Представители местной власти и священники подвели итоги работы и построили планы на будущий год

Общество

Разам прыносіць карысць грамадству — такую задачу з года ў год вырашаюць прадстаўнікі мясцовай улады і святары розных канфесій, якія служаць на Пастаўшчыне. Напярэдадні навагодніх свят яны па традыцыі сустракаюцца ў райвыканкаме, каб падвесці вынікі зробленага, пабудаваць планы на будучыню, абмеркаваць праблемныя пытанні, якія часам узнікаюць ва ўзаемадзеянні.

Сёлетні год не стаў выключэннем. Сустрэча ў райвыканкаме адбылася 6 снежня. За адным сталом у той день сабраліся намеснік старшыні райвыканкама Станіслаў Чымбург, праваслаўныя і каталіцкія святары Валерый Пашкевіч, Георгій Лакотка, Вадзім Прасяной, Чэслаў Куцмеж, Павел Самсонаў, Аляксандр Баран, Эдуард Сінкевіч, Андрэй Таўрук, пастары рэлігійных суполак хрысціян веры евангельскай Раман Гарбуль і Іван Толсцік. Удзел у абмеркаваннях таксама прынялі начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Галіна Чаплінская, начальнік аддзела культуры Ірына Лойка, іншыя спецыялісты.

Представители местной власти и священники подвели итоги работы и построили планы на будущий год

— На сённяшняй сустрэчы мы пазнаёмім вас з адметнымі падзеямі з жыцця нашага рэгіёна, раскажам пра некаторыя новыя нормы заканадаўства ў галіне дзяржаўна-царкоўных адносін, — гаварыў Станіслаў Чымбург. — Таксама нам важна выслухаць вас і дапамагчы вырашыць пытанні, калі яны ёсць.

Представители местной власти и священники подвели итоги работы и построили планы на будущий год

Ганаруся, што ва ўсе часы Пастаўшчына славілася тым, што на яе тэрыторыі ў сяброўстве і згодзе пражывалі і пражываюць людзі розных нацыянальнасцей, веравызнання. Выканаўчы камітэт будзе і надалей праводзіць пастаянную і паслядоўную работу па рэгуляванні міжканфесійных адносін у нашым раёне, падтрымліваць стабільнасць, якая існуе, забяспечваць законнасць у дзейнасці рэлігійных арганізацый.

На Пастаўшчыне сёння дзейнічаюць 22 рэлігійныя суполкі, у тым ліку 7 праваслаўных, 10 каталіцкіх, 1 стараверская, 2 евангельскія хрысціян-баптыстаў, 2 – хрысціян веры евангельскай. У іх служаць 14 святароў.

Удзельнікі сустрэчы ў той дзень абмеркавалі законапраект «Аб змяненні законаў па пытаннях дзейнасці рэлігійных арганізацый». У сувязі з прыняццем Кодэкса аб культуры змяніліся патрабаванні да правядзення культурна-відовішчных мерапрыемстваў і канцэртаў. Цяпер яны мо­гуць ладзіцца толькі тымі, хто ўнесены ў рэестр Міністэрства культуры.

Представители местной власти и священники подвели итоги работы и построили планы на будущий год

На парадку дня таксама былі пытанні пра афармленне праваўстаноўчых дакументаў на культавыя будынкі, стан культавых аб’ектаў, якія з’яўляюцца гісторыка-культурнай каштоўнасцю. Гаварылі ўдзель­нікі сустрэчы і пра патрабаванні пажарнай бяспекі ў храмах, работу па забеспячэнні санітарна-эпі­дэміялагічнага дабрабыту насельніцтва раёна. Сярод выступоўцаў былі навуковы супрацоўнік Пастаўскага раённага краязнаўчага музея Аксана Журава, работнік РАНС Павел Лысёнак, галоўны дзяржаўны санітарны ўрач раёна Святлана Рассеева.

Представители местной власти и священники подвели итоги работы и построили планы на будущий год

У Пастаўскім раёне зарэгістравана 27 культавых аб’ектаў, якія належаць рэлігійным арганізацыям. З іх 2 знаходзяцца на стадыі ўзвядзення. 10 унесены ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

Сустрэча прайшла ў фармаце дыялогу, адным з яе прыемных момантаў стаў абмен падарункамі.

Представители местной власти и священники подвели итоги работы и построили планы на будущий год

— Такія мерапрыемствы заўжды прыносяць плён, — адзначыў ксёндз-дэкан Пастаўскага дэканата, пробашч парафіі Езуса Міласэрнага Павел Самсонаў. — Іх мэта — знайсці ў супрацоўніцтве духавенства і ўлады тую залатую сярэдзіну, той баланс, які прынясе максімальную карысць грамадству і дазволіць супрацьстаяць праблемам, што ў ім існуюць.

На гэтым узаемадзеянні, напрыклад, пабудавана дабрачынная дзейнасць у адносінах да дамоў-інтэрнатаў, дамоў для састарэлых і інвалідаў, малазабяспечаных сем’яў. Пры гэтым для касцёла няма розніцы, гэта дапамога праваслаўным ці каталікам, вернікам або нявернікам. Увагай атуляем кожнага. Безумоўна, усе малазабяспечаныя сем’і мы, святары, ведаць не можам. Тыя, на якія трэба звярнуць увагу, нам падказвае мясцовая ўлада. Яна дапамагае і ў вырашэнні іншых пытанняў, у прыватнасці будоўлі новага касцёла. Перашкод, непаразумення ва ўзаемаадносінах у нас няма — мы працуем у адным грамадстве, для аднаго насельніцтва. Мы толькі можам адно аднаму дапамагчы і, спадзяюся, гэта будзе ў нас добра атрымлівацца і надалей.

Іна Стаднік



Tagged

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.