Семья Пестун с нетерпением ждет наступления 2024 года: они справят новоселье в арендной квартире

Важное Общество

Сям’я Пястун з нецярпеннем чакае надыходу 2024 года: у ім Аня, Жэня і іх маленькая дачушка Агнія справяць наваселле ў арэнднай кватэры.

Кватэру пабудаваў раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях у новым доме ў мікрараёне вуліц Кляра і Юбілейнай.

— У лютым бягучага года Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ «Аб арэндным жыллі для ваеннаслужачых», — расказваў Яўгеній, які працуе вадзіцелем у РАНС. — Яго дзеянне, як аказалася, распаўсюджваецца не толькі на ваеннаслужачых, але і на тых, хто праходзіць службу ў органах унутраных спраў, арганізацыях Міністэрства па надзвычайных сітуацыях і іншых. Таму і наша сям’я мае права на арэнднае жыллё.

Семья Пестун с нетерпением ждет наступления 2024 года: они справят новоселье в арендной квартире

За плячыма Яўгенія Пестуна — тэрміновая служба і 8 гадоў работы ў раённым аддзеле па над­звычайных сітуацыях. Нарадзіўся ён у Груздаве. Чатыры гады назад стварыў уласную сям’ю. Аня — пастаўчанка. Скончыла Мінскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. Танка. Па размеркаванні павінна была застацца ў Мінску. Але закахалася ў Жэню і вярнулася на радзіму. Згулялі вяселле. Сёння ў маладой сям’і падрастае трохгадовая дачушка Агнія. Жывуць пакуль на здымнай кватэры. Неаднойчы задумваліся пра ўласнае жыллё, ды сабраць неабходную суму на яго набыццё няпроста.

За бягучы год у раёне пабудавана 8 дамоў у сельскай мясцовасці і 11 – у горадзе, што складае 1 711 і 2 710 квадратных метраў. Многія палепшылі жыллёвыя ўмовы за кошт рэканструкцыі дамоў.

— Не перадаць нашу радасць, калі Жэню прапанавалі арэнднае жыллё ў новым доме! — дзялілася Аня. — Дасканала вывучылі Указ Прэзідэнта: у перспектыве кватэра можа стаць нашай уласнасцю. Праўда, для гэтага Жэню трэба праслужыць яшчэ 17 гадоў. А паколькі работа падабаецца і ён не збіраецца яе мяняць, то і мара павінна збыцца.

Мець жыллё — значыць мець стабільнасць у жыцці. У сям’і Пястун з’явілася большая ўпэўненасць у заўтрашнім дні. Наперадзе ў Ані, Жэні і іх дачушкі — прыемныя клопаты па абуладкаванні кватэры. Ім падабаецца мікрараён вуліц Юбілейнай і Кляра: побач школа, дзіцячы сад, магазіны.

Анна Анішкевіч



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.