешнія абставіны і час, гісторыя свету, народаў і кожнага з нас, нашых сем’яў і супольнасцяў. Нязменным застаюцца Езус, Яго ласка, міласэрнасць, якія чакаюць нас на Слове Божым і сакрамантах. Таму кожнаму з нас трэба як мага больш паглыбляцца ў таямніцы Касцёла, верыць у яго. Толькі так можа пазнаць Божыя таямніцы, атрымаць спакой і ззяючае шчасцем сэрца, атрымаць ласку вечнага жыцця.
У дні Божага Нараджэння жадаю ўсім, кожнай сям’і, кожнай парафіяльнай супольнасці багацця Божых ласк, узаемнай любові і дабрыні, а таксама моцнай веры. Веры ў Адзіны Касцёл — наш з вамі Касцёл!
З благаслаўленнем і малітвай ксёндз-дэкан Павел Самсонаў, пробашч парафіі Езуса Міласэрнага
Паважаныя пастаўчане і жыхары раёна!
Сардэчна віншуем вас са святам Божага Нараджэння! Самае светлае і чаканае, яно напаўняе жыццё асаблівым зместам, а сэрцы — дабрынёй і міласэрнасцю. Яго аднолькава любяць і чакаюць як дзеці, так і дарослыя. Гэта свята нагадвае пра пераемнасць традыцый, непарыўную сувязь пакаленняў, неабходнасць клапаціцца пра сваіх блізкіх, родных, людзей адзінокіх і абяздоленых.
Шчыра жадаем, каб згода і ўзаемаразуменне панавалі ў вашых сем’ях не толькі ў гэтыя ўрачыстыя дні, але і на працягу ўсяго года. Будзьце здаровымі і шчаслівымі. Поспехаў вам, дабрабыту, нязгаснай надзеі і моцнай веры.
Сяргей Чэпік, старшыня раённага выканаўчага камітэта
Пётр Курто, старшыня раённага Савета дэпутатаў
Уважаемые верующие католической конфессии!
Поздравляю вас с Рождеством Христовым!
Традиции празднования Рождества имеют глубокие исторические корни и бережно передаются из поколения в поколение. Это те христианские ценности, которые на протяжении многих столетий консолидируют народ, содействуют налаживанию и развитию конструктивного диалога церкви и государства.
Искренне желаю всем огромного счастья, здоровья и любви! Пусть сердце каждого будет наполнено теплом, а дом — уютом! Пусть свет рождественских дней станет для всех нас источником душевных сил и созидательного труда. Многих вам плодотворных лет жизни, мира телесного и духовного!
Павел Сильчёнок, депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь